Адзіны дзень роднай мовы

Магчыма, гэта і не нова,
Што слова – зерне на сяўбе,
А хто не любіць роднай мовы,
Той любіць толькі сам сябе...
С. Грахоўскі

21 верасня настаўнікі беларускай мовы і літаратуры правялі літаратурную віктарыну “Восень ў творчасці беларускіх пісьменнікаў”, прымеркаваную да адзінага дня роднай мовы. Вучні 8”В” класа прынялі актыўны ўдзел у гэтай віктарыне. Спаборнічала дзве каманды. Выразна чыталі вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Н.Гілевіча, а таксама слухалі іх у выканнанні вядомых беларускіх выканаўцаў. А вучні 5-х класаў падрыхтавалі круглы стол “Па гарадах Беларусі”.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры С.А.Грахольская

 

Просмотров: 318