Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску

“Рускай мове дай разгрузку – размаўляй па-беларуску”, – гэтае выказванне абралі настаўнікі беларускай мовы ў якасці дэвіза пры правядзеннш адзінага дня роднай мовы 23.11.2017 г.

На гэтым тыдні вучні 1-4 класаў змаглі прадэманстраваць перад старшакласнікамі сваю эрудыцыю: бліскуча адказалі на пытанні інтэлектуальнай гульні “Мы самі з вусамі”, а хлопчыкі і дзяўчынкі 4-5 класаў змаглі адчуць сябе сапраўднымі літаратарамі, падабраўшы правільную рыфму ў выслоўі і выправіўшы памылкі.

Навучэнцы 6 класаў паказалі свае творчыя здольнасці, калі прынялі ўдзел у конкурсе праектаў “Колеры восені”. Яны не толькі намалявалі, як выглядае восень, але і напісалі пра яе невялічкія вершы.

Вучні 8 класаў праявілі свае мастацкія таленты і густ пры стварэнні невялічкіх аповедаў на свабодную тэму.

Просмотров: 360