Што такое Новы год?

Сто разоў шукай другой красы,
А тым больш што сьвет даўно ня вузкі!
...Ды калі ты не бязродны сын —
Гавары са мной па-беларуску!
Яўгенія Янішчыц

Такі эпіграф абралі для чарговага правядзення дня роднай мовы “Гучы, родная мова” 21.12.2017 г. навучэнцы нашай школы.

На гэтым тыдні вучні 1-11 класаў, іх бацькі, настаўнікі і адміністрацыя школы    праявілі шмат фантазіі і красамоўства, калі адказвалі на бліц-апытанне “Што такое Новы год?”.

Навучэнцы 6 класаў прадэманстравалі свае творчыя здольнасці і артыстычны талент, калі прынялі ўдзел у гадзіне паэзіі “Гучаць цудоўнейшыя словы…”.

Вучні 8 класаў праявілі свое мастацкія таленты і майстэства выразнага чытання у час правядзення конкурсу аратарскага майстэрства “Слова матчына, словы бацькоў”

Просмотров: 49