Гучы, родная мова

Смаката, смакавы, смакаваць, пасмакуем – пад такім дэвізам у межах адзінага дня беларускай мовы прайшло свята “Салодкія прысмакі”. У вестыбюле гучалі беларускія песні, а вучні смакавалі варэнне з розных ягад. Усяго – 11 найменняў. Пасля дэгустацыі наведвальнікі называлі ягады, з якіх зварана варэнне, і выбіралі самае смачнае. На працягу дня вучні з цікавасцю працавалі з матэрыяламі стэнда “У родным слове – цэлы свет”: перакладалі словы, выпраўлялі памылкі, дапісвалі прыказкі. Супрацоўнікі бібліятэкі запрасілі наведаць кніжную выставу “Жывое ў вяках беларускае слова”. Уся шматграннасць нашай мовы знайшла адбітак у час правядзння конкурсу выразнага чытання ”Гэта цудоўная музыка слоў”. Вучні 3 – 6 класаў даведаліся пра жыхароў лесу і пра іх звычкі, адказваючы на пытанні віктарыны “Што я ведаю пра родную прыроду”, якую для іх падрыхтавалі сямікласнікі. Віктарына “Наш край” дапамагла вучням 8 – 9 класаў успомніць гісторыю развіцця кнігадрукавання.

Просмотров: 645