Дзень роднай мовы ў школе

Бедны той, хто не мае скарбаў вечных - скарбаў душы.
Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць ад нас не здолее,
Гэта любоў да бацькаўшчыны, да свайго народа, да роднай мовы...
Цётка

26 студзеня настаўнікі беларускай мовы і літатаруры правялі Дзень роднай мовы ў школе, які вызначаецца заўсёды нечым незвычайным. Зранку настаўнікі і вучні атрымалі паштоўкі з добрымі пажаданнямі на беларускай мове. Адзінаццацікласнікі правялі ў пачатковай школе конкурс “Вясёлыя загадкі” і пазнаёмілі дзетак  з новымі словамі ў іх слоўнікавым запасе. Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Адзначым дзень роднай мовы разам”. Вучні 11 “А” класа цікава аформілі стэнд, на якім размясцілі малавядомыя беларускія словы, а таксама былі выстаўлены фотаздымкі з помнікамі Беларусі і маленькі аповед пра іх з’яўленне.

Прайсціся па старонках мінулага, зазірнуць у гісторыю нашых продкаў дапамагла літаратурная віктарына “Помнікі Беларусі”, прымеркаваная да адзінага дня роднай мовы. Вучні 7 “В” і “Г” класаў прынялі актыўны ўдзел у гэтай віктарыне. Спаборнічала дзве каманды. Выразна расказвалі легенды аб ўтварэнні Мірскага замка, Быхаўскай крэпасці, Нясвіжскага і Гальшанскага замкаў, а таксама слухалі вершы прысвечаныя гэтым мясцінам.

Святлана Анатольеўна Грахольская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры

Просмотров: 648