Жыві, родная мова

На гэтым тыдні вучні 6-7 класаў, прынялі ўдзел у літаратурнай кампазіцыі “Родная мова – любімая мова”. Супрацоўнік бібліятэкіЛюдміла Анатольеўна Андрыянава распавяла гутарку пра гісторыю кнігадруку і ўзгадала імёны славутых землякоў, якія стаялі ля вытокаў друкаванага слова. Вучні змаглі не толькі прадэманстраваць свае здольнасці як выдатныя чытальнікі вершаў, але і як мастакі і літаратары. З вялікім задавальненнем хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у конкурсе “Я малюю цябе, мова”, у якім праявіўся іх шматгранны талент і захапленне родным словам. Навучэнцы 7 ”А” класа прадэманстравалі свае акцёрскія здольнасці і падрыхтавалі інцэніроўку ўрыўка апавядання Д. Бядулі “Сірочы хлеб”.

Просмотров: 327