500 гадоў першай беларускай кнізе. Насустрач юбілею.

Той час даўно сышоў ад нас далёка,
З глыбінь стагоддзяў чуюцца званы,
Але сляды вядомых тых вытокаў
З намі застануцца назаўжды…

Пастаноўкай п’есы, прысвечанай 500-годдзю першай беларускай кнізе “Францыск Скарына” парадаваў гледачоў Магілёўскі драматычны тэатр.

На яго сцэне прайшла прэм’ера спектакля-драмы “Францыск Скарына”. Режысёр-пастаноўшчык Саўлюс Варнас разам з акцёрамі перанёс нас, гледачоў, у эпоху Рэнесансу, эпоху жыцця і дзейнасці славутага земляка, перакладчыка Свяшчэннага пісання, аўтара святой кнігі “Псалтыр”, вялікага вучонага, вядомага ва ўсім свеце, Францыска Скарыны.

Настаўнікі і вучні 10 “А” класа сярэдняй школы №8 падчас прагляду спектакля атрымалі вялікае задавальненне і высока ацанілі пастаноўку і ігру таленавітых акцёраў.

 

Пасля прагляду спектакля адбылася сустрэча з рэжысёрам- пастаноўшчыкам Саўлюсам Варнасам, дыялог з якім канчаткова пераканаў нас у вялікім прафесіяналізме як рэжысёра, так і акцёраў. На пытанне, што было галоўнае ў жыцці славутага вучонага, на вашу думку, - Саўлюс Варнас адказаў: “Любоў…Любоў да ўсяго, толькі гэта пачуццё зможа перамагчы ўсе цяжкасці, зможа даказаць, што чалавек моцны духам, пакуль любіць…”

Шкада было развітвацца з гэтымі цудоўнымі людзьмі… Але памяць аб сустрэчы захавае фотаздымак з галоўным рэжысёрам Саўлюсам Варнасам, які будзе напінаць пра цудоўную пастаноўку, пра гістарычную эпоху, у якой разам з акцёрамі, пабывалі і мы, удзячныя паклоннікі і паклонніцы.

Просмотров: 485