Адзіны дзень беларускай мовы

Традыцыйна на працягу ўсяго дня ў нашай школе гучала родная мова. Вучні з цікавасцю перакладалі словы і паняцці,называлі жывёл, а за гэта яны самі маглі стварыць цуд: паспрабаваць свае здольнасці ў хіміі. Дзеці рабілі хімічныя рэакцыі на вачах ва ўсіх, і гэта прыносіла ім вялікае задавальненне. Справа ў тым, што на гэтым тыдні дзень роднай мовы быў з хімічна-біялагічным ухілам.

Пяцікласнікі ж завіталі ў краіну “Мой любімы пітомец”. Яны пазнаёмілі аднакласнікаў з выявамі сваіх хатніх жывёл, а таксама склалі невялікія апавяданні пра іх.

Вучні 7 класаў апынуліся ў свеце знакамітасцей. Хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі пытанні да інтэрв’ю з вядомым пісьменнікам. Пытанні датычыліся не толькі творчасці, але і асабістых поглядаў на жыццё таго ці іншага аўтара. З захапленнем вучні абаранялі свае меркаванні і погляды на- конт абраных імі герояў і іх твораў.

Просмотров: 582