Мерапрыемствы па папулярызацыi беларускай мовы

У чарговы раз цікава і захапляльна прайшоў адзіны дзень беларускай мовы 25 мая 2017 года. Вучнi i настаўнiкi нашай школы прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах па папулярызацыi беларускай мовы.

Для вучняў 6 і 7 класаў настаўнікі беларускай мовы і літаратуры С.А.Грахольская і С.М.Рабава правялі гутарку-ўспамін , прысвечаную 100-годдзю з дня смерці Максіма Багдановіча. Дзеці даведаліся пра асноўныя вехі жыцця і асаблівасці творчасці паэта.Таксама вучні пазнаёміліся з некаторымі вершамі Максіма Багдановіча і намалявалі малюнкі да іх.

Гледзячы ў зацікаўленыя вочы дзяцей ў час правядзення мерапрыемства, нельга было не пагадзіцца са словамі   Г. Каханоўскага: “Жыццёвы і творчы подзвіг Максіма Багдановіча сёння з’яўляецца гонарам і славай беларускай літаратуры, яе прамяністай зоркай, святло якой незгасальнае. Колькі б ні прайшло гадоў, з імем М. Багдановіча заўсёды будзе паўставаць вобраз паэта магутнай сілы. І магутнасць яго ўвасобілася ў любві да роднай зямлі, да роднага слова, у светлым лірызме, філасофскім асэнсаванні жыцця, у стойкасці як асобы, смеласці публіцыста, неўтаймаванасці жыццялюба, геніі мастака. Яго імя і творчасць выпрабаваліся часам і набылі неўміручасць”

 

У гэты дзень у фае школы былі аформленыя два стэнды: 100-год з дня смерці Максіма Багдановіча і 750 год роднаму гораду, якiя сваёй маляўнiчасцю запрашалi далучыцца да скарбаў беларускай мовы.  

Старшакласнікі арганізавалі завочную экскурсію па старонках мінулага г.Магілёва, а інфармацыйны стэнд дапамог вучням даведацца шмат цікавага пра гісторыю роднага горада. Вучні выказалі актыўнасць і зацікаўленасць ў атрыманні ведаў пра свой слаўны горад Магілёў.

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры С.А.Грахольская

Просмотров: 448