Дэкада беларускай мовы і літаратуры

Мэта: Павышэнне якасці валодання навучэнцамі камунікатыўнай кампетэнцыі, развіццё пазнавальнай, творчай дзейнасці навучэнцэнцаў, выяўленне высокаматываваных і адораных дзяцей, павышэнне прафесійнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, актывізацыя пазашкольнай работы па прадмеце.

Задачы:

  1. Актуалізаваць вучэбна-пазнавальную дзейнасць вучняў як аснову для забяспечання іх самастойнага развіцця;
  2. Павышаць узровень валодання навучэнцамі моўнай кампетэнцыі;
  3. Удасканальваць прафесійную кампентнасць настаўніка праз выкарыстанне сучасных адукацыйных тэхналогій і эфектыўнай педагагічнай практыкі.

План правядзення

дэкады беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”

16 лютага – 27 лютага 2015г.

Дата

Мерапрыемства

Адказныя

16.02

Адкрыццё дэкады роднай мовы:

Акцыя “Маё беларускае слова”

Настаўнікі МА

17.02

Вусны часопіс “Пісьменнікі-юбіляры” для 3-7 класаў

Масіеўская М.В.

19.02

Літаратурная гасцёўня

Рабава С.М.

Грахольская С.А.

20.02

Да Дня роднай мовы

-   Інформ-дайджэст “Дзень роднай мовы” (1-11класы).

-   Школьная акцыя “Гаворым па-беларуску” (1-11 клас).

-   Апытанне “А чаму вы не размаўляеце па-беларуску?” (4-11 клас).

-   Падарожжа-экскурсія па віртуальным музеі “Жыццё і побыт беларусаў” (1-4 клас)

-   Інфармацыйная гадзіна “Вялікая Айчынная Вайна ў лёсе беларускіх пісьменнікаў”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны

Грахольская С.А.

Рабава С.М.

Масіеўская М.В.

БалуеваЛ.М.

Прасаловіч Н.Л.

16.02-18.02

Конкурс газет і малюнкаў “Пісьменнікі Беларусі”, “Малюнкі бацькаўскай зямлі” (5-9 класы)

Балуева Л.М.

Масіеўская М.В.


16.02- 20.02

Правядзенне класных гадзін, прысвечаных беларускім пісьменнікам і паэтам

Настаўнікі МА

19.02-20.02

Конкурс на лепшую прэзентацыю “Пісьменнікі-сучаснікі”, “Пісьменнікі-землякі” (7-11 класы).

Масіеўская М.В.

20.02

Відэасалон. Кінастужка “Цімур і яго каманда”

МА настаўнікаў беларускай мовы і гісторыі

23.02-27.02

Конкурс міні-праектаў “Мая беларуская мова” (5-7 класы)

Прасаловіч Н.Л.

23.02

Літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная Дню абаронцы Айчыны 8 “Б” кабінет №305 (6 урок 1 змены)

Масіеўская М.В.

24.02-25.02

Відэасалон “Я глядзеў новы фільм аб вайне”. Кінастужка “Зорка”

МА настаўнікаў беларускай мовы і гісторыі

25.02

Конкурс выразнага чытання “Я не бачыў вайны” кабінет №303 (6 урок 1 змена) 5-11 класы

Прасаловіч Н.Л.

26.02

Інфармацыйныя гадзіны “Дзякуй, дзядуля, за Перамогу”, “Пісьменнікі на вайне і аб вайне”;

“Дзеячы беларускай культуры”, “Мастакі Беларусі”

Прасаловіч Н.Л.

27.02

Закрыццё дэкады роднай мовы: Літаратурна-музычная кампазіцыя “Муза ў салдацкім шынялі”

МА настаўнікаў беларускай мовы і гісторыі

 

Урокі

 

20.02

Падагульненне i сістэматызацыя вывучанага па раздзеле “Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія”.

Урок-падарожжа “Краіна Фанетыка” 5 “Б” клас, кабінет №303 (2 урок 1 змены)

Прасаловіч Н.Л.

20.02

“Асабовыя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс”

6 “А” клас, кабінет №305 (2 урок 2 змены)

Балуева Л.М.

 

Справаздача

аб правядзенні 13.02.2019 –27.02.2019гг.

дэкады роднай мовы “З любоўю да роднага слова”

метадычнага аб’яднання настаўнікаў

беларускай і рускай мовы і літаратуры

                                                      

                                                      Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.

Якуб Колас

Пад такім дэвізам з 13 лютага ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г. Магілёва” праходзіў тыдзень роднай мовы.

Кожны дзень арганізатары напоўнілі цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі, каб яны, з аднаго боку, не заміналі напружанаму навучальнаму працэсу, а з другога – былі змястоўнымі, карыснымі і даступнымі для тых, хто цікавіцца роднай культурай.

Пачатак тыдня быў сапраўды святочным: на першым уроку прагучала літаратурная хвілінка “Залацінкі роднай мовы”, шматлікія літаратурныя конкурсы і гульні літаральна захапілі ўсіх.

Адзіны беларускамоўны чацвер традыцыйна пачаўся школьнай акцыяй “Гаворым па-беларуску”. Інтэграваны ўрок “Асуджан я любоўю пажыццёва” да юбілею Аркадзя Куляшова прайшоў для вучняў 9-11 класаў. Супрацоўнікі бібліятэкі імя А.С.Пушкіна прадставілі цікавы матэрыял пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Са сцэны прагучалі вершы А.Куляшова, песні на словы паэта. Вельмі змястоўнай была прэзентацыя пра жыццё нашага славутага земляка.

Найбольшую цікавасць выклікалі ўрыўкі з аўтабіяграфіі Аркадзя Куляшова, унікальныя фотаздымкі, шматлікія пасведчанні, дыпломы і ганаровыя граматы, лісты ад сяброў і пісьменнікаў, а таксама аўтографы.

14 лютага адбыўся конкурс выразнага чытання “На волне вдохновения”. Вучні з задавальненнем чыталі вершы пісьменнікаў-класікаў рускай літаратуры, гучала цудоўная музыка, а гукі старых рамансаў пераносілі ўдзельнікаў у часы А. Пушкіна, М. Лермантава.

У рамках дэкады прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя беларускім пісьменнікам-юбілярам 2019г., інфармацыйныя заняткі “Дзеячы беларускай культуры”, “Мастакі Беларусі”.

16 лютага вучняў запрасілі на літаратурны калейдаскоп “У госці да матухны-зімы”. Адбылося сапраўднае свята, на якім кожны жадаючы мог стварыць свой верш, прадэманстраваць вакальны талент і талент мастака.

20 лютага вучні 9 клааў прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай кампазіцыя “Каханне у жыцці А.С. Пушкіна”. Тэма кахання – адна з важнейшых тэм у творчасці А.С. Пушкіна. Менавіта каханне натхняе пісьменніка на творчасць і на жыццё. Каханне як прамень сонца, каханне як жыццё, каханне як надзея і як выйсце – усё гэта было тэмай літаратурна-музычнай кампазіцыі.

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы ў нашай школе заўсёды вызначаецца святочнасцю і незвычайнасцю. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. 21 лютага прагучаў інформ-дайджэст “Дзень роднай мовы” для вучняў 5-11класаў. Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Гаворым па-беларуску”. Акцыя “Напішам дыктант разам” таксама не прайшла без увагі. Для вучняў 7 класаў была праведзена ў кабінеце №303 этнаграфічная экскурсія “Сялянская хата”, прайшла віктарына.

23 лютага беларускі песенны карагод захапіў удзельнікаў літаратурна-музычнага свята “Табе, мая Беларусь, кажу словы падзякі”. Гучалі вершы і песні славутых землякоў у выкананні выхаванцаў нашай дзяржаўнай установы.

27 лютага адбылося святочнае закрыццё дэкады. Настаўнікі рускай мовы і літаратуры запрасілі ўсіх на літаратурную вечарыну, прысвечаную Эдуарду Асадаву “Я буду бачыць сэрцам”. Эдуард Асадаў не толькі любіў людзей і родную зямлю, ён любіў усё жывое на ёй. Кожны радок гэтага паэта прасякнуты любоўю да жыцця і вялікай глыбінёй пачуццяў, таму на вачах і ў гледачоў, і ў выканаўцаў часам выступалі слёзы. Вершы Э. Асадава вельмі сардэчныя і пранікнёныя, яны перажылі свайго аўтара і будуць актуальнымі заўсёды.

Когда я сгину в вихре грозовом,

Друзья мои! Вы в смерть мою не верьте.

Я – ваш поэт.

Я воевал со злом за ваше счастье пулей и стихом.

А для поэта не бывает смерти.

                                                         Эдуард Асадов.

Спадзяёмся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі нашай любай беларускай мове, нікога не пакінулі раўнадушнымі. Упэўнены, што мы, настаўнікі, разам з нашымі вучнямі змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса – трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць роднае слова.

Дзякуем ад усяго сэрца ўсім удзельнікам дэкады роднай мовы!

Кіраўнік метадычнага аб’яднання настаўнікаў  беларускай і рускай мовы і літаратуры Прасаловіч Наталля Леанідаўна

Просмотров: 430