Дэкада беларускай мовы і літаратуры “З любоўю да роднага слова”

Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Яўгенія Янішчыц

Пад такім дэвізам прайшла ў школе дэкада роднай мовы.

Кожны дзень арганізатары паспрабавалі напоўніць цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі, каб яны, з аднаго боку, не заміналі напружанаму навучальнаму працэсу, а з другога – былі змястоўнымі, карыснымі і даступнымі дзеля тых, хто цікавіцца родная культурай.

Удзел у Дэкадзе прынялі ўсе вучні школы. Яе мэта – фарміраванне ў дзяцей станоўчай матывацыі да вывучэння роднаймовы,літаратуры і гісторыі, стварэнне ўмоў для таго, каб навучэнцы маглі праявіць сябе, выпрабаваць уласныясілы ў разнастайных творчых і інтэлектуальных мерапрыемствах, прадэманстраваць свае дасягненні ў згаданых прадметах.

Дэкада пачалася па-сапраўднаму святочна: зранку настаўнікі і вучні атрымалі віншавальныя паштоўкі ў выглядзе карманных каляндарыкаў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

Дзень роднай мовы ў нашай школе заўсёды вызначаецца нечым незвычайным, і гэты навучальны год не стаў выключэннем. Ранкам 19 лютага прайшла акцыя “Мая беларуская мова”. Падчас мерапрыемства дзеці, бацькі, настаўнікі і адміністрацыя школы пісалі самыя мілагучныя і любімыя беларускія словы. Гэтая акцыя дазволіла ўсім прысутным перажыць моцныя пачуцці, атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць. На працягу дня прагучаў інформ-дайджэст “Дзень роднай мовы” для вучняў 5-11класаў.Нікога не пакінула без увагі школьная акцыя “Гаворым па-беларуску”. Прыгажосці роднага краю, роднай зямлі, мілагучнасці і непаўторнасці роднай мовы была прысвечана літаратурна-музычная кампазіцыя “Родная мова – любімая мова”.

У час правядзення дэкады былі падведзены вынікі конкурсаў малюнкаў, літаратурных газет і прэзентацый, прысвечаных пісьменнікам-юбілярам.

У рамках дэкады былі праведзены класныя гадзіны, прысвечаныя беларускім пісьменнікам і паэтам, інфармацыйныя заняткі “Дзеячы беларускай культуры”, “Мастакі Беларусі”.

Для вучняў 5-9 класаў прайшло фальклорнае свята “Цудоўна гучыць беларускае слова”, дзе вучні прадэманстравалі свае творчыя здольнасці інсцэніроўкай казак, гульнёй на традыцыйных беларускіх музычных інструментах, артыстычным чытаннем на памяць.

Вучні 6 і 9 класаў зноў адкрылі для сябе непаўторны свет беларускай паэзіі, прыняўшы ўдзел у конкурсе выразнага чытання “Я раскажу вам аб вайне”.

У час правядзення дэкады былі праведзены адкрытыя ўрокі, дзе было прадэмансравана майстэрства педагогаў.

Людзям, як паветра, неабходны святочныя ўрачыстасці, якія маюць свае гістарычныя карані і традыцыйныя высновы .У рамках дэкады прайшла літаратурна-музычная імпрэза “Памяць – наш абавязак”, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. Ніхто не застаўся абыякавым да вершаў і песьняў, якія ўшаноўвалі памяць герояў, загінуўшых у час Вялікай Айчыннай Вайны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, сустрэча з якімі стала ўжо добрай традыцыяй у нашай школе. Госці прачыталі вершы паэтаў-франтавікоў Магілёўшчыны, прагучалі радкі з наградных лістоў нашых пісьменнікаў-землякоў , праз гучную сувязь вучні змаглі пачуць аповед Фелікса Уладзіміравіча Шкірманкова. У якасці падарункаў Казека А.М., Украінка С.С., Клімуць Я.І і Яцкоў М.А. пакінулі свае зборнікі, некалькі нумароў часопіса “Дзеяслоў”, водгукі і парады падрастаючаму пакаленню.

Закончылася дэкада святам хлеба ”Наша багацце –хлеб”.

Спадзяёмся, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі нашай любай беларускай мове, нікога не пакінулі абыякавымі. Упэўнены, што мы, настаўнікі, разам з нашымі вучнямі змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса – трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць роднае слова.

Дзякуем ад усяго сэрца ўсім удзельнікам дэкады роднай мовы!

Просмотров: 778