Народны посуд и хатнія прылады

Традыцыйнае ручное ткацтва беларусаў

Калі зацвітае лён, поле стаіць блакітнае-блакітнае, нібы неба. А як жа з яго атрымліваецца тканіна на кашульку?.

Усе працэсы, звязаныя з апрацоўкай сыравіны і падрыхтоўкай яе да ткання, выконваліся ўручную – звычайна гэта была жаночая работа. Спачатку абівалі ільняныя галоўкі, з якіх потым рабілі ільняное масла. Рабілі гэта пранікам.

Пранік – пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім абівалі лён.

Для атрымання валакна саломку ільна рассцілалі на лузе або на пожні, звычайна ў канцы жніўня ў час вялікіх рос. Пры дажджлівым надвор’і саломка вылежвалася 3-4 тыдні, пры сухім – 5-6. Часам лён спачатку вымочвалі, а потым рассцілалі, валакно з такога ільну лепш выбельвалася і было больш моцным. Гатовую трасту звязвалі лепш выбельвалася і было больш моцным. Гатовую трасту звязвалі ў кулі і высушвалі.

У кастрычніку лён мялі церніцай (мялкай), трапалі траплом.

 

Трапло – тонкая дошчачка лапатападобнай формы для ачышчэння валакна ад кастрыцы. Не цяжка здагадацца, чаму гэты месяц называецца кастрычнік.

А вось і грэбень  - прылада для часання валакна. Вось як выглядае вычасанае валакно (яно называецца кужаль, або кудзеля) – лён-гулька і лён, сплецены ў касу.

У лістападзе пачыналі прасці, пралі на працягу ўсяго тыдня за выключэннем святочных дзён і нядзелі.

Кудзелю ўмацоўвалі на прасніцы, у працэсе прадзення ніткі скручвалі на верацяно. З 19 стагоддзя на Беларусі пачалі карыстацца механізаванай прыладай – калаўротам, які замяніў верацяно.

Затым пражу рыхтавалі для ткання: бялілі або фарбавалі. Працэс бялення адбываўся так: маткі пражы вымочвалі ў шчолаку, залівалі ў жлукце (спецыяльнай бочцы), паласкалі і развешвалі на сонцы. Фарбавалі пражу і тканіну адварамі або настоем лісця, кары дрэў, сцяблоў, кветак, каранёў траў. Для звівання пражы ў маткі служыла матавіла, насноўніцу намотвалі аснову для красён.

 

У сакавіку, калі дзень павялічваўся,у хату прыносілі кросны. У наладцы красён звычайна ўдзельнічалі 2-3 жанчыны.А ўжо працы беларускія жанчыны не шкадавалі.Трэба было наткаць палатна, з якога пасля выраблялі адзенне, бялізну, ручнікі, пялёнкі, павязкі на раны.

Чаўнок  - прылада для прапускання нітак, якія накручвалі на цэўку, драўляную палачку з утаўшчэннямі на канцах. Прылада для накручвання пражы на цэўку называецца сукала.

 

 

 

Бязмен, каромысел, грэбень для ільну, ступка, грэбень для валасоў, пральнік для бялізны

Прас драўляны і прас жалезны (жалязка)  
  Хатні посуд
Церня для апрацоўкі ільну (Ваўкавыскі раён)

Калаўроты (Магілёўшчына, Гродзеншчына, Міншчына)

 

Просмотров: 4446