Міжнародны Дзень Роднай мовы - 21 лютага

         21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 6 гадоў таму. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіў Бангладэш.

         21 лютага 1952 года на бяззбройных мірных дэманстрантаў якія змагаліся за прызнанне бенгальскай мовы ў якасці афіцыяльнай мовай Пакістана, паліцыя адкрыла агонь.Загінула чатыры студэнта.

         1999 годзе асамблея ААН вызначыла 21 лютага як: Міжнародны дзень Роднай мовы.

         У гісторыі шмат прыкладаў, калі людзі прысвячалі сваё жыццё, час, грошы, каб адрадзіць сваю мову, спазнаць яе, навучыцца размаўляць на ёй: Эліязэр бэн Ягуда(іўрыт), Францыск Скарына, Ёзэф Юнгманн(чэшскі). А мы часам робім наадварот – губляем жаданне чытаць, размаўляць ці проста слухаць сваю мову

         21 лютага - яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы і беларусам.

         Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе - павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія пад спіс апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе - значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае сьвята.

         Калі ты чуеш яе - ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную - знай, што гэта ўсё яна - наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. І не падчарка яна тут, а паказвае на спрадвечнасць беларусаў на сваёй зямлі. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

         Будзь і ты разам з тымі, хто думае пра яе будучыню. Размаўляй па-беларуску, бо заўтра наша мова табе, тваім дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляй па-нашаму, каб людзі бачылі тваю вернасць сваёй мове. Размаўляй з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах - і тваёй мовай захочуць гаварыць іншыя. І не саромся недасканалай гаворкі. Мова - жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Ведай: учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сёння размаўляеш на "трасянцы", а заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове.

Давайце РАЗАМ БУДЗЕМ РАЗМАЎЛЯЦЬ 21 ЛЮТАГА НА РОДНАЙ МОВЕ!!!
НЯХАЙ ГЭТА СВЯТА БУДЗЕ САПРАЎДНЫМ СВЯТАМ НАШАЙ МОВЫ!

Просмотров: 411