Самая цудоўная з жанчын

Создано: 22.02.2020

У рамках дэкады беларускай мовы і літаратуры 6-га школьнага дня 22 лютага кіраўнік МА Прасаловіч Н.Л. са сваімі вучнямі 8” Б” класа падрыхтавала і правяла мерапрыемства “Самая цудоўная з жанчын”.

Вучні падбіралі асацыяцыі, хто з’яўляецца самай цудоўнай жанчынай для іх, складалі сінквейны на тэму “Маці”. Адзін з іх:

Маці
Разумная, клапатлівая.
Любіць, гатуе, дапамагае.
Маці, матуля дзетак гадуе.
Адзіная ў свеце…

Расказвалі пра лёс жанчын-маці ў розныя часы, чыталі вершы, прысвечаныя матулям. Заключным этапам мерапрыемства была абарона праектаў “Самая цудоўная з жанчын”. Кожная група выступала і абгрунтоўвала свае меркаванні па тэме мерапрыемства.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балуева Л.М.

 

Просмотров: 435

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова