Ягадны джэм

Создано: 11.03.2021

Такую цудоўную назву атрымала мерапрыемства, якое было праведзена ў чарговы беларускамоўны чацвер у рамках тыдня, 25 лютага.

Актыўны ўдзел прынялі ў падрыхтоўцы і правядзенні свята вучні і малодшых, і старэйшых класаў. Вядучы свята Маменчыкаў Дзяніс, вучань 7 “Г” класа, сардэчна запрасіў  усіх гасцей наведаць станцыі “ Угадай-ка”, “Песенную”,” Загадкавую”, і “ Ням-ням”. Навучэнцы з цікавасцю адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, пісалі вершы і спявалі песні пра ягады.  Вучні дзявятых класаў заклікалі ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у флэшмобе.

На самай смачнай станцыі “ Ням – ням”  падчас дэгустацыі варэння вучні адгадвалі, з якіх ягад яно было прыгатавана, і выбіралі самае смачнае, на іх густ варэнне.

Якіх толькі ягадак не было ў “ягадным джэме”!  Вось гэта сустрэча! А варэнне – смаката!

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л., Балуева Л.М., Грахольская С.А.

Просмотров: 67

      Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь  Детский правовой сайт

Сайты системы образования

Министерство образования Республики Беларусь bannerUO Национальный институт образования МГУ им.А.А.Кулешова