Чацвер - дзень роднай мовы

АДЗІНЫ ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА МАЎЛЕННЯ

 “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі” – пісаў яшчэ ў ХІХ стагоддзі класік беларускай літаратуры Францішак Багушэвіч. На жаль, актуальным гэты заклік застаецца і для нас, беларусаў ХХІ стагоддзя.

Таму ў 2016-2017 навучальным годзе кожны чацвер будзе адзіным днём беларускага маўлення. У гэты дзень у нашай школе будуць праводзіцца разнастайныя гульні, конкурсы і віктарыны, накіраваныя на папулярызацыю беларускай мовы.

 

Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Буду.

26 лістапада 2020 г. вучні 6 “Г” класа правялі літаратурны альманах "Абуджальнік нацыянальнай спадчыны", прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

Навучэнцы правялі завочную экскурсію  па жыццёвых шляхах пісьменніка, дзе было шмат розных падзей і вялікая творчая праца, у выніку якой Уладзімір Караткевіч зрабіўся  адной з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя і сапраўдным класікам  нашай літаратуры.

Терахаў Аляксей расказаў пра нашага земляка Мікалая Яцкова і яго  працу над песенным цыклам на вершы У.Караткевіча, і паказаў  падрыхтаваны да юбілею песеннік "Шляхі". Вучні праслухалі запіс песень у выкананні  М.Яцкова.

Дзяўчаткі 6 “Г” класа зрабілі выставу, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.

Завяршылася сустрэча праглядам телефільма "Быў. Ёсць. Буду".

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Грахольская Святлана Анатольеўна

Беларускі куфэрак

Кожны чацвер у школе – дзень беларускай мовы. І ў гэты чацвер
26 лістапада 2020 года ў 4 ”А” і 4 ”Б” класах адбылося мерапрыемства на роднай мове “Беларускі куфэрак”. Вучні адказвалі на прапанаваныя пытанні, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, малявалі малюнкі. У час мерапрыемства былi праведзены беларускiя гульнi “Бульба”, “Адзiн сярод сямi”. Была арганiзавана выстава малюнкаў з назвай прадметаў на рускай i беларускай мове. Трэба адзначыць, што дзеці разам з настаўнікамі не толькі з захапленнем размаўляюць на роднай мове, але і заклікаюць усіх-усіх любіць і шанаваць родную мову! Усе ўдзельнікі былі вельмі актыўнымі. Мерапрыемства пакінула ў вучняў добрыя ўражанні і надало прыемны настрой.

Руководитель МО учителей начальных классов А.А.Красновская

Нашчадкі памяць захаваюць

Любоў да Радзімы, да роднага краю, да яго гісторыі – менавіта гэтыя рысы былі вызначаны ўдзельнікамі конкурсу праектаў “Нашчадкі  памяць захаваюць” як самыя галоўныя. Гэта рысы абаронцаў Айчыны. Конкурс адбыўся ў адзіны дзень беларускага маўлення  19 лістапада. Вучні 9 класаў разважалі над наступнымі праблемамі: хто такія нашчадкі, ці змогуць нашчадкі зберагчы памяць продкаў, ці варты іх сучаснікі, пакаленне Z, звання нашчадкаў, звання ахоўнікаў традыцый нашай Бацькаўшчыны.

Вучні 6 “В” класа прынялі ўдзел у конкурсе выразнага чытання “Ой, рэчанька, рэчанька”. Выканаўцы, пераадольваючы хваляванне,  імкнуліся праявіць  увесь свой талент і артыстызм.

Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Балуева Л.М., Прасаловіч Н.Л.