Будучае за маладым пакаленнем

27 лютага адзіны дзень беларускага маўлення запрасіў вуняў дзясятага класа да спаборніцтва: яны сталі ўдзельнікамі конкурсу сачыненняў-мініяцюр “Адзіны дзень беларускага маўлення”. Дзесяцікласнікі падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт прычыны заняпаду роднай мовы, выказалі абурэнне тым, што ў нашай краіне, на вялікі жаль, роднае слова гучыць толькі ў навучальных установах і па некаторых каналах тэлебачання. Але яны ўпэўнены, што ў нас ёсць выйсце і не ўсё так дрэнна, таму што пачалі з’яўляцца людзі, якія не саромеюцца гаварыць на роднай мове, а нават лічаць гэта будзённым і звычайным, бо мова гэта наша. Будучыня менавіта за маладым пакаленнем.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 212