Я прапаную вам прачытаць

12 сакавіка ў нашай дзяржаўнай установе для вучняў 5 класаў прайшоў конкурс-прэзентацыя “Я прапаную вам прачытаць”. Якую кнігу выбраць у бібліятэцы? Прачытаць фантастычнае апавяданне або пра вандроўнікаў, гістарычную аповесць ці пра жывёл, чароўную казку або бытавую – уся гэтая жанравая разнастайнасць пільна разглядалася юнымі чытачамі. Пяцікласнікі вялі гутарку пра творы мастацкай літаратуры, якія ім найбольш спадабаліся і прапанавалі сваім сябрам іх прачытаць.

Вучні 8 класаў падрыхтавалі пытанні для віктарыны “Мой слоўнік”. Пытанні былі вельмі розныя. Вучням трэба было ўспомніць з чаго складаецца вопрытка сучаснага беларуса, назваць прыстасаванні працы і посуд, вызначыць стравы нацыянальнай кухні.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 175