Ад слова Скарыны да нашых дзён

Першага кастрычніка ў адзіны дзень беларускага маўлення  для вучняў 9“Б” класа прайшоў конкурс выразнага чытання “Ад слова Скарыны да нашых дзён”. Удзельнікі па-майстэрску праявілі свой талент, бо конкурс – гэта не толькі проста чытанне, але і інтанацыя, выразная мова, дзе павінна прысутнічаць эмацыянальная замалёўка і, безумоўна, артыстызм. Падчас конкурсу прагучалі вершы і ўрыўкі празаічных твораў Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Разанава, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна i іншых пісьменнікаў.  Кожны з удзельнікаў “пражываў” свой выбраны твор, станавіўся на некалькі хвілін часткаю яго сюжэта.  

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 50