Азбука ветлівых слоў

Штотыдзень ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №8 г. Магілёва” праходзяць беларускамоўныя чацвяргі. Днi беларускай мовы даюць магчымасць напомнiць пра тое, што мы – беларусы, а нашай роднай мовай з,яўляецца беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з пакалення ў пакаленне i суправаджае нас усё жыццё Разнастайныя па змесце і форме, яны абуджаюць у нашых вучняў цікавасць да роднай мовы.

Чарговы беларускамоўны чацвер адбыўся 29 кастрычніка 2020 года. У гэты  дзень прайшло мерапрыемства «Азбука ветлівых слоў». Дзяўчынкам і хлопчыкам 2-х класаў прапанавалі разгледзець разнастайныя жыццевыя сітуацыі і знайсці выхад з іх, адгадаць крыжаванкі на роднай мове. Дзеці з задавальненнем выконвалі заданні, спаборнічалі паміж сабой. Прыняць удзел у мерапрыемстве вучням дапамагалі моўныя слоўнікі. Усе ўдзельнікі зацікаўлена шукалі ў слоўніках ветлівыя словы, якія рэдка ўжываюцца ў нашай мове. Вынікам мерапрыемства сталі ўсмешкі на тварах дзяцей і добры настрой!

Руководитель МО учителей начальных классов    А.А.Красновская

Просмотров: 28