Колеры зімы

Гурба снегу ў садзе белым,
А на гурбу сонца села.
Снег лятае серабрысты,
Зіхаціць у полі чыстым.

Таццяна Сучкова

Зіма, як і іншыя поры году, мае свае колеры. Яны, мабыць, і не такія стракатыя, як фарбы вясны ці лета, але вельмі прыемныя. А фарбы Новага года? Ці можна параўнаць іх з іншымі колерамі?  Яны такія яркія і бліскучыя.

17 снежня ў адзіны дзень беларускага маўлення вучні 6 “В” класа сталі ўдзельнікамі конкурсу міні-сачыненняў “Колеры зімы”. У час яго правядзення зіма заззяла, як вясёлка, усемі магчымымі фарбамі. Хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі сваім аднакласнікам майстэства сапраўдных мастакоў. Зімовыя пейзажы, намаляваныя шасцікласнікамі,  выклікалі вялікае задавальненне членаў журы.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Прасаловіч Н.Л.

Просмотров: 125