План работы методического объединения учителей белорусского языка и литературы
План
работы метадычнага аб’яднання
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя школа №8 г. Магілёва”
на 2017/2018 навучальны год
Тэма метадычнай работы:
”Удасканаленне прадметна-метадычнай падрыхтоўкі настаўніка беларускай мовы і літаратуры ва ўмовах рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу”
Мэты метадычнай работы:
- павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў, развіццё творчага патэнцыялу, напраўленага на павышэнне якасці адукацыі;
- фарміраванне ў навучэнцаў інтарэсу да прадмету праз развіццё прадметных кампетэнцый.
Задачы:
- Забеспячваць сістэмную дапрофільную падрыхтоўку вучняў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
- Рэалізоўваць кампетэнтнасны падыход ў выкладанні вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
- Удасканальваць сістэму работы з вучнямі па падрыхтоўцы да экзаменаў і ЦТ па беларускай мове праз выкарыстанне магчымасцей кабінета беларускай мовы і літаратуры, камп’ютарных тэставых праграм.
- Далучаць адораных і высокаматываваных вучняў да навукова-даследчай працы, алімпіяднага руху, інтэлектуальных конкурсаў.
- Развіваць чытацкую пісьменнасць вучняў пры навучанні беларускай мове і літаратуры.
- Папулярызаваць беларускую нацыянальную культуру праз разнастайныя віды ўрочнай і пазакласнай работы.
Пасяджэнне № 1
Дата правядзення: жнівень 2017г.
Тэма:
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” ў 2017/2018 навучальным годзе.
Мэта:
Знаёмства настаўнікаў з асноўнымі задачамі навучальнага працэсу на 2017/2018 навучальны год; аналіз інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі РБ “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні прадметаў “Беларуская мова” і “ Беларуская літаратура”; абнаўленнем вучэбных праграм, мадэліраванне календарна-тэматычнага планавання, вызначэнне асноўных мэт і задач метадычнага аб’яднання.
Форма правядзення: метадычная нарада.
Навукова-метадычны блок:
- Аналіз работы МА за 2016/2017 навучальны год.
Кіраўнік МА Прасаловіч Н.Л.
- Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі РБ “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні прадметаў “Беларуская мова” і “ Беларуская літаратура” у 2017/2018 навучальным годзе.
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Рабава С.М.
- Увядзенне ў 2017/2018 навучальным годзе вучэбных праграм па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура”.
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Балуева С.М.
- Аналіз вынікаў ЦТ па беларускай мове ў 2017 годзе і работа настаўнікаў па распрацоўцы плана мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да ЦТ у 2017/2018 навучальным годзе. Падрыхтоўка да экзаменаў і цэнтралізаванага тэсціравання ў 2017/2018 навучальным годзе.
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Грахольская С.А.
- Зацвярджэнне плана работы МА на 2017/2018 навучальны год.
Кіраўнік МА Прасаловіч Н.Л.
Практычны блок:
- Мадэліраванне каляндарна-тэматычнага планавання і планаў факультатыўных заняткаў, іх абмеркаванне і зацвярджэнне.
Літаратура:
- Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі РБ па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
(“Настаўніцкая газета”, жнівень 2017 г.)
- Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” у 2017/2018 навучальным годзе (Матэрыялы змешчаны на сайце НАП)
- Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” у 2017/2018 навучальным годзе (Матэрыялы змешчаны на сайце НАП)
- Інфармацыя аб вучэбна – метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” у 2017/2018 навучальным годзе (матэрыялы змешчаны на сайце НАП).
Інтэрнэт-рэсурсы:
1.www.edu.gov.by – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
2.www.adu.by– Нацыянальны інстытут адукацыі.
3.www.academy.edu.by– Акадэмія паслядыпломнай адукацыі.
4.www.moiro.by – Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі.
Пасяджэнне №2
Тэрмін правядзення: кастрычнік 2017 г.
Тэма:
“Развіццѐ чытацкай пісьменнасці вучняў у працэсе навучання
беларускай мове і літаратуры”
Мэта: фарміраванне і ўдасканаленне чытацкіх уменняў вучняў ва ўмовах сучаснага інфармацыйнага асяроддзя.
Форма правядзення: семінар-практыкум
Тэарэтычны блок:
- Значэнне чытацкай пісьменнасці ў адукацыйным працэсе. Медыяадукацыя і чытацкая пісьменнасць.
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Балуева Л.М.
- Асаблівасці заданняў, накіраваных на фарміраванне, развіццѐ і праверку чытацкай пісьменнасці вучняў.
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Грахольская С.А.
Практычны блок:
- Эфектыўны вопыт фарміравання і развіцця чытацкай пісьменнасці вучняў на занятках па беларускай мове і літаратуры і ў пазаўрочнай дзейнасці.
Кіраўнік МА Прасаловіч Н.Л.
- Распрацоўка і падбор дыягнастычных заданняў для праверкі сфарміраванасці чытацкай дзейнасці навучэнцаў.
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Рабава С.М.
Літаратура:
- Ляшук, В. Я. Да пытання аб перспектыўных прыёмах, метадах, тэхналогіях выкладання літаратуры / В. Я. Ляшук // Беларуская мова і літаратура. 2008. № 12. – С. 3–5.
- Шамякіна, Т. І. Якім быць уроку літаратуры / Т. І. Шамякіна // Беларуская мова і літаратура. – 2008. – № 12. – С. 6–7.
- Зелянко, В.У.Навучанне беларускай мове :лінгвакультуралагічны падыход: 10―11-я класы : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучанн/ В.У. Зелянко. –Мінск: Нацыянальны ін-т адукацыі, 2011. –136 с.
- Божович Л.И... Проблемы формирования личности/ Под ред. Д.И.Фельдштейна.2-ое изд.М.: 2008. – С. 267.
- Яленскі, М. Г. Лінгвадыдактычная парадыгма асобасна арыентаванага навучання мове ў сучаснай школе / М. Г. Яленскі. – Мінск : НІА, 2002. – С. 212.
Пасяджэнне № 3
Тэрмін правядзення: студзень 2018 г.
Тэма:
“Выхаваўчы патэнцыял адукацыйнага працэсу: урок, факультатыў, пазакласнай дзейнасці ”
Мэта: прасачыць адметнасці рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры
Форма правядзення: семінар-практыкум.
Тэарэтычны блок:
- Значэнне выхаваўчага аспекта вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры.
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Рабава С.М.
- Выхаваўчы кампанент факультатыўных заняткаў.
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Грахольская С.А.
- Эфектыўны вопыт выхаваўчай работы на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры і факультатывах.
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Балуева Л.М.
Практычны блок:
Панарама адкрытых урокаў і мерапрыемстваў.
Літаратура:
- Яленскі. М.Г. Канцэптуальныя асновы сучаснай моўнай адукацыі / М.Г. Яленскі // Беларуская мова і літаратура.-2009.-№1.
- Кашлев С.С. Современные технологии педагогического процесса/С.С.Кашлев.Мн.,2002.
- 3 Кныш,М. Свята жаданай сустрэчы: патрабавнні да сучаснага ўрока //М.Кныш// Роднае слова.2005.No1
- Жуковіч, М.В. Сучасныя педагагічныя тэхналогіі на ўроках беларускай мовы і літаратуры / М.В. Жуковіч. – Мінск: Аверсэв, 2007.
- narod.ru
- pedagog.ru
Пасяджэнне № 4
Тэрмін правядзення: сакавік 2018 г.
Тэма:
“Удасканаленне адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах
“Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”
Мэта: рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу.
Форма правядзення: семінар.
Тэарэтычны блок:
- Сутнасць кампетэнтнаснага пыдыходу ў навучанні беларускай мове і
Літаратуры.
Кіраўнік МА Прасаловіч Н.Л.
- Асаблівасці фарміравання і развіцця кампетэнцый, прадугледжаных вучэбнымі праграмамі па вучэбных прадметах“Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Балуева Л.М.
- Практыкаарыентаваныя заданні па беларускай мове і літаратуры
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Грахольская С.А.
Літаратура:
- Запрудский, Н.И. Современные школьные технологии–2/ Н.И. Запрудский.–Минск: Сэр-Вит, 2010. –256с.
- Зелянко, В.У.Навучанне беларускай мове :лінгвакультуралагічны падыход: 10―11-я класы : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучанн/ В.У. Зелянко. –Мінск: Нацыянальны ін-т адукацыі, 2011. –136 с.
- Клундук, С. С. Беларуская мова : усе складаныя тэмы/ С.С.Клундук, Н.Р.Якубук. –Мінск : Аверсэв, 2015. –128 с
- Міхновіч, Н. А. Пазакласная работа па беларускай мове і літаратуры / Н.А.Міхновіч. – Мінск : Аверсэв, 2016. – 349 с
- Божович Л.И... Проблемы формирования личности/ Под ред. Д.И.Фельдштейна.2-ое изд.М.: – 267 с
- И.А.Зимняя. Статья «Ключевые компетенции – новая парадигма результатов образования». // Интернет-журнал "Эйдос".
- Г.В.Пичугина. Статья «Компетентностный подход в технологическом образовании».
Пасяджэнне № 5
Тэрмін правядзення: май-чэрвень 2018 г.
Тэма:
“Вынікі навучальнага года”
Мэта: прааналізаваць работу МА, вызначыць задачы на новы навучальны год.
Форма правядзення: круглы стол.
Тэарэтычны блок:
- Падрыхтоўка да выпускных экзаменаў вучняў 9, 11 класаў. Вынікі другога тура рэпетыцыйнага тэсціравання. Карэкцыя ведаў вучняў. Падрыхтоўка да ЦТ.
Настаўнік беларускай мовы і
літаратуры Балуева Л.М.
- Аналіз табліцы рэйтынгу метадычнай работы МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры за 2017/2018 н.г., рэйтынг педагогаў за 2016/2017 н.г. Планаванне работы на 2018/2019 н. г.
Кіраўнік МА Прасаловіч Н.Л.
- Прэзентацыя дыдактычных матэрыялаў і ЭСН, распрацаваных настаўнікамі.
Практычны блок:
- Распрацоўка рэкамендацый па ліквідацыі недахопаў у рабоце МА.
- Абмен вопытам па тэме пасяджэння.
Літаратура:
- Дыгнастычныя карты і справаздачы па самаадукацыі настаўнікаў МА.
- Праграмы па беларускай мове і літаратуры. Мн, 2012.
- Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская мова” (1-11 класы). Пастанова Міністэрства адукацыі РБ ад 25.09.2009 № 32.
- Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская мова”. Загад Міністэрства адукацыі РБ ад 25.09.2009 № 675.
- Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура” (1-11 класы). Пастанова Міністэрства адукацыі РБ ад 25.09.2009 № 32.
- Канцэпцыя вучэбнага прадмета “Беларуская літаратура”. Загад Міністэрства адукацыі РБ ад 25.09.2009 № 675.
- Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская мова.V клас (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2015);
- Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская літаратура.V клас (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2015);
- Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская літаратура.VI клас (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016);
- Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання: Беларуская мова.VI клас (Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2016);