Літаратурная гасцёўня
23 лютага 2019 года ў чарговы раз цікава і захапляльна прайшла літаратурная гасцёўня “Зямлі беларускай мы кажам вялікі дзякуй”, праведзеная настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры Грахольскай С.А. і Рабавай С.М.
Вучні падарожнічаліў мінулае і сучаснае роднага краю. Старшакласнікі арганізавалі завочную экскурсію па старонках мінулага. Прадэманстравалі выявы Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны і расказалі пра кожнага з іх.
На беларускай мове вучні чыталі вершы прысвечаныя роднаму краю, яго гісторыі, яго прыродзе, створаныя П.Панчанкам , П.Броўкі , М.Танкам, У.Дубоўкам, Я.Купалам, Я Коласам і іншымі пісьменнікамі.
Праводзілася віктарына, а адказы на пытанні суправаджаліся адпаведнымі ілюстрацыямі. Загадваліся загадкі і расказваліся смешныя гісторыі.
Мерапрыемства суправаджала слайд-прэзінтацыя.
Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры С.А.Грахольская, С.М.Рабава
Просмотров: 839