Уладзімір Ліпскі

Создано: 21.10.2014

Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі нарадзіўся 6 мая 1940 года ў вёсцы Шоўкавічы, Рэчыцкага раёна. Бацькі яго былі працавітымі сялянамі, Уладзімір быў шосты ў сям'і. На яго дзяцінства прыпалі вайна, акупацыя, напаўгалодныя пасляваенныя гады. Пасля заканчэння Вузнажскай сярэдняй школы вучыўся ў Мінску, у тэхнікуме харчовай прамысловасці, потым завочна скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Ён адзіны з братоў і сясцёр атрымаў вышэйшую адукацыю.

 Шлях у вялікую літаратуру для яго пачаўся ў 1953 годзе з невялікіх замалёвак на старонках былой Васілевіцкай раёнкі (тады гэта быў раённы цэнтр), а потым і "Дняпроўца". Мала сёння ў Беларусі пісьменнікаў, якія працуюць так плённа, як Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Штогод з-пад пяра нашага зямляка выходзяць кнігі, вартыя і сур'ёзнай гаворкі, і ўдумлівага чытання. Яго творы ўключаны ў школьныя падручнікі, а за кніжку "Вясёлая азбука" пісьменнік атрымаў літаратурную прэмію імя Янкі Маўра. Па кнізе "Аўцюкоўцы" праведзены першы ўсебеларускі фестываль народнага гумару ў вёсцы Аўцюкі Калінкавіцкага раёна.

 Уладзімір Ліпскі першым у беларускай літаратуры расказаў пра свой радавод. "Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод" – першае ў беларускай літаратуры падарожжа ў часе, у асобах і лёсах. Змест гэтай кніжкі немагчыма пераказаць сваімі словамі. Тут тысячы падзей, прозвішчаў, гістарычных дат. Зараз гэтая кніга выдадзена пад новай назвай "Усе мы – радня". Апошняя прэзентацыя кнігі "Мы.Аповесць пра нашы прозвішчы" адбылася ў Школе мастацтваў, дзе прысутнічалі дзеці амаль з усіх школ горада Рэчыцы. Кожная яго кніга, кожны твор – гэта сповядзь сэрца, сваімі творамі ён штодня падцвярджае ганаровае званне пісьменніка.

 Сённяшні творчы набытак пісьменніка Уладзіміра Ліпскага – больш за шэсцьдзесят кніжак аповесцей, апавяданняў, казак, нарысаў, публіцыстычных артыкулаў, нататкаў. Галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка". Нязменны старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду. Член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член прэзідыума СПБ, член Саюза журналістаў Беларусі. Ініцыятар і пастаянны старшыня журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. За шматгадовае служэнне дзіцячай літаратуры і дзяцінству пісьменнік удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра, "вясёлкаўскай" прэміі імя В.Віткі, прэміі А.Грына, прэміі Міжнародных асацыяцый дзіцячых фондаў.

 

 

Творы Уладзіміра Ліпскага :

 

Адпяванне жывых : Аповесць пра адну вёску / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Маст. літ.,1993. – 237 с. : 8 л. іл.

 

Азбука жыцця : кн. для дзяцей / У. Ліпскі. - Мн. Адукацыя і выхаванне, 2010. - 208 с. : іл.

 

Аўцюкоўцы: Аповесць пра калінак ды каласкоў, якія гаруюць і жартуюць / Уладзімір Ліпскі. – 2-е выд., дап. – Мн.: Беларускае выдавецкае Таварыства "Хата", 2000. – 308 с.

 

Басанож па зорках : Пра вядомага і невядомага Ігара Лучанка / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Беларусь, 2000. – 198 с.

 

Бацька / Уладзімір Ліпскі // Маладосць. – 2004. - №5. – С. 38-47.

 

 Бацькі і дзеці : Дзеннікі / Уладзімір Ліпскі. – Мн.: Беллітфонд, 2002. – 327 с. : іл.

 

 Жыві сёння : пакаянне, малітвы / У. Ліпскі. - Мн. : УП " Мінская фабрыка каляровага друку", 2004. - 384 с. : іл.

 

Жыткавічы жывуць у вяках / Уладзімір Ліпскі // Вясёлка. - 2011. - № 12. - С. 6-9.

 

Залатые мае... : Старонкі з новай кнігі "Я тут жыву" / Уладзімір Ліпскі // ЛіМ. – 2004. - 30 красавіка. – С. 19.

 

Золотые мои... / Владимир Липский // За мостом моего детства. - Минск: Літаратура і Мастацтва, 2011. - С. 99-103.

 

Игорь Лученок : Мелодия Души / В. Липский. - Мн. : Беларусь, 2008. - 302 с. : ил., ноты.

 

Каралева белых прынцэс : Аповесці. Казкі. Апавяданні / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Юнацтва, 2000. – 335 с.

 

Крутыя вёрсты : дакументальная аповесць / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Маст. літ.,1980. – 128 с.

 

Мама (Малітва сына) / Уладзімір Ліпскі. – Мн.: ЛМФ "Нёман",1999. – 288 с. : іл.

 

Падкідыш : нарысы, публіцыстыка, дзённік / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Беларусь, 1992. – 208 с.

 

Пакланіся травінцы : экспедыцыя ў жыццё акадэміка Парфёнава. - Мн. : Беларуская навука, 2009. - 192 с.

 

Писатель и читатель: [статья] / Владимир Липский // Советская Белоруссия. - 2011. - 10 ноября. - С. 12-13.

 

Прыгоды Нуліка : аповесць-казка / У. Ліпскі. - Мн. : Маст. літ., 2007. - 70 с.: іл.

 

Стрэлы над старым акопам : дакументальная аповесць / Мн. : Кнігазбор, 2008. - 232 с.

 

Усе мы - радня : Аповесць. Апавяданні / У. Ліпскі. - Мн. : Маст. літ., 2010. - 350 с.

 

Шоўкавічы: Дак. аповесць/Уладзімір Ліпскі, Георгій Сытко. – Рэчыца, 2004. – 130с.

 

Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Беларусь, 1998. – 318 с. : іл.

 

Я тут жыву : дзецям пра Беларусь / У. Ліпскі. - Мн. : Адукацыя і выхаванне, 2008. - 128 с. : іл.

 

Як Бог стварыў Свет : пераказ біблейскіх гісторый / У. Ліпскі. - Мн. : Беларусь, 1993. - 79 с.

 

Янкаў вянок : Дзецям пра Янку Купалу / У. Ліпскі. - Мн. : Маст. літ., 2009. - 222 с.

Просмотров: 9999