Абрад "Уваходзіны ў хату"

Гаспадыня: Здаецца толькі ўчора вяселле мы з табой спраўлялі, а вось, глядзі ты, і хату збудавалі. Проста не верыцца
Гаспадар: І сапраўды. (Чуецца стук у дзверы)
Гаспадыня: А вось і госці.
Гаспадар: Просім у хату, госцейкі нашы.
1-ы госць: Паважаныя гаспадары. Мы дорым вам падкову, каб шчасце не пакідала вашу хату.
2-і госць: А вось шматок саломы. Калі, крый Божа, давядзецца каму-небудзь з вас упасці, няхай будзе заўсёды саломка пад рукою.
3-і госць: А гэта табе, гаспадыня, салонка. І памятай: недасол на стале, перасол на спіне.
4-ы госць: Вось вам, гаспадары, яйкі, але не залатыя.Няхай вашы куры добра нясуцца.
5-ы госць: А гэта самы галоўны наш падарунак-абраз Божай Маці. Няхай ён на працягу ўсяго жыцця зберагае вас ад нячыстай сілы.

А цяпер зойдзем у саму хату. Але асцярожна. Трэба правільна пераступіць парог. “Ад парога хату не мятуць”-вучыць народная мудрасць. Здавалася, ці так важна, як месці хату. Галоўнае, каб было чыста. Але не, парог- месца незвычайнае. Парог асэнсоўваўся людзьмі як своеасаблівая мяжа, што падзяляе чалавечае жытло ад прасторы “за парогам”-неасвоенай, нежылой і, значыць, варожай для чалавека. З парогам звязаны розныя звычаі. Можа вы чулі некаторыя з іх, раскажыце, калі ласка.
Так, парог пераступілі. Што ж бачым далей у вясковай хаце? Ля ўвахода, справа, месца для мыцця посуду і іншых кухонных рэчаў. Пасля-печ. Ёсць такі выраз: танцаваць ад печы. Пачнём і мы нашу размову з печы. З печчу звязана шмат вераванняў і ўяўленняў. Можа хтосьці можа расказаць нешта цікавае.
Асаблівая павага да печы, адносіны да яе як да жывой істоты падкрэсліваюцца забаронай ужываць ля яе “грубыя або непрыстойныя словы”. Няможна гэтак казаць, бо печ у хаце, або “сказаў бы, ды печ у хаце. “Печ-заступніца ад хваробы або смерці. Існавала такая парада: пры ўваходзе ў хату, у якой ляжыць хворы, трэба спачатку паглядзець на печ, каб не прыстала хвароба.
-А як называецца той куток, дзе знаходзяцца пячныя служкі? Так, правільна, качарэжнік альбо вілачнік. Там і чапяла, і качарга, і вілкі. Голымі рукамі гаршка з печы не дастанеш.Гаршок ці чыгунок падхопліваюць вілкай і ставяць у печ ці вымаюць з печы.
Пабач з печчу месціцца посуд: збанкі, гаршкі, конаўкі, макацёркі і інш.
-А што стаяла ўздоўж сцяны? Так, лавы. На іх сядзелі і маглі спаць, асабліва калі бывалі госці. Стол і лавы рабілі з дубовых дошак. Стол быў белы, бо яго скрэблі нажом.
І яшчэ адно цікавае месца ў хаце. Гэта покуць, куточак храма ў хаце. А што вы ведаеце пра покуць?
-Якія ўпрыгожванні ёсць у вясковай хаце? Так, посцілкі(перабіранкі), ручнікі. Ручнік-гэта не проста кавалак тканіны, якім выціраюць твар і рукі. На Беларусі шмат звычаяў, звязаных з выкарыстаннем ручнікоў. На ручніку падносяць хлеб-соль, калі вітаюць дарагіх гасцей, таму што ручнік-гэта сімвал чысціні, цяпла беларускай зямлі і роднай хаты. Мы зберагаем наш добры звычай і хочам пачаставаць вас, дарагія госці, хлебам-соллю.
-Паглядзіце на ручнік. Якія ўзоры вы там бачыце? А якія яшчэ кветкі часта сустракаюцца на вышыўках?
Музычная паўза. Песня “Васількі”
А можа хто з вас ведае, як выкарыстоўваўся і выкарыстоўваецца ручнік на вяселлі?
А яшчэ на ручніку прымалі нашы продкі нованароджаных.А дзяўчаты дарылі ручнікі хлопцам, якія ішлі ў войска, каб не забываліся пра свой дом.Шмат было абрадаў з ручніком, але іх аб’ядноўваў адзін сэнс-ушанаванне продкаў. Ручнік быў сімвалічным пасрэднікам паміж светам жывым і светам нябачным.
І яшчэ цікавая рэч у хаце-гэта куфар. Не проста нейкая скрыня, дзе складалі адзенне, а куфар жыцця жыхароў гэтай хаты. Праз куфар відаць жыццё чалавека. Куфар часта згадваецца ў вясельных песнях:
Надзеў на вяселле
Прыгожы жупан,
На возе рассеўся
І едзе, як пан.
Дзяўчына збірала пасаг, складвала яго ў куфар. І калі ішла пад вянец,перавозілі куфар у хату жаніха. Рабілі куфры з дошак, на падстаўных ножках. Канты, пярэднія сценкі акаймоўвалі металічнымі палоскамі. Па баках мацавалі ручкі. За сталярскую работу браліся майстры-мужчыны, а размалёўвалі куфар жанчыны. На куфры расцвіталі кветкі, зялёныя галінкі, залаціліся каласы, сінеў лён. У куфры захоўвалі тканіну, адзенне, каштоўныя рэчы.
У пахучым куфры важка ўсё ляжала,
Што сама бабуля працай рук прыдбала.
Быццам водар з поля прынясло ў хату,
Так запахла лугам,чабаром і мятай.
Прыказкі і прымаўкі пра сямейны лад
Каханне і кашаль не схаваеш.
У каханкі смаляныя лаўкі.
Дзеўцы вяселле, а карове смерць.
Сям'я гушчу любіць.
Калі ў хаце ціха - не бярэ ліха.
Што двор, то нораў.
Адрэзанай лусты не прылепіш.
Пад добрым кустом трава зелянее, за добрым мужыком жонка маладзее.
Матчыны рукі заўсёды мягкія.
Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.
Як добра свякроў, то добра і нявестка.
Якая гаспадыня, такі і парадак.
Мужык з жонкай сварыцца - у гаршчку трасца вырыцца.
З тварам да вянца, з розумам да канца.
Лепей дома на саломе, чым замужам на падушках.
Як гаспадар у карчме скача, дык гаспадыня ў хаце плача.
Хоць вох, ды ўдвох.
Хату мяці, а шуму вон не нясі.
Мыжык ды баба - адна рада.
Якое семя, такое і племя.
Пры сонейку цёпла, пры мамцы добра.
Гаспадарку весці - не барадой трэсці.
Як дбаем, так і маем.
Які дагляд, такі і лад.
Не дагледзіш вачыма, заплаціш грашыма.
Якія сані, такія і самі.
Запас бяды не чыніць.
На сваім падворку і сабака - пан.
Быў бы сад, а салаўі прылятуць.
Ні каня, ні вала - сядзі, як паня.
Твае коні - ты й пільнуй.
Сытага сабаку не падкупіш.
Няма ані цыбулькі, ані ўкрышыць ува што.
Як зварыш, так і з'ясі.
Без часу не будзе квасу.
Як маеш дзіцятка, дык май і калыску.
Дзетак узгадаваць - не курак пасклікаць.
Малыя дзеці - галава баліць, вырастуць - сэрца.
Не гадуючы малога, не мецімеш вялікага.
Дзіця, не ўпаўшы, не вырасце.
Без кораня і палын не расце.
Які род, такі плод.
Па гнязду відаць, якая птушка.
Не ўмеў гадаваць, умей выбачаць.
Да пяці год пястуй дзіця, як яечка, з сямі - пасі, як авечку - тады выйдзе на чалавечка.
Не слухаў малы, не паслухае і вялікі.
Не навучыць бацька, дык навучыць гора.
Хату мяці, а шуму вон не нясі.
Абрадава-святочны каляндар
У народным календары блiжэй да названых дзен стаяць i адпавядаюць навагодняй традыцыi наступныя святы: вясною – Вялiкдзень, Пасха (нядзеля ў перыяд з 4 красавiка па 8 мая / ст. ст. з 22 сакавiка па 25 красавiка); Збор, Iзбор (нядзеля першага тыдня пасля
Масленiцы); Аўдоцця Вясноўка (14 сакавiка / 1 сакавiка, першы дзень вясны); Казiмiр у католiкаў (4 сакавiка), Благавешчанне, Звеставанне (7 красавiка / 25 сакавiка, свята прылету бусла, абрад “гукання вясны”); i iнш.
Летам – Купалле (раней подчас сонцастаяння, затым у адных рэгiенах 23 чэрвеня, у другiх 6 лiпеня).
Восенню – Багач, Багатнiк, Багатуха, Другая Прачыстая, Другая спажа (21 верасня / 8 верасня, старажытнае свята заканчэння ўборкi зерневых); Сямен, на якiх выконвалi абрад “жанiцьбы комiна”(14 верасня / 1 верасня).
Зiмою – Каляды (з 7 па 18 студзеня); Каляды ў беларусаў-католiкаў (з 25 снежня па 5 студзеня); варвары (17 снежня / 4 снежня).
Калядныя святы займаюць асобнае месца сярод іншых свят народнага календара. З гэтымі святамі нашы продкі звязвалі свае надзеі на шчаслівае жыцце у будучым годзе, на багаты ўраджай і дабрабыт сям’і, на перамогу лета над зімой, цяпла – над холадам, святла – над цемрай.
Увесь земляробны каляндар трымаецца на такіх цыклах свят: Вялікдзень і інш. веснавыя святы і прысвяткі, у тым ліку Гуканне вясны, Юр’е, Мікола; летам – Купалле; восенню – Дзяды, Багач, Пакрова; зімой – Каляды.
ВЯЛІКДЗЕНЬ
У хрысціянскім календары Вялікдзень рухомае свята і штогод прыпадае на перыяд з 4 красавіка па 8 мая. Яно адзначаецца ў католікаў у нядзелю пасля поўні, якая наступае следам за 21 сакавіка, ці дакладней, перыядам вясенняга раўнадзенства, а ў праваслаўных вернікаў пасля 21 сакавіка адлічваецца ўперад 13 дзен і таксама вызначаецца нядзеля пасля поўнага месяца.
У жыцці нашых продкаў-язычнікаў Вялікдзень адзначаўся ў гонар Бога Сонца – Даждзьбога. Менавіта адтуль і прыйшла гэта назва ў сучасную беларускую лексіку, бо, як вядома, хрысціянская назва свята — Пасха. Вясеннія шматкантрастныя “паводзіны” прыроды выклікалі ў анімістычных разважаннях старажытных людзей уяўленні аб барацьбе прыродных стыхій: ціхіх і ветраных дзён, снегападу і дажджоў, цемры і святла, холаду і цяпла, кантрастнасць якіх выразна падкрэслівала воблачнае або чыстае неба. Актыўнае сонечнае цяпло ў красавіку днём суправаджалася журчаннем ручаёў і спевам жаўрукоў, ноччу ж, наадварот, у свае правы ўступала цемра, пад пакровам якой яшчэ заўважна праяўляў свае здольнасці мароз. Так паўтаралася многія суткі. Але час ночы і цемры няўмольна звужаўся, працягласць дня станавілася большай за ноч, што давала магчымасць чалавеку разважаць аб пераканаўчай перамозе Сонца над цемрай і холадам, своеасаблівым уваскрашэнні яго да новага вітка жыцця. На новае кола жыцця пад сонечнымі промнямі адраджалася і зямелька. Усё гэта не магло не радаваць славяніна-земляроба. Вітаючы перамогу Сонца (Даждзьбога) і пачатак аднаўлення зямной прыроды, нашы продкі-язычнікі спраўлялі свята вялікага дня — Вялікдзень.
Як і славяне, у дахрысціянскія часы падобныя святкаванні адзначалі егіпцяне, фінікійцы, грэкі, фрыгійцы і іншыя народы. У старажытных егіпцян уваскрэсенне вярхоўнага Бога Асірыса нават сустракалі словамі “Асірыс уваскрэс!”. Зразумела, што хрысціянства, як рэлігія больш позняга перыяду, увасобіла лепшыя традыцыі язычніцтва і стваралася на іх. Да дзен паслявясенняга раўнадзенства ў хрысціянстве прымеркаваны дні смерці і уваскрэсення Ісуса Хрыста.
Згодна хрысціянскай міфалогіі, у пятніцу іудзеі асудзілі Сына Божага на смерць праз распяцце яго на крыжы. У суботу прыхільнікі Ісуса Хрыста выпрасілі ў іудзейскага цара дазвол на пахаванне і перанеслі яго цела ў пячору, заваліўшы ўваход вялізным каменем. А ў нядзелю, калі Маці Божая з сваімі сяброўкамі прыйшла, каб апрануць свайго сына-нябожчыка ў пас-мяротнае адзенне і зрабіць адпаведнае ўбранне яго пасмяротнага ложа, Анёл у белым адзенні абвясціў ёй і жанчынам, што Ісус Хрыстос уваскрэс. Менавіта таму, як толькі пачынаецца нядзеля (апоўначы з суботы на нядзелю) у царквах і касцёлах робіцца тройчы абыход вакол храма, пасля чаго свяшчэннікі ўрачыста абвяшчаюць: “Хрыстос уваскрэс!” Са словамі “Хрыстос уваскрэс!” на працягу нядзелі і наступных двух дзён, сустракаючыся са сваімі знаёмымі, роднымі, сябрамі, вітаюцца ўсе хрысціяне, на што адказваюць “Ва ісціну ўваскрэс!” і цалуюцца.
У народным жыцці гэта свята мае свае адметныя адценні і каларыт. Напярэдадні да чацвярга, які вазываюць “чысты чацвер”, старанна прыбіралі ў хаце, мылі падлогу, вокны, бялілі ці аб-клейвалі шпалерамі хату, мыліся ў лазні. А ў суботу зранку завешвалі на вокны новыя фіранкі, на абразы — набожнікі, замешвалі ў дзяжы цеста на пірагі і з абеда распальвалі ў печы. Кожная гаспадынька рыхтавала святочныя стравы: смажыла мяса, каўбасу, варыла цыбульнае шалyпінне і фарбавала ў яго адвары велікодныя яйкі.
“Свята Вялічка — з красным яічкам”, — гавораць у народзе. Яйка з'яўляецца вельмі важным атрыбутам велікодных дзён. Яно сімвалізавала сабой, з аднаго боку, сусветную прастору, нашу галактыку, а з другога — кругаварот і бясконцасць жыцця, пачатак усякага адраджэння да жыцця. Як і ў большасці іншых славянскіх народаў, нашы продкі афарбоўвалі велікодныя яйкі ў зялёны, блакітны, чырвоны, жоўты колер, рабілі яйкі-пісанкі, расчэрчаныя або расфарбаваныя рознымі сімвалічнымі ўзорамі і колерамі. Такому яйку надавалася магічная сіла: з ім выганялі першы раз на пашу жывёлу, каб засцерагчы яе ад злых чараў ведзьмакоў, закопвалі ў першую баразну ці на ўскрайку нівы, каб тая добра радзіла, і г. д. Са спрадвечных часоў у нашым народзе шырока вядома традыцыя адорваць адзін аднаго на Вялікдзень святочнымі яйкамі. 3 прыняццем хрысціянства гэта традыцыя была пераасэнсавана пад новую рэлігію. Паводле праваслаўных біблейскіх паданняў Святая Марыя Магдаліна, даведаўшыся аб пакаранні смерцю Ісуса Хрыста, прынесла ў падарунак рымскаму імператару Ціберыю чырвонае яйка, як знак нявіннасці Сына Божага і сімвалічнае сведчанне таго, што з гэтага часу ўвесь сусвет нясе на сабе адбітак яго нявінна пралітай крыві. Магчыма, што гэта падзея і стала прычынай таго, што, адпаведна хрысціянскай традыцыі, у наш час велікодныя яйкі фарбуюць пераважна ў чырвоны колер.
Вечарам з кожнай сям'і звычайна гаспадар ці старэйшыя людзі ішлі ў храм “на ўсенашную”. 3 сабою бралі па кавалачку кожнай стравы: мяса, сала, пірог, яйкі, соль і інш. Зразумела, што ні адна царква або касцёл не маглі ўмясціць усіх жадаючых, таму людзі часцей збіраліся ў бліжэйшых хатах, у сваякоў і знаёмых, каб апоўначы выйсці да храма і разам з усімі хрысціянамі сустрэць радасны час уваскрэсення Ісуса Хрыста і прысутнічаць у час вынасу з храма святых харугваў з лікам святых і ўрачыстага шэсця.
Набажэнствы ў гэту ноч заканчваюцца гадзін каля чатырох. На заканчэнне “усенашнай” свяшчэннікі асвяцаюць “пасху” — прынесеныя з дому харчы. У вялікіх населеных пунктах гэты хрысціянскі рытуал паўтараецца некалькі разоў на працягу ўсяго нядзельнага дня.
У гэту ж ноч і тыя, хто заставаўся дома, імкнуліся не спаць. У хатах да ранку гарэла святло, запальвалі свечкі перад абразамі, маліліся Богу, расказвалі біблейскія паданні аб жыцці Ісуса Хрыста, святых Апосталаў і іншых святых.
Пасля “усенашнай” зранку ўсе, хто правёў гэту ноч у царкве (касцёле), спяшаліся ў свае сем'і. Дома кожная гаспадыня накрывала святочны стол, за які, папярэдне памаліўшыся Богу, садзіліся, “каб разгавецца”. Толькі цяпер упершыню пасля доўгага сямітыднёвага посту можна было ўволю паласавацца рознымі стравамі. Есці пачыналі з асвечанага яйка, солі і пірага, а пасля выпівалі па чарцы гарэлкі і смачна снедалі.
Вельмі радаснымі і жаданымі велікодныя дні былі для дзетак. Да іх у госці прыходзілі хросныя бацька і маці, бабуля-пупарэзніца, дзядзькі, цёткі, якія кожнаму з дзяцей прыносілі чырвонае яйка. У некаторых мясцовасцях (Рагачоўскі, Слаўгарадскі і іншыя раёны) дзеці самі абыходзілі двары сваіх хросных і блізкіх сваякоў, каб атрымаць велікодныя падарункі. Гэты звычай вызначаецца лакальнымі асаблівасцямі традыцыйных зон у нашым краі.
Абыходы дзеткамі ці дарослымі двароў у сваёй вёсцы на Вялікдзень маюць вельмі старажытнае паходжанне. Такіх хадакоў у розных рэгіёнах называюць валачобнікамі, галыкальнікамі, валоўнікамі, лалыншчыкамі, кукольнікамі і інш. “Валачобнікі — людзі Божыя...”, — падкрэсліваецца ў песнях гэтага часу. Лічылі, што абыходы імі двароў прыносілі пладавітасць жывёлы, ураджайнасць на палях, засцярогу падвор'я ад розных прыродных стыхій. Падыходзячы пад акно, валачобнікі, падобва калядоўшчыкам, спявалі песні, ухваляючыя гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок.
Кожны радок такой песні суправаджаўся адным з прыпеваў “Хрыстос уваскрос, Сын Божы!”, “Слава табе, Божа, на ўвесь свет!”, “Да й віно ж, віно зеляно!”, “Вясна красна, зялёна!” і інш.
Па заканчэнні песні гаспадары надзялялі валачобнікаў яйкамі, гарэлкай, пірагамі і іншай стравай са святочнага стала.
Варта зазначыць, што ў сусветнай традыцыйнай культуры валачобныя песні да гэтага часу захаваліся і зафіксаваны толькі ў беларусаў, што характэрна падкрэслівае нацыянальную адметнасць нашай культурнай спадчыны.
Завяршыўшы абыходы двароў у сваёй вёсцы, валачобнікі па папярэдняй дамоўленасці збіраліся ў адной з хат ці ў апошняй хаце, да якой яны прыходзілі з рытуальным спяваннем, і наладжвалі там застолле з цікавымі і вясёлымі гульнямі, танцамі, песнямі, жартамі.
На Вялікдзень дзяўчаты гадалі аб будучым лёсе, пераскокваючы праз сані: хто пераскочыць — да таго ўвосень прыедуць сваты, а хто не — будзе чакаць да наступнага года.
3 гэтымі ж днямі ў народзе было звязана вельмі многа павер'яў і прадказанняў.
У многіх мясцовасцях у першы велікодны дзень выходзілі з хат, каб убачыць усход сонца. Гаварылі, што ў гэты час сонца быццам “іграе на ўсходзе”, пераліваецца рознымі колерамі. Такую “гульню сонца” звязвалі з “вяшчаннем на добрае лета” і шчаслівымі вяселлямі на працягу года.
Паўсюдна беларусы мыліся раніцай крынічнай вадой, у якую клалі чырвонае яйка і залатыя ці сярэбраныя прадметы, каб быць увесь год чыстым і здаровым (“чырвоным, як яйка”).
Старыя, зранку расчэсваючыся, прыгаворвалі: “Дай, Божа, колькі на галаве валасоў, каб столькі было ўнукаў!”
У першы велікодны дзень не палілі ў печы, а тых, хто парушаў гэта правіла, страшылі, што ўлетку яго падвор'е спаліць Пярун.
На Віцебшчыне ў некаторых вёсках існавала павер'е, што калі на прывітанне “Хрыстос уваскрэс!” не адказаць, а задумаць жаданне, дык яно абавязкова збудзецца.
Вельмі гуманным, пранікнутым любоўю да чалавека было ў гэтыя дні ў народзе і такое павер'е: лічылі, што кожны год, як і ў першыя дні пасля сваёй смерці, ад Вялікадня да ўшэсця Ісус Хрыстос ходзіць па зямлі сярод людзей, найболыд у выглядзе жабрака. Таму ў гэты час да жабракоў, людзей-калек, старцаў ставіліся найболып лаяльна і спачувальна, надзяляючы іх ежай і іншай міласцінай. Абыякавасць да такіх людзей лічылася за вялікі грэх.
У народным календары свята Вялікдзень вызначае правядзенне некаторых іншых свят і прысвяткаў. На восьмым перадвелікодным тыдні святкавалі Масленку, а ў суботу перад ёю масленічныя (стрэчаньскія) Дзяды, з наступнага тыдня пасля Масленкі пачынаўся сямітыднёвы перадвелікодны пост, у сераду за 24 дні да Вялікадня адзначаюцца Хрэстцы (выпякаюць з цеста рытуальныя хрэшчыкі), напярэдадні ў нядзелю — Вербніца (Вербная нядзеля), Радаўніца адзначаецца на дзевяты дзень пасля Вялікадня, Тройца — на пяцідзесяты, дваццаць пяты дзень называецца Перапалаўная серада (Прапалавенне), на шостым тыдні ў чацвер — Ушэсце, чацвер дзевятага тыдня — Дзевятнік (Дзевятуха), пятніца дзесятага тыдня — Дзесятуха (Дзесятка — хлебу пятка) і г. д.
КУПАЛЛЕ
Купалле — язычніцкае свята ў гонар летняга сонцастаяння, найвышэйшага росквіту прыроды і ўшанавання вады. Адзначаецца яно ў ноч з 23 на 24 чэрвеня ў католікаў і з 6 на 7 ліпеня ў праваслаўных беларусаў.
У хрысціянстве адпаведна на 24 чэрвеня і 7 ліпеня прыпадае дзень нараджэння Прарока Івана Прадцечы, якому суджана было ахрысціць у рацэ Іардан Сына Божага Ісуса Хрыста. На працягу апошняга тысячагодцзя на падставе падзей, звязаных з імем “хрысціцеля Божага Іаана”, у больш моцных царкоўных прыходах замацаваліся новыя варыянты назваў да язычніцкага Купалля, але ўжо з хрысціянскім адценнем — Іван Купала або Ян, Іванаў дзень.
Ад Каляд і да Купалля сонца ўвесь час было ў стадыі ўзыходжання: павялічваўся дзень, сагравалася зямля, адраджалася прырода. Нарэшце, у дні летняга сонцастаяння ўсё гэта дасягала свайго найвышэйшага апагея. Да гэтага ж часу выраслі і адцвілі на сялянскіх палях жыта, пшаніца, грэчка, проса, лён, бульба і іншыя культуры, закончыўся прыплод жывёлы. Здабыткі новага года станавіліся відавочнымі, за што, як гавораць у народзе, “і хваліць Бога” або “дзякуй Богу”. У купальскіх абрадах і рытуалах чалавек, з аднаго боку, выказваў падзяку Агню, Вадзе і Зямлі, што абагаўляліся ў нашых язычніцкіх продкаў, і прыносіў ім розныя ахвяраванні, часцей у выглядзе расліннасці ці прадуктаў харчавання, вырабленых з яе, а з другога — сваім вяселлем і радасцю выказваў аднадушнае спалучэнне са станам прыроды, яе найвышэйшым росквітам і зямной прыгажосцю.
Купальскае свята практычна пачыналася з другой паловы дня 6 ліпеня дашлюбнай моладдзю. Дзяўчаты збіраліся кучкамі і ішлі да жытняга поля збіраць кветкі і завіваць вяночкі. Прычым, як, напрыклад, на Дубровеншчыне, кветкі збіралі з розных палёў, што адносіліся да суседніх вёсак. Па бытуючых павер'ях, такім чынам можна было заманіць да сябе жаніхоў з гэтых вёсак. Дубровенскія бабулькі — колішнія прыгажуні ўспамінаюць, што часам замест кветак “сабіралі жыта з каждага поля, з каждай дзярэўні, стараліся, каб хлопцы з чужых дзеравень да нас прыходзілі гуляць”.
Хлопцы рыхтавалі месца для купальскага вогнішча, якое рабілі звычайва на скрыжаванні дарог, на мастах, беразе рэчкі або возера ці на пагорках. Закопвалі ў зямлю “дзябёлы” шэст або слуп, на вяршыні якога замацоўвалі ў гарызантальнай плоскасці з'езджанае і, ад чаго зразумела, добра прамасленае кола ад калёс. Ад кола па слупу ўніз абмотвалі таксама прамасленую вяроўку ці скручаны з саломы або льняной кудзелі кужаль. Знізу пад слуп зношвалі ад кожнага двара і складалі ў кучу “май” — засохлыя галінкі дрэў, якія вешалі ў хаце і вакол яе на Тройцу.
3 надыходам вечара, калі сонейка пачынала садзіцца за гарызонт, у кожнай акрузе наваколле напаўнялася мелодыямі купальскіх песень. Гэта дзяўчаты, “убраўшы” свае галоўкі вяночкамі, ішлі з поля да месца купальскага агню.
У песні невыпадкова моладзь звяртаецца да месяца і Бога з просьбай развесці купальскі агонь. У старажытныя часы агонь лічыўся Божым дарам чалавеку, яго здабывалі трэннем адна аб адну дзвюх сухіх палак ці пазней з дапамогай розных прыстасаванняў. Такі агонь вазывалі свяшчэнным, а яго здабыванне суправаджалася рознымі магічнымі рытуаламі, якія праводзіў язычніцкі святар. Падобная традыцыя здабычы агню захоўвалася ў купальскай абраднасці аж да XIX стагоддзя.
Як толькі сонейка поўнасцю хавалася за гарызонт, запальвалі “май”. Ад сухіх галінак агонь па кужалю або вяроўцы, намотанай на слуп, вельмі хутка перабіраўся да кола, якое і формай і размяшчэннем у прасторы сімвалізавала і як бы працягвала функцыі сонца на зямлі ў гэту ноч.
На Беларусі вядомы і іншыя варыянты распальвання купальскіх агнёў.
Вакол агню дзяўчаты вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Хлопцы абавязкова наладжвалі гульні з пераскокваннем праз агонь. Агонь павінен быў, на думку нашых продкаў, паспрыяць ачышчэнню душы чалавека за дапушчаныя грахі, папярэдзіць або зняць з чалавека ўсякія злыя чары і хваробы, а таксама дапамагчы ў здзяйсненні задуманага. На падставе апошняга веравання, хлопец і дзяўчына, якія кахаліся, баючыся, каб іх не разлучылі, пераскоквалі праз агонь удвух, узяўшыся за рукі.
На заканчэнне гульняў каля агню моладзь пускала на ваду вяночкі, на якія, як і ў траечных гаданнях, задумвалі на будучае свайго роду і лёсу. Але ў адрозненне ад гаданняў на траечных вянках, як сведчаць песенныя крыніцы, у купальскі вяночак унутры рабілі перапляценне са сцяблінак лёну або жыта і ставілі туды свечачку, якую запальвалі ад купальскага вогнішча.
3 нецярпеннем чакалі ў гэту ноч раніцы, калі пачынала ўзыходзіць сонца, каб паглядзець, як яно “грае”. Сонца нібыта ў купальскі ранак пераліваецца рознымі колерамі, “гуляе і скача”. Узыход сонца сустракалі песнямі.
З купальскай ноччу на Беларусі звязаны самыя неверагодныя ўяўленні аб актывізацыі дзеянняў рознай “нечысці” — чарцей, Бабы Ягі, д'яблаў, пярэваратняў і, што асабліва характэрна для беларускай міфалогіі, ведзьмаў.
У самых захапляючых купальскіх сюжэтах расказваецца аб пераўтварэнні ў гэту ноч ведзьмы ў жабу, мыш, яшчарыцу, якая ў такім выглядзе прабіраецца ў хлеў, каб адабраць у каровы малако, зрабіць заломы ў жыце.
Многа ў нашым краі бытуе паданняў пра ведзьму. Паводле Ю. Крачкоўскага, у Брэсцкім, Слонімскім, Вілейскім, Дзісненскім, Навагрудскім і Барысаўскім паветах было шырока вядома паданне наступнага зместу: “У дзень Іаана Прадцечы сяляне наказваюць пастухам, каб на гэты раз яны не пераганялі сваёй жывёлы “праз мяжу”, г. зн. праз тую мяжу, якая аддзяляе палі адной вёскі ад другой: там, гавораць, збіраюцца ведзьмы, пераварочваюцца ў жаб і, падпоўзшы пад кароў, адбіраюць малако. Аднойчы дамовіліся некалькі хлапчукоў не паслухаць сваіх гаспадароў і пагнаць жывёлу ў забароненае месца “за мяжу”. Адзін хлопчык, назіраючы за жывёлай, заўважыў, што паміж каровамі поўзае вялізная жаба. Ён зразумеў, што гэта ведзьма, узяў палку, завастрыў яе, быццам долата, і, наблізіўшыся да жабы, сказаў: “Ах ты, ведзьма, ты прыйшла за малаком да маіх кароў, вось я цябе пачастую!” Ён прыцэліўся і так лоўка стукнуў па жабе палкаю, што адсек ёй пярэднюю лапу. Параненая жаба запішчала і папаўзла без нагі. Хлопчык расказаў аб гэтай гісторыі сваім равеснікам. Яны пасмяяліся, пажартавалі — на гэтым усё, відаць, і закончылася б. Але калі гэты хлопчык вярнуўся вечарам з жывёлай дадому, то тут жа яму сказалі, што нядаўна хтосьці яго хроснай маці адсек руку. Успомніўся хлопчыку той выпадак, і ён тут жа паспяшаўся наведаць сваю хросную маці. Не паспеў ён уступіць у хату, як старая, сабраўшы апошнія свае сілы, схапіла качаргу і здаровай рукою шарахнула малому па галаве. “Ах ты, шалун, неслух, — сказала яна, — ты прыйшоў яшчэ сюды здзеквацца нада мною? 3-за цябе я адыходжу на той свет”. Усе, хто прысутнічаў, былі здзіўлены падобным відовішчам і прасілі хлопчыка растлумачыць ім прычыну такога прыёму яго хроснаю маці. Хлопчык, зразумела, расказаў, што здарылася ў полі з несапраўднай жабай. Хатнія даведаліся, што была ў іх за старая. Хутка яна сканала, а паданне пра яе захавалася”.
Шумам і песнямі, якія спявалі дзяўчаты каля вогнішча, каля жыта, на полі, палохалі ведзьму, праганялі яе з поля. 3 гэтай жа мэтай кідалі ў жыта галавешкі ад купальскага вогнішча, абтырквалі поле асінавымі галінкамі, апырсквалі святою вадой. Лічылі, што ў гэту ноч Прарок Ілля дапамагае людзям у барацьбе з ведзьмамі і засцерагае ад іх злых чараў сялянскія палі. Такія вераванні зафіксаваны ў сюжэтыцы многіх купальскіх песен.
Ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі (Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Магілёўскі раёны) функцыі ведзьмы надаваліся змеям, якім упадаблялі ўсё жывое, што маглі сустрэць у купальскую ноч на зямлі. “Мыш, жаба якая, нада яе паймаць і ўкінуць ў цяпло жывую. Ета называецца змяя. Змяёныша сцераглі, што раньшэ адбіралі хлеб... Былі раньшэ такія бабкі ці дзяды, каторыя зналі. Дык рядам будзе жыта: наша будзе пустое, а тоя — не падняць. Вот хадзілі сцераглі ету змяю”.
Шматлікія паданні беларускай зямлі звязаны таксама з кветкай папараць, якая нібыта зацвітае на Купалле ў поўнач. Той, хто яе мог адшукаць і сарваць, станавіўся самым багатым чалавекам і валодаў незвычайнымі здольнасцямі, напрыклад разумеў мову траў, дрэў, вады, звяроў, хатняй жывёлы і інш. Як зазначае няўрымслівы і паслядоўны даследчык купальскай традыцыйнай абраднасці А. С. Ліс, легенда пра палараць-кветку ў беларусаў “паэтычна ўвасобіла мары старажытнага чалавека аб пазнанні зямных таямніц, жаданне стаць празорлівым і шчаслівым”.
3 нецярпеннем чакалі купальскай ночы шукальнікі схаваных у зямлі скарбаў. Верылі, што над кожным з іх апоўначы гарыць чароўны агеньчык.
Прыкметы і гаданні ў купальскую ноч і напярэдадні яе характарызаваліся аграрна- і любоўна-магічнымі матывамі. Напрыклад, пераскоквалі праз агонь на конях, каб зберагчы іх ад чараў злых Духаў і хвароб; вечарам і ноччу збіралі лекавыя травы, што называюць у народзе “святаянскімі зёлкамі”, якія выкарыстоўваюцца пры лячэнні розных хвароб і правядзенні ачышчальных рытуалаў; у сям'і, дзе быў хворы, утырквалі на стыку бярвенняў хаты кветкі купалкі: калі на наступны дзень кветкі бачылі звялымі, лічылі, што вельмі хутка ён пойдзе на той свет; закідвалі на стрэхі хат, дзе жыла дашлюбная моладзь, вянкі з купальскіх кветак, каб хлопец або дзяўчына на працягу года “былі ў пары”; і інш.
У песеннай лірыцы Купалля, акрамя песень строга рытуалізаваных, што спяваліся ля вогнішча, у час апускання на ваду вянкоў або пры сустрэчы ўсходу сонца, вылучаюцца тэксты баладнага, велічальнага, жартоўнага, гульнёвага зместу, якім адпавядаюць характэрная мелодыка, вобразнасць і паэтыка.
КАЛЯДЫ
З даўніх часоў Сонцу як адзінай крыніцы цяпла і жыцця на Зямлі розныя народы надавалі пэўнае значэнне: па сонцу звяралі час, да яго поўнага кругавароту вакол Зямлі прымяркоувалі гадавыя календары, а ў нашых продкаў-язычнікаў сонейка ўвогуле ўстаноўвалася, як адно з галоўных бостваў.
У язычніцкай рэлігіі вярхоўным Богам лічыўся Сварог – Бог неба, а яго дзеці, што былі стаўленнікамі паміж людзьмі і Богам-бацькам, называліся сварожычы: Сонца альбо Даждзьбог, а таксама Хорс — сонечны агонь і Пярун — малавкавы агонь.
Беларусі па афіцыйным календары ў залежнасці ад веравызнання Каляды святкуюцца ў розныя даты: у католікаў з 24 снежня па 6 студзеня і ў праваслаўных вернікаў з 6 па 21 студзеня. Але ж язычніцкія Каляды не мелі дачынення ні да католікаў, ні да праваслаўных. Падобнае разыходжанве ў датах святкавання звязана з гісторыяй рэлігіі ў нашым краі. Хрысціянства на працягу апошняга тысячагоддзя, вельмі актыўна выцясняючы язычніцкія традыцыі са свядомасці беларусаў, дабілася забароны іх на дзяржаўным узроўні. У такім выпадку Каляды як свята прадаўжалі функцыяніраваць у простанародным асяродку, і паступова, з узмацненнем пазіцый хрысціянства, дата іх святкавання прымяркоўвалася народам да календароў гэтых хрысціянскіх канфесій, у якіх на дні зімовага сонцастаяння прыпадае нараджэнне Ісуса Хрыста.
Язычніцкія калядныя святкаванні добра захаваліся да сёння і актыўва бытуюць у многіх беларускіх вёсачках і гарадах. Нягледзячы ва тое, што пазвей на гэтае свята ваклала свой адбітак хрысціявства, у народным жыцці Каляды ве страцілі свайго звачэння і сэнсу.
24 снежня, а адпаведва сучасвым датам святкаванне ў праваслаўных вернікаў — 6 студзевя, вашы продкі сустракалі Каляду, хутчэй за ўсё, Божую Маці Сонца.
У гонар Каляды ў кожнай хаце рабілі святую вячэру, ва якой абавязковымі стравамі былі куцця і бліны, а ўвогуле ва стол ставілі як мага больш страў, за што ў вародзе гцю павівва была быць поснай, а калі і запраўлялі што, дык толькі канапляным або сланечнікавым алеем. Вячэраць пачывалі з узыходам ва вебе першай вячэрвяй зоркі і абавязкова папярэдне запаліўшы ва куце свечку і памаліўшыся Богу.
7 студзевя святкавалі Каляды. Святочвыя застоллі праходзілі як у кругу сям'і, так і з запрашэннем у госці іншых сваякоў. Пасля доўгага перадкаляднага посту скаромная ежа на святочным стале і гарэлка ў пэўнай ступені падкрэслівалі ўрачыстасць застолля і яго значнасць. 3 гэтага ж дня, вечарам, пачыналі хадзіць калядоўшчыкі з абрадамі слаўлення і добрых зычэнняў гаспадарам і членам іх сямей. 3 незапамятных часоў хаджэнням калядоўшчыкаў і абыходам імі гаспадарчых падвор'яў у народзе надаецца магічны сэнс. Праз падобныя рытуалы, як лічылі нашы продкі, можна заручыцца падтрымкай Багоў на ўвесь будучы год. Калядоўшчыкі як бы выконвалі функцыянальную ролю пасрэднікаў паміж Богам і чалавекам. Услаўляючы таго ці іншана гаспадара, яны зычылі яму багацця, здароўя і дабрабыту.
Усякі гаспадар імкнуўся шчодра надзяліць спевакоў за такія песні-зычэнні. Магчыма, што ў язычніцкія часы падарункі, якімі надзялялі гаспадары калядоўшчыкаў, у першую чаргу адрасаваліся вярхоўным і родавым боствам і Добрым Духам, і частку такіх ахвярапрынашэнняў тыя адносілі да месц пакланення Сварогу, Даждзьбогу, Перуну, Вялесу, Роду і іншым язычніцкім Багам.
Паўсямесна калядрўшчыкі вадзілі з сабою “казу”. Лічылася, што з дапамогай гэтай жывёлы можна выгнаць са двара “нячысцікаў”, а таксама разлічваць у наступным годзе на добры прыплод жывёлы ў гаспадарцы і плённы здабытак ураджаю з сялянскай нівы, бо, як спяваецца ў песнях калядоўшчыкаў, “дзе каза ходзіць — там жыта родзіць, дзе каза хвастом — там жыта кустом, дзе каза нагой — там жыта капой, а дзе каза топ-топ — там жыта сем коп”.
Больш вузкалакальнае значэнне на Беларусі маюць звычаі ваджэння калядоўшчыкамі мядзведзя, што характэрна для некаторых раёнаў Брэстчыны, і бусліка, што зафіксавана этнографамі і фалькларыстамі на Гомельшчыне.
Другая куцця адзначалася на шчодры вечар — 31 снежня (13 студзеня), якраз пад Новы год. Гэта абрадавая вячэра вызначалася не толькі багаццем страў, але і вялікай колькасцю скаром-най ежы — смажанага і вэнджанага мяса, каўбас і іншых мясных прысмакаў, за што і называюць Другую куццю шчодрай, мясной, ласай, тлустай, тоўстай, багатай і г. д. Сама ж куцця таксама па-давалася на стол з маслам або мясам. Увесь наступны тыдзень калядоўшчыкі спявалі песні-шчадроўкі.
5 (18) студзеня беларусы спраўлялі трэцюю куццю, якую называюць “поснай” або “водапуснай”. У гэты ж вечар на куццю звалі мароза. Звычайна гаспадар адчыняў дзверы і праз парог тройчы клікаў: “Мароз, мароз, хадзі куццю есці”. Пасля запрашэння ўсёй сям'ёй садзіліся вячэраць. Мароза імкнуліся задобрыць, каб ён не быў “сярдзіты”, а палагоднеў і “сцішыў свой сярдзіты нораў”. Калі на наступны дзень надвор'е было менш марознае ў параўнанні з папярэднім днём, лічылі, што марозу спадабаліся пачастункі гаспадароў. Да трэцяй куцці заканчваліся і хаджэнні калядоўшчыкаў.
У залежнасці ад мясцовых традыцый на гэту куццю ці зранку наступнага дня гаспадыня пякла бліны, а гаспадар з першым спечаным блінам ішоў адпісваць Каляды: над парогам хаты, над варотамі падворка, хлява, пуні і іншых пабудоў “ставіў” мелам крыжыкі. Увогуле ж апошнім калядным днём у нашым краі лічыцца 21 студзеня, калі амаль паўсямесна адзначаюцца Провады Каляд.
Беларускі селянін прымяркоўваў да гэтага свята шматлікія магічныя дзеянні і закліканні да Багоў і Добрых Духаў з надзеяй, што яны будуць садзейнічаць яму ў паўсядзённых справах.
На працягу ўсіх Каляд беларускія дзяўчаты гадалі аб будучым замужжы і сваёй долі.
Калядныя вечары вызначаліся яшчэ ігрышчамі і вячоркамі, на якія збіралася ў асноўным мо-ладзь. Нярэдка пачынальнікамі калядных ігрышчаў і вячорак былі самі калядоўшчыкі.
На калядвых ігрышчах і вячорках гучала вельмі мвога песень, прыпевак, загадак, жартаў, напоўневых дасціпвым вародвым гумарам і вымыслам.
БАГАЧ
22 – 23 верасня – дні асенняга раўнадзенства. У народным календары ім папярэднічае свята Багач, а ў хрысціянскім – Другая прачыстая, або Дзень нараджэння Багародзіцы. Як адно, так і другое свята адзначаецца 14 (21) верасня.
Хрысціянская назва свуята гаворыць сама за сябе – у гэты дзень нарадзілася Маці Божая. Гістарыяграфічныя біблейскія крыніцы расказваюць, што бацькамі яе былі праведны Іаакім з роду прарока і цара Давіда і Анна з роду першасвяшчэнніка Аарона, якія пражывалі ў Галілейскім горадзе Назарэце. Нараджэнне Прасвятой Дзевы Марыі было добрай воляй Бога, ад якой павінен быў з’явіцца на свет Божы заступнік і выратавальнік чалавецтву, бо, паводле багачасных апісанняў, людзі ў сваіх дзеяннях і паводзінах столькі нагрышылі і дасягнулі такога маральнага ўпадку і ненавісці адзін да аднаго, што толькі воляй Бога можна было пазбавіцца падобнай грэхападзення і павярнуць свет да спрадвечнай гармоніі жыцця. Сваім нараджэннем Прачыстая Дзева Марыя пачынае Новазаветны перыяд у гісторыі хрысціянства.
Багач – язычніцкае свята ўраджаю. Яго правядзенне, як гэта тычыцца і іншых язычніцкіх рытуалаў, абумоўлена гаспадарчай дзейнасцю чалавека і яго светапогляднымі стэрэаыпамі.
Да гэтага часу ўсякія работы на полі заканчваліся, а калі дзе і пераворвалі землю. Дык толькі над позневясеннія цеплалюбівыя культуры – авес, грэчку і інш. Дбайны ж гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе палявыя работы і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які ў прыказках да гэтага свята называецца “рагачом”. Асноўная ж сялснская праца працягвалася у гумне, асеці, млыне.
На працягу ўсяго ўборачнага перыяду чалавек неаднаразова праводзіў шматлікія рытуалы падзякі і ахвараванні Духам поля, ураджаю і іншым ніжэйшым боствам. Цяпер жа надыходзіць самы спрыяльны час аддзячыць і прынесці ахвяры вярхоўнаму, найгалоўнейшаму Богу славян-земляробаў – Сонцу, або Даждзьбогу.
На падобны акт як сімвалічны знак неба заклікалі чалавека і ўказвалі дні восеньскага раўнадзенства. Непасрэдна пад час Багачоўскіх святак і праводзіліся рытуалы пакаленняў і ахвярапрынашэнняў Даждзьбогу.
На жаль, у этнаграфічнай літаратуры звесткі пра гэта свята амаль што адсутнічаюць.
Больш-менш поўнае і адзінае апісанне Багача зрабіў беларускі гісторык і этнограф мінулага стагоддзя Адам Багдановіч на падставе назіранняў у Ігумецкім павеце Мінскай губерні. Аўтар дае азначэнне яму як святу “завяршэння ўборкі хлеба і гаспадарчага дастатку” і асэнсоўвае з багаццем здабытку ўраджаю на падворку селяніна.
Апошнім часам некатоыі даследчыкі, напэўна зыходзячы з сучаснага кліматычнага стану ў нашым краі і на падставе асобных прыказак і прымавак, што спалучаюцца з Багачоўскім святам, як напрыклад,”Прыйшоў Багач – кідай рагач. Бяры сявеньку дый сей памаленьку”, сцвярджаюць, што ад Багача начынаецца або прадаўжаецца сяўба азімых культур.
Беларускі народны каляндар – адна з форм духоўнага жыцця нацыі, сістэма свят, прысвяткаў, абрадаў, гульняў, ігрышчаў, пэўных дзен забарон, што замацаваны ў быце і фольклоры беларусаў.У ім выдзяляюцца чатыры пары года і адпаведна ім – чатыры вялікія святы, вакол якіх групуюцца іншыя. Як ўжо вядома, такія як Вялікдзень, Купалле, Каляды і інш. Народныя памінальныя абрады суправаджаюць усе чатыры цыклы каляндарнага года: зімою – Калядная куцця, Масленічныя Дзяды; вясною – Радаўніца; летам – Семушныя Дзяды і восенню – Асяніны. У гэтым выразна праяўляецца культ продкаў.
Сакральны свет беларусаў
Моцна трымаецца беларус даўніх, прадзедаўскіх звычаяў, даўно ўжо забытых іншымі народамі. Свята верыць у магічную і сакральную сілу рэчаў, так як і продкі яго калісьці верылі.
А гэтыя рэчы акружалі нашых продкаў на кожным кроку ў іх паўсядзённым жыцці.
Грамнічная свечка, грамніца - свечка, асвечаная ў храме на свята Грамніцы (15 лютага н. ст.). Паводле народных уяўленняў, была надзеленая чароўнаю сілаю, як і некаторыя іншыя свечкі: перадвелікодная, чацвярговая (асвечаная ў Чысты чацвер), велікодная (пры якой асвячаюцца стравы на Вялікдзень), вянчальная (выкарыстоўвалася ад ліхаманкі). Агонь грамнічнай свечкі прыроўніваўся да жывога агню, атрыманага ад маланкі ці шляхам трэння двух кавалкаў дрэва адзін аб адзін. Грамнічную свечку запальвалі і ставілі на покуці пры пачатку грому і навальніц, каб маланка не запаліла хату. Пры першым громе прыпальвалі крыж-накрыж з 4 бакоў агнём валасы ў дзіцяці або адзін у аднаго ад пярэпалаху, ад сурокаў. Агнём грамнічнай свечкі выводзілі на бэльцы ў хаце крыж-абярэг. Выкарыстоўвалі грамнічную свечку у аграрнай абраднасці і ў жывёлагадоўлі – бралі з сабою ў поле на першае ворыва і на зажынкі; у Градавую сераду ( пасля Ражства, Вялікадня і сёмухі) абыходзілі палеткі з запаленай грамнічнай свечкай, каб іх не пабіў град; запальвалі грамнічную свечку пры першым выпасе скаціны; пасля ацёлу карове падкурвалі саскі перад першым кармленнем цяляці, каб яно вырасла тлустае. Пашырана было выкарыстанне грамнічнай свечкі у сямейнай абраднасці і ў розных побытавых сітуацыях. Пры цяжкіх родах грамнічную свечку запальвалі перад абразамі. Калі збіраліся расчыняць хлеб з новай мукі, то абкурвалі агнём грамнічнай свечкі квашню.
Найчасцей ужывалася грамнічная свечка на пахаваннях і памінках. Падчас канання хвораму давалі ў рукі запаленную грамнічную свечку, каб анёлы, убачыўшы яе, прыйшлі на дапамогу; каб агонь асвятляў паміраючаму дарогу ў іншы свет аж да моманту смерці. Калі чалавек, сканаўшы, утрымліваў грамнічную свечку ў руках, лічылася, што ён памёр праведнікам. Пасля смерці бралі грамнічную свечку з рук нябожчыка, тушылі, праводзячы яе крыж – накрыж. Калі дым падымаўся ўгару – гэта значыла, што душа пакінула цела і ідзе да праведнікаў, а калі дым слаўся па хаце, то душа яшчэ на адыходзе ад цела і павінна будзе прайсці праз пакуты. Пры заразных захворваннях абносілі вёску запаленай грамніцай і на кожным з 4 канцоў закопвалі ў яму крыху воску. У грамнічную свечку выразна ўвасобіўся старажытны культ агню.
Ложкі для немаўляці, старадаўнія віды традыцыйнай народнай мэблі, прызначаныя для калыхання дзіцяці, адрозніваліся канстукцыйна і паводле спосабаў калыхання, калыбання, гойдання, зыбання. Сімвалічна стасуецца з матчыным улоннем, хатай, дамавінай і арэлямі (параўн. бел. калыска “арэлі”). З калыскай, былі звязаны шматлікія павер’і і засцерагальныя захады, пачынаючы ўжо ад моманту яе вырабу і нават выбару матэрыялу. Так, лічылася, што калыску, павінны рабіць абавязкова староннія людзі, іначай дзіця можа неўзабаве памерці. З другога боку. Было вельмі пажадана, каб калыску, рабіў сам бацька або хаця б нешта дарабіў ці навязаў вяровачкі, а то дзіця не будзе яго шанаваць.
Прынесеную ў хату калыску, перш-наперш абкурвалі асвечанымі зёлкамі і ставілі так, каб на дзіця не падалі ні сонечныя, ні месяцовыя промні. Нованароджанае дзіця не адразу кладуць у калыску, а толькі пасля “хрэсту”. Калі трэба ўладкавацца з калыскай, так, а не іначай, падлогу вакол яе пасыпаліпопелам асвечанай вярбы. Паўсюль забаранялася калыхаць пустую калыску, каб не калыхаць чорта, хваробу або каб дзіця не памерла. Пад калыскай, або ў яе клалі вострыя ці металёвыя (жалезныя) прадметы (напрыклад, іголку, нож, шпільку), крыжык, ладун, вугольчык, “пячыну” (кавалачак гліны ад печы), хлеб-соль, ката, каб захаваць дзіця ад нядобрых уплываў. Сваю ролю адыграла прасторавая адарванасць калыскі ад зямлі, ад “нізу”, што адпавядала ў агульнай скіраванасці на захаванне жыццёвай сілы дзіцяці.

Калыска станавілася першай “хаткай” маленькага чалавека, у яе, як і на вяселлі ці ўваходзінах, найперш пускалі ката, укладалі пірог. Маючы на ўвазе беспасярэднія сімвалічныя судачыненні калыскі з труной (параўн. успрыманне іх як “часовых” змясцілішчаў чалавека, як праваднікоў з аднаго свету на другі; часта калыску, як і труну, “спраўлялі” толькі чужыя людзі), падкрэсліваецца важнейшы сэнсавы лейтматыў сімволікі калыскі – быць канцом шляху, па якім дзіця прыйшло з таго свету, і пачаткам жыцця гэтага. Калыска з’яўляецца сімвалічным адпаведнікам мацярынскага ўлоння: і пакіданне калыскі, і з’яўленне на свет пазначалі новы этап у жыцці чалавека.
Акно - адзін з міфапаэтычных сімвалаў і элемэнтаў жытла. У сэмантыцы вобраза акно найбольш рэалізуюцца такія апазіцыі, як вонкавы—унутраны і бачны—нябачны. Суадносіцца з ідэяй уваходу, пранікальнасьці, сувязі жылля з вонкавым светам. Акно звязвае жыллё не проста з астатнім светам, а са светам касмічных з'яў і працэсаў (з сонцам, месяцам, бакамі свету). Пранікненьне птушак праз акно ў дом лічылася прадвесцем бяды. Тым часам праз акно выносілі памерлых нехрышчоных дзяцей і дарослых нябожчыкаў, якія памерлі ад «гарачкі». У выпадку смерці ў доме на акно ставілі ваду, «каб душа абмылася». Праз акно ажыццяўляецца сімвалічная сувязь са светам мёртвых. Лічылася асабліва небяспечным пакідаць вокны адчыненымі і не перахрышчанымі нанач, таму што праз іх могуць тады ўвайсці нябожчыкі і нячысцікі і задушыць спячых. Акно лічылася своеасаблівым вокам дома .Раней быў пашыраны звычай мець у хаце тры акны «ў імя сьвятой Тройцы», а большая колькасьць вокнаў рабілася толькі ў выключных выпадках, і то з бласлаўленьня святара і дазволу вясковага сходу.
Адзенне з’яўляецца важным этнічным і сацыяльным паказчыкам. Яно выконвае не толькі практычныя, але і этнакультурныя, эстэтычныя, абрадавыя, магічныя функцыі. Адзенне адлюстроўвае дух эпохі, пануючы стыль і моду, індывідуальны густ, пачуцце меры, псіхалогію чалавека, яго фізічны стан, узрост, сямейнае становішча, сацыяльную і прафесійную прыналежнасць.
У шырокім сэнсе адзенне – гэта не толькі вопратка, але і галаўныя ўборы, абутак, упрыгожванні. У залежнасці ад тыпалагічных асаблівасцей (канструкцыі, спалучэння асобных частак у агульным комплексе, канкрэтных функцый) яно паджяляецца на мужчынскае і жаночае (па сваіх асаблівасцях тут можна вылучыць яшчэ і дзіцячае і юнацкае), летняе і зімняе або верхняе (прамежкавы варыянт – дэмісезоннае), паўсядзеннае і святочнае.
Матэрыяламі для адзення служыла мясцовая сыравіна – лен, пянька, воўна, а таксама аўчына, футра, скура і інш. Найбольшую ўвагу звярталі на ўпрыгожванне рукавоў, што звязана з верай у магічную сілу чырвонага рамбічнага арнаменту, які нібыта засцерагаў рукі ад злых духаў, надаваў моц і дужасць як асноўным у працы. Разнастайнае паясное адзенне беларускіх жанчын: многія віды спадніц (андарак, палатнянік, саян, летнік), паневы, фартукі. Іх краілі з некалькіх прамавугольных полак і багата аздаблялі. Дэкаратыўны малюнак спадніцы і панева-клетка, падоўжаныя або папярочныя палосы ў чырвоным, сіне-зялёным ці серабрыста- белым каларыце.
У якасці фарбавальнікаў выкарыстоўвалі настоі розных кветак і траў, лісце і кару, балотную руду, гліну. Асноўныя фарбы, што складалі каляровую гаму народнага адзення, - чырвоная, сіняя (васільковая), чорная, бурая (альховая).
Ручнік- тканінаўтылітарнага, абрадавага, дэкаратыўнагапрызначэння. У Беларусі распаўсюджаны Р. памерам ад 25 да 45 см ушырыню і ад 1 да 4 м (часцей - 2-3 м) удаўжыню. Выкарыстоўваецца як прадмет паўсядзённага ўжывання, як атрыбут вясельнага, пахавальнага, памінальнага абрадаў, у час свят (на Вадохрышча, Купалле, Сёмуху, Зажынкі) як прадмет, надзелены здольнасцю засцерагаць ад бед, няшчасцяў, у аздабленні жылля, абразоў. Да пачатку ХХ ст. ручнікі шырока выкарыстоўваліся ў дэкаратыўных і абрадавых мэтах. Ручнікамі – набожнікамі прыбіралі абразы.

Ручнікі былі абавязковым атрыбутам у вясельных, радзінных абрадах: на іх прымалі народжаных, яны ўваходзілі ў пасаг нявесты, былі неабходнай часткай падарункаў нявесты жаніху, сватам, радным жаніха; іх перавязвалі цераз плячо свата, пасцілалі пад ногі маладым у час вянчання; на ручніках апускалі труну ў магілу, іх павязвалі на магільны крыж. У часы засухі, войнаў, эпідэмій жанчыны адной вёскі за дзень ці ноч ткалі ручнік-абыдзённік, які вешалі на прыдарожны крыж, абносілі вакол вёскі, праганялі па ім хатнюю жывёлу.
Ручнікі – ўціральнікі служылі для бытавых патрэб, у ручніках – трапкачах насілі абед у поле.
Для беларускіх ручнікоў характэрна спалучэнне чырвонага дэкору (у выглядзе некалькіх папярочных палос) на белым фоне, аздабленне разнастайным па тэхніцы ўзорыстым натыканнем, вышыўкай геаметрычнымі і расліннымі ўзорамі, карункамі, арнаментаванымі прошвамі, махрамі, палоскамі чырвонага паркалю.
Адмысловая ахоўная роля адводзіцца засцярогам у самым пачатку жыцця чалавека - "засцярогам дзяцінства". Засцярогі закліканы ўсцерагчы дзіця ад уплыву шкоднасных сіл і палегчыць яго сацыялізацыю. Таму шырокі распаўсюд сярод засцярогаў мелі тканевыя лялькі.

Ва ўсе часы для дзяцей майстравалі лялькі. Адна з асаблівасцяў выраба аберагаючых тканевых лялек - недапушчальнасць выкарыстання колючых і рэжучых прадметаў, якімі чалавек можа параніцца. Таму лапікі і ніткі для будучых лялек трэба было не рэзаць, а рваць. Сяляне верылі, што 5 жніўня (22 ліпеня) на Трафіма Бяссонніка нячыстая сіла - Паўночнік і Паўночніца са сваімі слугамі Начніцай, Шчакаціхай і Будзіхай апоўначы абыходзілі двары і будзілі маленькіх дзяцей, не даючы ім спаць. Устрывожаныя маці, каб адпужваць Паўночніцу, бралі малянят і тройчы дакраналіся іх ножкамі папярочнай бэлькі на столі, якую звалі трамай. Затым, паклаўшы маляня ў зыбку, плюнуўшы тройчы праз левае плячо, дзеялі загавор: "У імя Айца, і сына, і Святога Духу. Паўночніца Ганна Іванаўна, па начах не хадзі, раба(у) божага(ую) не будзі. Вось табе работа: днём гуляй пястом ды ступай, а ўначы маціцай. Ва векі вякоў. Амэн". Калі загавор не дапамагаў, то рабілі магічную калыскавую ляльку з лапікаў тканіны.
У вёсках за два тыдні да нараджэння будучая мама рабіла ляльку-пеленашку і падвешвала яе над зыбкай будучага дзіцяці. Гэта лялька вісела і тады, калі дзіця ўжо з'яўлялася на свет, бавячы і засцерагаючы дзіцё. Уваходзячыя ў хату суседзі кідалі погляд у першую чаргу на ляльку, бо яна навідавоку, тым самым пакідаючы "сурокі" на ёй. Лялька як бы ахоўвала дзіця, брала на сябе ўсё дрэннае.

У іншых абласцях спавітую ляльку падкладалі да немаўля ў зыбку, прыгаворваючы пры гэтым: "Сонніца-бессоніца, не гуляй з маім дзіцяткам, а гуляй з гэтай лялькай". Лялька як бы адцягвала на сябе злыя сілы, засцерагала маўляня. Так яе і звалі - берагіня ці засцярог.
У калысачцы лялячка знаходзілася да водахрышча дзіцяці, каб прымаць на сябе ўсе пошасці, якія пагражалі дзіцяці. Стужачка тальмаха перакрыжоўваецца на гэтай ляльцы няцотную колькасць разоў і выконвае ролю засцярогу. Па павер'ях, цэнтр жыццёвай сілы размяшчаецца ў раёне пупа. Завязаны тугі вузел сімвалізуе пуп. Канцы шнура на пупку адкусвалі гэтак жа, як пупавіну пры нараджэнні дзіцяці. Такую ляльку захоўвалі ў хаце нароўні з хрысцільнай кашуляй дзіцяці. Толькі пасля водахрышча за немаўлём сцвярджаўся статут чалавека, і ляльку прыбіралі з зыбкі.
Чаму з'явілася менавіта такая лялька-пеленашка? Лічылася, што абмежаванне руху зробіць дзіця незаўважным для злых духаў, таму амаль увесь першы год жыцця немаўля праводзіла ў зыбцы шчыльна спавіваным. Сёння такі спосаб спавівання немаўлятаў лічыцца дзікім і варварскім: абмяжоўваюцца жыццёва важныя функцыі дзіцяці. Але ў традыцыйным побыце гэта быў адзіна прызнаваны спосаб.
А пасля водахрышча над зыбкай падвешвалі няцотную колькасць лялячак, зробленых з аднатоннага каляровага матэрыялу, вельмі яркіх, каб прыцягнуць увагу дзіцяці. Яны звалісякувадкі. У звязку звычайна бывала ад 3 да 5 такіх лялячак. Сваю назву яны атрымалі ад абраду "кувады", які злучаны з таемствам нараджэння дзіцяці. Бацьку дзіцяці ў гэтым абрадзе адводзілася актыўная роля. У прылазніку выстаўлялі кош з курынымі яйкамі. Мужчына садзіўся на кош, робячы выгляд, што выседжвае яйкі (па павер'ях, яйка з'яўлялася першаасновай жыцця). Гучнымі апантанымі крыкамі, пераймаючы крыкам парадзіхі, мужчына выманьваў злых духоў у прылазнік. Каб ашуканыя і раззлаваныя духі не вярнуліся да парадзіхі, у прылазніку развешвалі лялькі-кувадкі. Верылі, што ў гэтыя першыя трапіўшыя на вочы неадушаўлёныя выявы людзей і ўсяляліся злыя духі. Пасля абраду ачышчэння ад брыдоты гэтыя лялькі спальвалі. Да канца XIXст. абрад быў забыты, а лялькі засталіся. Скіраванасць магічнага дзеяння змянілася: потым іх вывешвалі над зыбкай пасля водахрышча немаўля, усё гэтак жа засцерагаючы яго ад незлічоных падкопаў злых духаў. Засцярогі рабіліся, не толькі з тканіны, але і з гліны, дрэва, косці, саломы, нітак.
Аднак, усе лялькі-засцярогі падобныя ў адным: у іх не было твару. Традыцыйная тканевая лялька была безаблічная. Лічылася, што калі лялька будзе ўжо вельмі падобнай на чалавека, то ў яе ўселіцца злы дух. А лялька без твару лічылася прадметам неадушаўлёным, недаступным для ўсялення ў яго злых, ліхіх сіл, а значыць, і бясшкоднай для дзіцяці. Яна павінна была прынесці яму дабрабыт, здароўе, радасць. Пра ляльку-засцярогу ўспаміналі і тады, калі жадалі пазбавіцца ад якой-небудзь пошасці. Яе тры разы паварочвалі супраць гадзіннікавай стрэлкі, прыгаворваючы: "Адкруціся злом, павярніся дабром".
Мімаволі ў галаву прыходзіць думка: дык вось, аказваецца, якімі лялькамі гулялі нашы прапрабабкі шмат гадоў назад! Сучасныя дзеці пра гэта практычна не ведаюць, хоць лялькі-засцярогі - частка гісторыі і культуры нашай Радзімы.
Павук – прасторавая кампазіцыя з саломы, папяровых кветак; традыцыйнае ўпрыгожанне інтэр'ера беларускага народнага жылля. Павука падвешвалі над сталом. Найбольш часта павукоў рабілі з саломы: шарападобныя, рамбічныя, зорчатыя.шарападобныя рабілі з саломінак, якія разыходзіліся ва ўсе бакі ад цэнтра. Канцы саломінак аздаблялі кветкамі з паперы ці пер'я. У аснове рамбічнага павука ляжыць васьмігранная фігура з 12 саломінак аднолькавай даўжыні. Унутры яго і да яго вуглоў падвешвалі павукоў меншых памераў. Выраблялі таксама павукоў у выглядзе абажура. Аналагічна з сапраўднымі павукамі, лічылася, што павук нясе добрую навіну і радасць у хату. А значыць, чым больш ў хаце сплеценых павукоў, тым больш і шчасця ў ёй будзе.

Народны посуд и хатнія прылады
Традыцыйнае ручное ткацтва беларусаў
|
Калі зацвітае лён, поле стаіць блакітнае-блакітнае, нібы неба. А як жа з яго атрымліваецца тканіна на кашульку?.
Усе працэсы, звязаныя з апрацоўкай сыравіны і падрыхтоўкай яе да ткання, выконваліся ўручную – звычайна гэта была жаночая работа. Спачатку абівалі ільняныя галоўкі, з якіх потым рабілі ільняное масла. Рабілі гэта пранікам. Пранік – пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім абівалі лён. |
|
|
|
Для атрымання валакна саломку ільна рассцілалі на лузе або на пожні, звычайна ў канцы жніўня ў час вялікіх рос. Пры дажджлівым надвор’і саломка вылежвалася 3-4 тыдні, пры сухім – 5-6. Часам лён спачатку вымочвалі, а потым рассцілалі, валакно з такога ільну лепш выбельвалася і было больш моцным. Гатовую трасту звязвалі лепш выбельвалася і было больш моцным. Гатовую трасту звязвалі ў кулі і высушвалі. |
|
У кастрычніку лён мялі церніцай (мялкай), трапалі траплом.
Трапло – тонкая дошчачка лапатападобнай формы для ачышчэння валакна ад кастрыцы. Не цяжка здагадацца, чаму гэты месяц называецца кастрычнік. |
|
|
|
А вось і грэбень - прылада для часання валакна. Вось як выглядае вычасанае валакно (яно называецца кужаль, або кудзеля) – лён-гулька і лён, сплецены ў касу. У лістападзе пачыналі прасці, пралі на працягу ўсяго тыдня за выключэннем святочных дзён і нядзелі. |
| Кудзелю ўмацоўвалі на прасніцы, у працэсе прадзення ніткі скручвалі на верацяно. З 19 стагоддзя на Беларусі пачалі карыстацца механізаванай прыладай – калаўротам, які замяніў верацяно. |
|
|
|
Затым пражу рыхтавалі для ткання: бялілі або фарбавалі. Працэс бялення адбываўся так: маткі пражы вымочвалі ў шчолаку, залівалі ў жлукце (спецыяльнай бочцы), паласкалі і развешвалі на сонцы. Фарбавалі пражу і тканіну адварамі або настоем лісця, кары дрэў, сцяблоў, кветак, каранёў траў. Для звівання пражы ў маткі служыла матавіла, насноўніцу намотвалі аснову для красён.
У сакавіку, калі дзень павялічваўся,у хату прыносілі кросны. У наладцы красён звычайна ўдзельнічалі 2-3 жанчыны.А ўжо працы беларускія жанчыны не шкадавалі.Трэба было наткаць палатна, з якога пасля выраблялі адзенне, бялізну, ручнікі, пялёнкі, павязкі на раны. |
| Чаўнок - прылада для прапускання нітак, якія накручвалі на цэўку, драўляную палачку з утаўшчэннямі на канцах. Прылада для накручвання пражы на цэўку называецца сукала. |
|
| Бязмен, каромысел, грэбень для ільну, ступка, грэбень для валасоў, пральнік для бялізны |
|
| Прас драўляны і прас жалезны (жалязка) |
![]() |
| Хатні посуд |
![]() |
| Церня для апрацоўкі ільну (Ваўкавыскі раён) |
![]() |
|
Калаўроты (Магілёўшчына, Гродзеншчына, Міншчына) |
![]() |
Паясы
Пояс ў традыцыйнай культуры беларусаў з'яўляўся значным і выключна шматфункцыянальным прадметам. Ён быў неабходным кампанентам адзення, выконваў разнастайныя сімвалічныя і абрадавыя функцыі, а таксама выкарыстоўваўся ў побыце ў розных мэтах. У традыцыйным беларускім касцюме, які ў цэлым адрозніваўся стрыманасцю і лаканічнасцю дэкору, пояса надавалася вельмі вялікае значэнне. І.А. Сербаў у этнаграфічным нарысе "Вичинские паляне" (1928 г.), прысвечаным матэрыяльнай культуры жыхароў паўднёвай часткі Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл., Адзначаў: "Пояс, відавочна. Складае неабходную частку касцюма.
Мал. 1 Жыхары в. Збураж
Уважлівы мужчына без пояса не пераступіць парога сваёй хаты і не з'явіцца на вуліцы, а жанчыны носяць на поясе свой андарак, спадніцу і фартух. Рукадзельніцы вытыркацца або плятуць паясы з каляровых нітак або выводзяць на іх розныя ўзоры - палоскі, клеткі, зорачкі і інш Лепшыя тканыя паясы адрозніваюцца прыгажосцю і незвычайнай шчыльнасцю ".
У традыцыйным касцюме пояс выконваў адразу некалькі функцый: практычную, сімвалічную, магічную, апатрапейнай (ахоўную), этычную, знакавую, эстэтычную.

Мал. 2 Традыцыйны беларускі пояс
Практычнае значэнне пояса відавочна - ён падтрымліваў і фіксаваў на станы вопратку. Мужчыны подпоясывает кашулю, якую насілі навыпуск. Жанчыны павязвалі поясам андарак, андарак (у некаторых месцах Палесся, Панямоння і Цэнтральнай Беларусі пояс прышываюць да андарак). Верхняя адзенне ў беларусаў нярэдка не мела зашпілек і падлогі ў запахнутом выглядзе ўтрымліваліся толькі пры дапамозе пояса, які павязвалі ў некалькі абхопаў. На паясах насілі розныя неабходныя ў побыце прыналежнасці: жанчыны - ключы, грэбень, мужчыны - нож, трубку для палення, капшук з тытунём, кочадыг (інструмент для пляцення лапцей), невялікую скураную сумачку - каліту, Шабету, - у якой захоўвалі грошы, крэмень , крэсіва, труць і іншыя неабходныя дробязі. За пояс затыкалі серп, сякера, рукавіцы і інш, калі адпраўляліся на працу.

Мал. 3 Жыхарка в. Збураж
Не меней важнай у народным касцюме была сімвалічная роля паясы, а таксама цесна звязаныя з ёй магічная і апатрапейнай. Завязаны вакол цела чалавека пояс ўяўляў сабой круг, а замкнёнае кола, згодна з народнымі павер'ямі, перагароджваў мне шлях нячыстай сіле, абараняў ад благога вока і хвароб. Адсюль абавязковае патрабаванне падпяразвацца і шырокае ўжыванне пояса ў абраднасці. Акрамя таго, нашэнне паясы з'яўлялася этычнай нормай, асабліва для мужчын. Выходзіць з хаты, не падперазаўшыся, лічылася непрыстойным: «з'яўленне без шапкі і басанож не здзівіць іншых так, як з'яўленне без апаяскі» .

Мал. 4
Пояс выконваў таксама ролю своеасаблівага знака, які вылучаў чалавека ў сацыяльным асяроддзі. Паясы адрозніваліся ў залежнасці ад полу, узросту, месца жыхарства і г.д. Як і ўвесь комплекс адзення ў цэлым, пояс і спосаб яго нашэння давалі інфармацыю аб тым, з якой мясцовасці адбываецца чалавек. У розных раёнах Беларусі пояс завязвалі па-рознаму - спераду, ззаду, збоку (злева або справа) альбо такім чынам, каб канцы спускаліся ўздоўж ног з двух бакоў. Спосаб повязывания нярэдка паказваў на сямейнае становішча - пасля вяселля ён мог змяняцца. Так, напрыклад, у вёсцы Войштовичи Валожынскага р-на Мінскай вобл. хлопцы да жаніцьбы і дзяўчаты да замужжа завязвалі пояс злева, а пасля шлюбу - справа мал. 3.

Мал. 5 Мужчына ў традыцыйным касцюме
У вёсцы Рагозна Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл. дзяўчыны і халастыя хлопцы завязвалі пояс злева, замужнія жанчыны - справа, а жанатыя мужчыны - пасярэдзіне 4. Дзеці і моладзь традыцыйна насілі больш вузкія і сціплыя па дэкору паясы, чым дарослыя. Так, у вёсцы Чырвоны Бор Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. шырокія ўзорныя паясы павязвалі толькі пажылыя мужчыны, а хлопцы і падлеткі насілі вузкія простыя паяскі мал. 5. У некаторых месцах шырокія яркія паясы насілі жанатыя мужчыны, а маладыя хлопцы - вузкія паясы кволых кветак 6. Розніца паміж мужчынскімі і жаночымі паясамі заключалася ў тым, што жаночыя звычайна былі больш вузкімі.

Мал. 6 Дзяўчына ў традыцыйным косцюме
У вёсцы Рагозна мужчыны і жанчыны па-рознаму завязвалі вузел на поясе, які называўся тут "мазоль". "Бабская мазоль" завязвалася такім чынам, што кароткія канцы пояса тырчалі ў розныя бакі, "мужчынски мазоль" быў плоскім 4. У цэлым асаблівасці ўжывання паясоў былі абумоўлены мясцовымі традыцыямі і маглі значна адрознівацца нават у суседніх раёнах.

Мал. 7 Андарак зпрышытым поясам
Акрамя ўсяго іншага, пояс быў упрыгожваннем, надаваў гарнітурных комплексу завершанасць, цэласнасць. Часта ён з'яўляўся адзіным дэкаратыўным элементам - асабліва ў мужчынскім адзенні, якая была стрыманай па каларыту (пераважалі белы, шэры, карычневы колеру) і не так багата арнаментаваныя, як жаночая. Пояс ў такім выпадку станавіўся акцэнтам, яркім каляровым плямай у касцюме. І.А. Сербаў, характарызуючы вопратку беларусаў-палешукоў, адзначаў: "Пояс у палешукоў служыць лепшым упрыгожваннем, таму ён надзвычай разнастайны ў сваіх узорах і канчаецца пышнымі Кутас або махрамі» мал. 7.

Мал. 8 Паясы – ткацтва на дошчачках
Паясы, якія ўжываліся ў народным строі на тэрыторыі Беларусі, у асноўным былі самаробнымі - тканымі або плеценымі. Яны отличалиcь вялікім разнастайнасцю: для кожнага рэгіёну, а часам і невялікага арэала былі характэрныя свае непаўторныя спосабы дэкору. У якасці матэрыялу выкарыстоўваліся воўну і лён. Найбольш характэрны колер нітак - чырвоны, але ў узорных паясах шырока ўжываліся таксама зялёны, сіні, белы, жоўты, фіялетавы, чорны колеру. Аднатонныя і паласатыя паясы былі распаўсюджаныя ў паўднёвай частцы Беларусі; вырабы з ромба-геаметрычным арнаментам існавалі практычна на ўсёй тэрыторыі. Канцы паясоў звычайна ўпрыгожваліся махрамі або разнастайнымі па форме пэндзлямі ("кицицами").

Мал. 9 Паясы– ткацтва на дошчачках
З пачатку XX стагоддзя пояс як неабходная частка касцюма паступова пачынае выходзіць з ужывання. У жаночым касцюме гэта адбылося раней, так як спадніцы фіксаваліся на станы пры дапамозе завязак і практычная неабходнасць у поясе адпала. Мужчыны (асабліва пажылыя) захоўвалі звычай падпяразвацца даўжэй. Але пад уплывам гарадской моды да сярэдзіны XX стагоддзя кашулю сталі насіць запраўленай ў штаны, а пояс замянілі пакупным рамянём. Тым не менш, роля паясы як сімвалічнага падарунку і абрадавай рэчы яшчэ доўга захоўвалася.

Мал. 10 Пояс – пляценне на сцяне
Пояс, які меў выгляд паласы, стужкі, сімвалізаваў дарогу, у першую чаргу - жыццёвы шлях. Акрамя таго, як дарога злучае розныя месцы, так і пояс адлюстроўваў сімвалічную сувязь паміж рознымі з'явамі, прадметамі і людзьмі. Поясам можна было звязаць рэчы - не толькі ў прамым, але і ў пераносным сэнсе. Сімволіка ж завязанага паясы супадала з сімволікай круга - ён абараняў, абараняў ад неспрыяльнага ўздзеяння. Адпаведна пояс набываў і значэнне мяжы, якая падзяляе сваё і чужое, добрае і злое, чыстае і нячыстае. А развязаны пояс абазначаў разрыў мяжы або пераход праз яе.
Шматстайная сімволіка пояса абумовіла тую важную ролю, якую ён гуляў ва ўсіх абрадах жыццёвага цыклу беларусаў.
У радзільных рытуалах выкарыстанне пояса было накіравана на палягчэнне працэсу родаў. Парадзіха расьпяразваецца 8; ў выпадку цяжкіх родаў на падлозе рассцілаўся чырвоны пояс, праз які яна павінна была пераступіць 9. Гэта сімвалічнае пераадоленне мяжы паміж светамі павінна было дапамагчы немаўляці з'явіцца на святло. Новрожденного ўпершыню подпоясывает пасля хрышчэння, што азначала яго аддзяленне ад іншага свету і ўваходжанне ў свет людзей. Першы паясок ў падарунак дзіцяці прыносіла бабка-павітуха, якая прымала роды мал. 10, 11.

Мал. 11 Пояс – дыяганальнае пляценне
Пояс з'яўляўся важным атрыбутам вясельнага абраду. Вяселле - стварэнне сям'і, аб'яднанне двух людзей, а таксама роду жаніха і роду нявесты, таму пояс як магічная злучная рэч шырока выкарыстоўваўся на розных этапах абраду. Акрамя таго, у гэтым выпадку ён сімвалізаваў таксама жыццёвую сілу і ўрадлівасць. Нявеста дарыла паясы жаніху і свату на запоинахмал.12, што азначала згоду на шлюб; пояс клалі на ручнік, на якім стаялі маладыя падчас вянчання мал. 12, 13; маці жаніха сустракала маладых з пірагом і поясам мал. 12. Асаблівая роля паясы падкрэслівалася і ў вясельных песнях "Свенчали Ганнульку, свенчали, шаўковых паясоў звязалі; А ні нажом яго разрэзаць, рукамі не можна разарваць . Так ім ужо век векаваць" мал. 14.

Мал. 13 Пояс - браннае ткацтва на ніту
Часам значэнне пояса ў вясельным абрадзе дадаткова падкрэслівалася асаблівай арнаментыкай: напрыклад, у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці ўзор, які спецыяльна вытыркацца на вясельных паясах, назвывался "неразрыўны хрэшчык" (непарыўны крыжык) мал. 15.
Падчас сватаўства і вяселля паясы з'яўляліся аднымі з абавязковых падарункаў - як з боку нявесты жаніху і яго родным, так і з боку жаніха - нявесце і яе сям'і. Нявеста акрамя гэтага адорвала паясамі сватоў, дружек, музыкаў і іншых удзельнікаў абраду. Прывядзём тут фрагмент апісання вяселля ў Гродзенскім павеце Гродзенскай вуснаў.: "... Пры ўваходзе ў хату нявесты, перад ёю замятаюць падлогу, за што яна кідае пояс; затым хто-небудзь запаліць лучыну і на яе маладая кідае іншы пояс, трэці пояс яна кідае таму, хто прынёс яечню; чацвёрты - таму, хто падрыхтаваў ложак "мал. 12.

Мал. 14 Пояс - браннае ткацтва на ніту
Натуральна, што беларускі імкнуліся нарыхтаваць для вяселля як мага большую колькасць паясоў - "маладая раздае каля ста паяскоў, таму дзяўчыны з 9-12 гадоў пачынаюць ткаць іх" мал. 16. І зараз у беларускіх вёсках можна сустрэць старых жанчын, якія, застаўшыся незамужнімі, захоўваюць цэлыя клубкі паясоў, прыгатаваных да вяселля. Пасля вянчання маладая пакідала пояса ў тых месцах, ад якіх чакала дастатку: каб было шмат хлеба, пояс вешаўся ў свірне, жывёлы - у хляве, маёмасці - на скрынях. У вёсцы Навасёлкі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці куфар абвязваюць поясам з адмысловым узорам "у ключ" мал. 17. Маладая таксама пакідала пояс на печы, якая была цэнтрам жылля, на зрубе калодзежа; павязвала поясам венік, якім упершыню падмятала хату ў доме мужа. У гэтым выпадку пояс станавіўся сімвалічнай ахвярай духам новага месца жыхарства. Варта адзначыць, што ў Беларусі існаваў таксама звычай ахвяраваць паясы царквы ці касцёла.

Мал.. 16 Поясы, якія ткалі да вяселля
Пояс прысутнічаў і ў пахавальным абрадзе: у гэтым выпадку яго роля заключалася ва ўсталяванні сімвалічнай сувязі паміж светам людзей і замагільным светам. Пояс абавязкова павязвалі памерламу; яго клалі папярок труны 8, прывязвалі замест павадоў каня, які вёз труну на могілках мал. 12, 18.

Мал.17 Лыжки, звязанные поясам
Выкарыстанне пояса ў ролі магічнай рэчы прысутнічала і ў шэрагу іншых звычаяў і абрадаў: звязванне парамі якіх-небудзь аднародных прадметаў у напярэдадні новага года, каб усе хатнія жывёлы "парыліся" мал. 19, кіданне паясы пад ногі быдлу пры першым выгане ў поле, каб ён трымаўся разам і не разбегаліся мал. 20. У Гомельскім павеце Магілёўскай губерні ў канцы XIX ст. на Юр'еў дзень існаваў звычай "юриться" - дзяўчаты ішлі ў лес ці ў поле, пад бярозай рыхтавалі яечню, у гэты час дзяўчаты выбіралі сабе сяброўку на цэлы год і мяняліся з ёй паясамі і хусткамі, пасля чаго казалі "Мы з ёй поюрились".

Мал. 18 Поясы - ручкідасумачак
Пояс выкарыстоўваўся таксама ў варожбах, любоўнай магіі. Працэс подпоясывания часта згадваецца ў замовах ад хвароб і спалоху, напрыклад "маці нарадзіла, зарой падперазаўшыся, ўсіх яго ворагаў патаптала ..." мал. 22.Акрамя таго, у традыцыйным побыце беларусаў пояс знаходзіў самае разнастайнае прымяненне. Доўгія тканыя і плеценыя паясы выкарыстоўваліся ў якасці "сповивачей" для немаўлятаў. Гэтая традыцыя захоўвалася доўга - так, у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці спелянатага дзяцей павязвалі поясам яшчэ ў 1960-я гг..
Простыя аднакаляровыя (чорныя, белыя, зрэдку чырвоныя) вузкія паяскі, вытканыя на дошчачках, выкарыстоўваліся ў якасці аборы на лапці. У вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна Мінскай вобл. ў пачатку XX ст. ткалі "коснички" - кароткія вузкія паяскі, якія жанчыны павязвалі вакол галавы, а дзяўчаты ўпляталі ў косы, завязваючы на канцах бантам 3.
Вузкія паясы ўжываліся замест вяровачнай подвязи там, дзе гэта было неабходна: імі абвязвалі збаны, прывязвалі да кошыках, падвешвалі на іх калыскі для немаўлят. Нават у пачатку XXI ст. старыя жанчыны ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобл. прывязвалі тканыя ўзорныя паяскі да палатнянай "торбачка" (сумачкі), з якімі хадзілі па хлеб мал. 18. У Гарадзенскай вобласці з узорных паясоў выраблялі дываны.
Паясы знаходзілі прымяненне і ў народных гульнях. Напрыклад, у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці існавала гульня пад назвай "выбіваламі": хлопец браў пояс, падыходзіў да дзяўчыны, якая яму падабалася, і біў яе поясам, пасля чаго яны разам ішлі гуляць . У Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці падчас гульні хлопец даваў канец пояса дзяўчыне, а яна абмотваюць яго вакол сябе . Акрамя таго, пояс выкарыстоўвалі ў якасці вяровачкі, праз якую скакалі.У цяперашні час ўзорыстыя паясы, выкананыя ў традыцыйных тэхніках пляцення і ткацтва, шырока выкарыстоўваюцца ў сцэнічным і цырыманіяльным касцюме. Іх вырабам працягваюць займацца народныя майстры, прадпрыемствы мастацкіх промыслаў, аматары традыцыйнай культуры. Пояс з'яўляецца адным з самых папулярных сучасных беларускіх сувеніраў.

Мал. 19
Фартух
Неабходнай часткай беларускага касцюма жанчын усіх узростаў у святочныя і штодзённыя дні быў фартух.
У дастасаванні да гэтай часткі касцюма на Беларусі паўсюдна існаваў тэрмін "хвартух", aтаксама старажытны ўсходнеславянскі тэрмін "пярэднік", які да гэтага часу сустракаецца таксама паўсюдна, за выключэннем рада раёнаў паўднёва-заходняй Беларусі. Тэрмін "запон" у дастасаванні да фартуха сустракаўся на параў-нальна невялікай тэрыторыі паўднёва-ўсходняй Гомельшчыны 27.
Пры тыпалагічнай характарыстыцы фартухоў таксама перш за ўсё звяртаюць увагу на крой.
Для Беларусі характэрны палатняныя фартухі, замацаваныя на таліі з дапамогай завязак. У залежнасці ад шырыні палатна і старадаўняй народнай традыцыі яны шыліся з адной, дзвюх, дзвюх з палавінай, а часам з трох полак (карта 6). Зверху матэрыял фартуха дробна прызборваўся на вузенькім паяску часцей з гэтага ж матэрыялу, радзей на паўшарсцяной або шарсцяной "крайцы" (дадатак, XVIII, XIX, XX). Канцы паяска часта ўпрыгожваліся. Фартух надзяваўся зверху спадніцы. Верх яго хаваўся пад безрукаўку.
У канцы XIX - пачатку XX ст. фартухі, асабліва святочныя, шылі нярэдка з купленага каленкору. Шылі іх часцей за ўсе з даволі шырокай фальбонай (брыжамі) унізе. Па ўзору гэтых фартухоў шылі часам і палатняныя.
У Брэсцкай вобласці дзенідзе сустракаліся суконныя набедраныя фартухі-запаскі, якія ў адрозненне ад палатняных шыліся звычайна з адной полкі без зборак каля пояса. Суконныя фартухі сваей назвай, яркім колерам і паласатым малюнкам нагадвалі палеска-ўкраінскія тыпы.
Фартухі тыпу тунікападобнага нагрудніка з кароткімі рукавамі адзначаны крыніцамі толькі ў Суражскім павеце Віцебшчыны. Тунікападобныя палатняныя нагруднікі, якія па крою нагадвалі мужчынскія кашулі мары, мардвы, чувашоў і ўдмуртаў 28, не былі характэрны для беларускага жаночага комплексу. На нашу думку, гэты тып адзення прыйшоў на Беларусь з рускімі перасяленцамі з Калужскай губерні, дзе такія пярэднікі пад той жа назвай "шушман" былі шырока распаўсюджаны ў XIX ст.
Беларускія палатняныя фартухі па агульнаму выгляду і па крою вельмі нагадвалі латышскія, эстонскія, асабліва літоўскія і польскія, ад якіх адрозніваліся другараднымі дэталямі - характарам і расфарбоўкай арнаменту, а таксама даўжынёй і шырынёй. (У адрозненне ад польскіх даўжыня беларускіх фартухоў амаль заўсёды супадала з даўжынёй спадніцы).
Тыпалагічная блізкасць беларускіх фартухоў да фартухоў заходніх суседзяў дае падставу меркаваць аб іх паходжанні ад агульнага прататыпа.
У паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі белыя палатняныя або з куплёных тканін фартухі заўсёды ўпрыгожваліся тканым ці вышытым арнаментам. Асабліва разнастайна аздобліваліся фартухі на Палессі. У паўночна-заходніх раёнах фартухі звычайна насілі толькі на працу, таму ўпрыгожваліся яны не так старанна.
Спадніца
Другой найважнейшай састаўной часткай беларускага жаночага комплексу з'яўляецца спадніца.
Гаворачы аб тыпе жаночага паяснога адзення наогул, перш за ўсё падзяляюць яго на дзве групы: сшытае (глухое) і расхіннае.
Паколькі для беларусаў з параўнальна даўніх часоў і ў вывучаемы перыяд характэрна была сшытая спадніца, для вызначэння яе своеасаблівасцей прыцягваюцца іншыя дадатковыя характарыстыкі: матэрыял, колькасць і размяшчэнне палотнішчаў, тэрміналагічныя даныя, нарэшце, расфарбоўка тканш, што ідуць на пашыў спадніц.
Амаль да XX ст. беларускія сялянкі шылі спадніцы пераважна з даматканіны - палатна, сукна, паўсукна; найбольш заможныя на свята - з куплёных тканін (карта 5).
Шыліся спадніцы звычайна з трох, чатырох, шасці падоўжных полак, якія сшываліся разам і ля пояса збіраліся ў зборкі або складкі. Шырыня полак раўнялася шырыні вытканага матэрыялу.
Радзей шылі спадніцы з папярочнага кавалка тканіны - так званыя папярэчкі. Абшыўка, або пояс, спераду ці трошкі збоку зашпільвалася, але часцей завязвалася тасёмкамі з палатна ці паяском, сплеценым з хатніх нітак (дадатак, XII, XIII, XIV, XV, XVI). Унізе з ісподняга боку спадніца падшывалася "падпадолкам" з хатняга палатна шырыней каля 4-5 см або з сукна цёмнага колеру.
У суконных спадніцах, якія часцей за ўсе шыліся з падоўжных полак, верхняя частка пярэдняй полкі часам рабілася або з матэрыялу іншай якасці (напрыклад, з палатна), або з таго ж матэрыялу, але вытканага больш простым узорам і часам нават іншай расфарбоўкі. У спадніцах-"папярэчках" такая ўстаўка сустракалася толькі ў выключных выпадках (напрыклад, вёска Юндзілавічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласьці). Больш таго, у тых раёнах, дзе бытавалі спадніцы-"папярэчкі", нават у спадніцах з падоўжных полак устаўка іншай якасці і колеру не рабілася.
У некаторых месцах Беларусі сустракаліся спадніцы з прышытым ліфам. Ліф шыўся або з таго ж матэрыялу, што і спадніца, або (і гэта часцей) з матэрыялу іншай якасці І афарбоўкі (часам з дарагога атласу). Сабраная ў дробныя зборкі каля ліфа такая спадніца абавязкова зашпільвалася, а не завязвалася. Ліф шыўся на падкладцы з хатняга палатна (дадатак, XVII)
Мясцовыя назвы касцюма ў цэлым і яго асобных састаўных частак часта праліваюць святло на паходжанне таго ці іншага віду адзення, на яго першапачатковае прызначэнне. На аснове тэрміналагічнага матэрыялу з пэўнай доляй верагоднасці можна гаварыць аб гісторыі адзення, аб культурных узаемасувязях народаў у далёкім мінулым. Тэрміналагічныя даныя па беларускаму паясному адзенню раскрываюць нам многа цікавага, не зафіксаванага пісьмовымі крыніцамі.
Сшытая спадніца ў беларусаў мела шмат розных назваў, адны з якіх былі вузкалакальнага распаўсюджання, іншыя вядомы амаль паўсюдна. Назва нярэдка вызначалася матэрыялам (палатно, сукно), якасцю і тэхнікай вырабу матэрыялу, з якога яна шылася, а таксама і расфарбоўкай.
Пашытае з даматканага палатна паясное адзенне паўсюдна на Беларусі называлася спадніцай. Палатняная спадніца ў залежнасці ад расфарбоўкі мела назвы: "бяляк" - зусім белая; "сінька", "самасінька", "сіняк" - афарбаваная ў сіні колер; "набойка" - з набіўной тканіны; "рабушка", "рабан", "шарачок" - з палатна, тканага ў клетку. У залежнасці ад якасці матэрыялу ўзніклі асобныя назвы паўсуконных спадніц: "палавіннік", "дрыліх", або "дрылішка".
З пранікненнем у вёску фабрычных тканін у радзе месц Магілёўскай губерні з'явіліся назвы "мультоўка", "мультаноўка". У процілегласць ім у гэтай жа губерні сталі ўжывацца назвы "саматканка", "саматканік", "парцянік", "палатнянік", у якіх адлюстравана іх "даматканае паходжанне".
Спадніцы, якія шыліся з шарсцяной або паўшарсцяной хатняга вырабу тканіны, на Беларусі называліся часцей за ўсё андаракамі. Гэта назва вядома амаль паўсюдна, за выключэннем паўночна-заходніх раёнаў. Тэрмін "андарак" большасць вучоных не без падстаў звязваюць з нямецкім словам "Unterrock" 8. У працы В. Лазінскага ёсць прамое ўказанне на нямецкае паходжанне гэтага тэрміна. Лазінскі адзначаў, што недастаткова быць знаўцам усходніх і заходніх моў, таму што вельмі часта назва матэрыялаў і сукенак непазнавальна змяняецца ў польскай мове. "Хто ж, напрыклад, лёгка адгадвае, што польскі "індэрак" гэта нямецкі "Unterrock" 9.
Найбольш верагодным будзе меркаванне, што нямецкае слова "Unterrock" пранікла і ўмацавалася ў Польшчы, а затым праз польскае асяроддзе прыйшло на Беларусь. Гэта меркаванне пацвярджаецца тым, што ў старажытных беларускіх помніках пісьменнасці, як правіла, шарсцяныя спадніцы называліся, як і ў палякаў, індэрак: "Индерак адамашки чирвоное" або "индерак бархановый, брушками лисими подшитый" 10. Можна меркаваць што "індэрак" з'яўляўся адзеннем забяспечаных класаў і служыў верхняй спадніцай, у той час як нямецкі "Unterrock" - гэта ніжняя сукенка. Ад пануючых саслоўяў, магчыма, праз краўцоў яўрэяў тэрмін "індэрак", у беларускім вымаўленні "андарак", перайшоў да простага саслоўя. He выпадкова тэрмін гэты быў засвоен для суконнай спадніцы як больш прыгожага святочнага адзення, якое, магчыма, і шылі спецыяльныя майстры, a не самі сяляне.
У XIX - пачатку XX ст. у Беларусі быў вядомы тэрмін "панёва", якім часцей называлі доўгія да пят спадніцы, сшытыя ў 4-5 полак з сукна хатняга вырабу. Панёвамі называлі сшытую спадніцу тыпу андарака ў вёсцы Новая Ёлча Брагінскага раёна 18. У I. A. Сербава адзначаецца, што жанчыны з вёсак, размешчаных па р. Пцічы (прыток Прыпяці) насілі панёвы - шарсцяныя доўгія спадніцы
Жаночая кашуля
У беларускай жаночай кашулі ў XIX- пачатку XXст. пярэдняе і задняе палотнішчы на плячах злучаліся з дапамогай палікаў - прамавугольных уставак. Гэтыя ўстаўкі былі звычайна з таго ж самага палатна і прышываліся адным вузкім канцом у прызбораным выглядзе да каўняра, а другім, процілеглым - да верхняй часткі рукава. Палікі ў беларускіх кашулях, як у паўночнарускіх і часткова ўкраінскіх, да полак кашулі прышываліся па ўтку.
Жаночая кашуля з палікамі ва ўсіх трох усходнеславянскіх народаў з'яўляецца старажытнай формай адзення. Па сцвярджэнню даследчыкаў, устаўкі на плячах і сабраны ў шыі каўнер адрознівалі славянскія кашулі ад кашуль фіна- і цюркаязычных народаў.
Кашуля з палікамі шылася з хатняга палатна з дзвюх, трох, чатырох полак. Колькасць полак вызначалася шырынёй палатна, якая на Беларусі вагалася ад 38-40 да 62-70 см. Пры кроі ў тры полкі трэцяя звычайна прыходзілася на адзін з бакоў. У кашулі з чатырох полак дзве ішлі пасярэдзіне - адна ззаду, другая спераду, а дзве - па баках. Часцей за ўсё кашулі шыліся з дзвюх шырокіх полак, а на баках устаўляліся нешырокія кліны.
Вельмі распаўсюджаным тыпам жаночай кашулі ў канцы XIX - пачатку XX ст. становіцца кашуля з гесткай, або на гесіцы. У такіх кашулях асноўны матэрыял - "станіна" прышываўся ўверсе да нешырокай какеткі-гесткі. Палотнішчы "станіны" пры сшыванні з гесткай збіраліся ў зборку спераду і ззаду, а іншы раз толькі спераду. Гестка мела плечавыя швы, але часта швоў не рабілі; тады матэрыял на плячах проста перагінаўся. Кашулі з гесткамі ў XIX- пачатку XX ст. часцей сустракаліся на Віцебшчыне, на поўначы Магілёўшчыны і спарадычна ў іншых раёнах Беларусі, а таксама за яе межамі. Найбольш просты тып крою - тунікападобны для жаночай беларускай кашулі другой палавіны XIX - пачатку XX ст. не быў характэрны. Па сцвярджэнню беларускіх сялянак, гэты тып крою ў некаторых месцах паявіўся толькі тады, калі кашуля стала сподняй бялізнай. Але ў радзе месц паўночна-заходняй Беларусі (Астравецкі, Ашмянскі, Навагрудскі, Лідскі, Ваўкавысм раёны Гродзенскай вобласці, Мядзельскі, Вілейскі Мінскай, Полацкі, Верхнядзвінскі, Расонскі раены Віцебскай вобласці) тунікападобная кашуля не мела ў мінулым паліковых папярэднікаў. Гэту з яву часткова можна растлумачыць тым, што тут кашуля вельмі даўно стала споднш адзеннем. Пэўную ролю ў гэтым адыгралі пазнейшыя ўзаемасувязі культуры беларусаў з культурай суседніх народаў Прыбалтыкі. Магчыма, уплывам прыбалтыйскіх народаў (латышоў, літоўцаў) тлумачыцца і шырокае распаўсюджанне ў паўночнай Беларусі (на Віцебшчыне) жаночай кашулі з "прырамкамі", г. зн. з прамавугольнымі палатнянымі нашыўкамі на тунікападобнай аснове. Па сцвярджэнню даследчыка латышскага народнага адзення М. Славы, "туніка-падобная кашуля з нашытымі наплечнікамі з'яўляецца самым распаўсюджаным у Прыбалтыцы відам кашулі.
Станіна, палікі, гесткі з'яўляюцца асноўнымі канструктыўнымі часткамі кашулі, якія аб'ядноўваюць у адно цэтае ўсе астатнія і вызначаюць тып адзення. Але, апрача асноўных, у кашулі ёсць цэлы рад дэталей, якія і надаюць адзенню пэўны закончаны вобраз.
Неабходнай часткай не толькі беларускіх кашуль, але і кашуль іншых усходнеславянскіх і прыбалтыйскіх народаў з'яўляецца не вельмі шырокі, даўжынёю да кісці рукаў. Пры сшыванні яго са "станінай" для расшырэння проймы амаль заўсёды ўстаўляліся квадратныя кавалкі тканіны (цвікля, падпашнік, падручнік, ластавіца і інш.).
Найбольш характэрнымі для беларусаў былі рукавы з манжэтамі - каўнерцамі, чэхлікамі - вузкімі двайнымі палоскамі з той жа тканіны або шырокай "манкетай", "брызуляй", да якой часта прышываліся карункі. Рукавы без манжэт характэрныя для паўночных раёнаў Мінскай вобласці; у іншых жа месцах толькі рабочыя кашулі шылі без манжэт.
У беларускай жаночай кашулі пераважаючым тыпам каўняра быў стаячы нешырокі (2-3 см). Такі каўнер зашпільваўся на 2 гузікі спераду або збоку. Адкладныя каўняры былі шырокія і часцей за ўсе зашпільваліся на запінку-шпонку або сцягваліся стужкай - "спулечкай", "жычкай" - з каляровай тканіны. Жычка прадзявалася ў дзіркі, якія праразаліся на абедзвюх полках ля шыі.
Распаўсюджанне розных тыпаў каўняра ў Беларусі было нераўнамерным. У Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях пераважаў адкладны каўнер. Вузкі стаячы каўнер панаваў у Гомельскай і Мінскай абласцях. У іншых месцах сустракаліся абодва тыпы.
Кашулі са стаячым каўняром, акрамя беларусаў, вядомы былі рускім, украінцам, а таксама латышам, літоўцам і эстонцам .
Кашулі з адкладным каўняром сустракаліся ў разанскіх, тамбоўскіх, варонежскіх аднадворцаў, дзе іх, заўсёды насілі з паласатай спадніцай тыпу беларускага андарака. Гэтыя абставіны прывялі да вываду, што шырокі адкладны каўнер паявіўся пад польскім упывам, таму што аднадворцы (дробная шляхта) успрынялі шмат чаго з польска-літоўскай культуры. Яна пісала: "Наяўнасць андарака і адкладны каўнер я лічу адной з груп гэтага ўплыву".
З меркаваннямі, відаць, трэба згадзіцца, таму што адкладны каўнер сустракаўся і ў іншых народаў - украінцаў, літоўцаў, палякаў, якія разам з беларусамі ў пэўны час уваходзілі ў адзіную дзяржаву - Рэч Паспалітую і знаходзіліся пад уплывам агульных культурных плыней.
Трэба адзначыць таксама, што ў беларусаў шырокі адкладны каўнер часцей за ўсё сустракаўся ў тых раёнах, дзе панаваў тэрмін "кашуля", а не "сарочка", а, як вядома, тэрмін "кашуля" здаўна засвоена беларусамі ад палякаў.
Кашуля на гестцы звычайна шылася без каўняра, і вузкая абшыўка вакол шыі зашпільвалася на адзін гузік. Упрыгожанні тут размяшчаліся па краю гесткі .
Кароткія кашулі, якія пачалі насіць у канцы XIX - пачатку XX ст., шыліся часцей за ўсё на гестцы з чатырохвугольным выразам вакол шыі. Яны таксама не мелі каўняра.
Кашулі такога крою, шырока вядомыя ў паўднёвых раёнах Магілёўшчыны і Гомельшчыны, нярэдка называліся "малароскамі", што наводзіць на думку аб іх украінскім паходжанні.
Не толькі беларусы, але і іншыя ўсходнесла-вянскія народы шылі кашулі з разнаякаснага матэрыялу: верх - з больш тонкага, кужэльнага палатна, а ніз - "подтачку", "портачку" - з грубога, "зрэбнага". Выключзнне складаюць толькі паўднёва-заходнія раёны Брэсцкай вобласці, дзе і святочныя, і штодзённыя кашулі шылі з аднаякаснага палатна. Такія кашулі панавалі таксама ў заходнеўкраінскіх абласцях. Наогул жа суцэльныя кашулі з'яўляліся святочным і абрадавым адзеннем.
Даўнія жаночыя кашулі, па агульнаму сведчанню жанчын старэйшага пакалення, або зусім не ўпрыгожваліся, або ўпрыгожваліся вельмі сціпла. Разнастайныя тканыя і вышытыя ўзоры ў адзенні беларускіх сялян сталі распаўсюджвацца з другой палавіны XIX ст. Упрыгожанні ў жаночай кашулі звычайна размяшчаліся ў верхняй частцы рукава, на паліках, каўняры, грудзях і абшлагах (карта 4). Асабліва разнастайныя ўпрыгожанні на рукавах і каўняры можна растлумачыць тым, што беларусы зверху кашулі насілі безрукаўнае адзенне.
Па ўсталяванаму звычаю ў беларускіх жанчын кашулі заўседы былі карацей за спадніцу, таму ў рэдкіх выпадках сустракаліся ўпрыгожанні па яе падолу.
Яшчэ ў XIX ст. назіраліся выпадкі, калі жанчыны ў спякотныя летнія дні на жніво апраналіся толькі ў адну сарочку. Але гэта былі рэдкія выпадкі.
У пачатку XX ст. з пранікненнем у вёску гарадскіх відаў адзення зверху кашулі ў многіх месцах сталі надзяваць пашытыя з куплёных фабрычных тканін кофты-"каптаны", "блузкі", "нажуткі". Гэта прывяло да змянення традыцыйнага крою кашуль: знікаюць палікі, доўгія рукавы, каўняры, а таксама вытканыя і вышытыя ўпрыгожанні.
Жаночая кашуля на Беларусі мае некалькі назваў: сарочка, кашуля, рубаха. Тэрмін "сарочка", які пераважаў на ўсей тэрыторыі Беларусі, агульнаславянскі, прычым ва ўсіх славян абазначае адзін і той жа прадмет касцюма. Раён распаўсюджання тэрміна "кашуля" займае даволі шырокую паласу цэнтральнай Беларусі ад літоўскай мяжы на поўначы да басейна р. Прыпяці на поўдні. У старажытных беларускіх помніках пісьменнасці "сарочка" і "кашуля" ўжываюцца як сінонімы ў адным і тым жа помніку. Таксама і ў пазнейшы час у народным ужытку ў раёне распаўсюджання тэрміна "кашуля" на аднолькавых правах бытаваў і тэрмін "сарочка".
Тэрмін "рубаха" найбольш часта ўжываўся ў паўночных (Віцебшчына) і цэнтральных (Міншчына) раенах. Часам яго можна пачуць і ў іншых абласцях у дастасаванні да адзення тунікападобнага крою.












