Адзенне беларусаў
Адзенне з ‘яўляецца адной з важненшых састаўных частак матэрыяльнай культуры народа і цесна звязана з умовамі яго жыцця.
У беларусаў, якія з даўніх часоў займаюцца земляробствам і развядзеннем хатняй жывёлы, асноўнай сыравінай для адзення са старажытнасці і амаль да нашага часу былі валокны ільну, канапель, скура і воўна жывёл.
На сваіх палосах сяляне вырошчвалі лён, каноплі, апрацоўвалі іх: рвалі, мачылі, мялі, трапалі, ачышчалі ад кастрыцы, часалі, пралі, ткалі. Увесь працэс апрацоўкі сыравіны ад пачатковых стадый да вырабу гатовых прадметаў адзення праходзіў у хатніх умовах. У хатніх умовах афарбоўвалі ніткі і тканіны, а таксама апрацоўвалі воўну і скуру, з якіх шылі верхняе адзенне, галаўныя ўборы, некаторыя віды скуранога абутку. Толькі для вырабу верхняга адзення і галаўных убораў прыбягалі да краўцоў-спецыялістаў, якія вандравалі ад вёскі да вёскі ў вольную ад сельскагаспадарчай працы пару года. Усё астатняе адзенне, жаночае і мужчынскае, шылі самі сялянкі - вялікія майстрыхі ў гэтай справе. У наш час даводзіцца здзіўляцца майстэрству і вытрымцы беларускіх жанчын, якія рабілі ўсё ўручную.
У парэформенны перыяд значная частка сялянскіх гаспадарак захавала паўнатуральны характар і працягвала вырабляць даматканіну. Ужыванне ж даматканіны ў сваю чаргу садзейнічала захаванню традыцыйных відаў і крою народнага адзення.
У канцы XIX - пачатку XX ст. у сувязі з развіццём капіталізму і пранікненнем яго ў гаспадарчую вытворчасць і сялянскі побыт адбыліся значныя змены ў народным адзенні. Адыходніцтва, рост класавай дыферэнцыяцыі сялянства ў вялікай ступені садзейнічалі гэтаму. У заможных сялян паяўляецца адзенне з куплёных тканін, пашытае па гарадскому ўзору. Куплёныя галаўныя ўборы і абутак таксама змянілі агульны выгляд традыцыйнага касцюма. М. В. Доўнар-Запольскі, які наведаў у канцы XIX ст. Дзярновіцкую воласць Рэчыцкага павета, быў вельмі здзіўлены тымі вялікімі зменамі, якія ён убачыў у адзенні насельніцтва гэтага параўнальна глухога кутка Беларусі. Ён пісаў: "Але ў Дзярновіцкай воласці жаночае ўбранне зусім такое, якое носяць у гарадах жанчыны рабочага класа: паркалёвая спадніца і кофта, на галаве паркалёвыя хусткі з бледнымі дробнымі кветкамі, павязаныя пад падбародак. Лапцей жанчыны не носяць зусім".
Змянілася не толькі якасць тканіны, але і яе расфарбоўка. У каляровай гаме традыцыйнага народнага беларускага адзення здаўна пераважаў белы колер (белае палатно, белае сукно). У другой палавіне XIX ст. тканіны хатняга выбару сталі афарбоўваць у розныя колеры - жоўты, карычневы, ружовы. Каляровым рабіўся толькі ўток, тады як аснова заставалася часцей белай, таму тканіна чыстага тону не атрымлівала.
З 30-х гадоў XIX ст. сталі ўжываць набойкі і сіненне палотнаў і хатняга сукна. К сярэдзіне XIX ст. сіненне ў радзе месц паўночна-ўсходняй Беларусі стала ўжо шырока вядомай з'явай. Сіненнем і набойкай займаліся спецыяльныя сінілынчыкі, якія вандравалі па вёсках з неабходнымі прыладамі вытворчасці. Куплёныя тканіны - папяровы міткаль, паркаль, кашамір і інш.- былі часцей за ўсё чырвонага колеру розных адценняў.
З афарбаваных даматканых каляровых тканін выраблялі звычайна толькі спадніцы і безрукаўкі, тады як кашулі заўсёды былі белага колеру - колеру натуральнага палатна. Гэта асаблівасць адрознівала беларускі жаночы касцюм ад рускага. у якім кофты шылі з куплёнага кумачу або афарбаваных тканін хатняга вырабу.
Уладзімір Дубоўка
Нарадзіўся 15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Нова-Вілейскую настаўніцкую семінарыю (1918). Настаўнічаў у Тульскай вобласці (1918-1920), служыў у Чырвонай Арміі (1920-1921). Пасля дэмабілізацыі працаваў метадыстам і інспектарам беларускіх школ Наркамата асветы РСФСР і займаўся на творчым аддзяленні Вышэйшага літаратурна-мастацкага інстытута імя В. Брусава, які скончыў у 1924 г. Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», «Узвышша», першым рэдактарам часопіса «Беларускі піянер» (цяпер «Бярозка»). Працаваў рэдактарам беларускага тэксту «Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюзу ССР» (1922-1925), адказным сакратаром пастпрэдства БССР пры ўрадзе СССР (1923-1924), выкладчыкам беларускай літаратуры Камуністычнага ўніверсітэта народаў Захаду (1924-1927), рэдактарам «Збору законаў і загадаў рабоча-сялянскага ўраду Саюза ССР» (1926-1930). У 1930 г. рэпрэсіраваны. Зняволенне, высылку адбываў у Кіраўскай вобласці, Чувашыі, на Далёкім Усходзе, у Грузіі, Краснаярскім краі. Пасля рэабілітацыі (1957) жыў у Маскве. Сябра СП СССР з 1958 г.
Першы верш надрукаваў у 1921 г. у газеце «Савецкая Беларусь». Выйшлі зборнікі вершаў «Строма» (Вільня, 1923), «Трысцё» (1925), «Credo» (1926), «Наля» (Масква, 1927), «Палеская рапсодыя» (1961), «Вершы» (1970), паэмы «Там, дзе кіпарысы» (1925), «І пурпуровых ветразей узвівы» (Вільня, 1939), кніжкі вершаваных казак для дзяцей «Цудоўная знаходка» (1960), «Кветкі - сонцавы дзеткі» (1963), «Казкі» (1968), «Залатыя зярняты» (1975), а таксама казкі «Як сінячок да сонца лётаў» (1961), «Дзівосныя прыгоды» (1963), «Мілавіца» (1964). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1959, 1965).
Аўтар аповесцей для дзяцей «Жоўтая акацыя» (1967), «Ганна Алелька» (1969), «Як Алік у тайзе заблудзіўся» (1974) і кнігі апавяданняў-успамінаў «Пялёсткі» (1973). Выступаў з крытычнымі, публіцыстычнымі і навуковымі артыкуламі па пытаннях беларускай мовы, літаратуры, культуры.
Вядомы і як перакладчык твораў У. Шэспіра («Санеты», 1964), Дж. Байрана (паэмы «Шыльёнскі вязень», «Бронзавы век», містэрыя «Каін» у зборніку «Выбранае», 1963), вершаў В. Брусава, А. Пракоф'ева, П. Тычыны, Ю. Яноніса, С. Шырвані, М. Ардубады, К. Каладзе, Е. Чарэнца, У. Бранеўскага, Ю. Славацкага, У. Сыракомлі, Ду Фу і інш.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962) за зборнік вершаў «Палеская рапсодыя».
Васіль Зуёнак
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 года ў вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Барысаўскага педагагічнага вучылішча (1954) і аддзялення журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1959) працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва», у 1960 — 1966 гг. — у газеце «Піянер Беларусі», быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Маладосць", галоўным рэдактарам "Бярозкі", з 1982 года сакратар праўлення СП БССР, а з 1990 па 1998 гг. - старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Першыя вершы былі надрукаваны ў 1954 годзе. Аўтар кніжак паэзіі «Крэсіва» (1966), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995) і многіх іншых. Напісаў кніжкі нарысаў і замалёвак для дзяцей «Любіць прыроду - любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963) і паэтычныя зборнікі «Вясёлы калаўрот» (1965), «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).
Перакладае з расейскай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і іншых моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука «Возера-Бульдозера» (1978).
У 1974 годзе за кнігу паэзіі «Сяліба» прысуджана прэмія Ленінскага камсамола Беларусі, а за паэму «Маўчанне травы» (1980) у 1982 годзе Дзяржаўная прэмія БССР імя Янкі Купалы.
Пятрусь Броўка
Нарадзіўся 12 чэрвеня (25 чэрвеня па старому стылю) 1905 года ў вёсцы Пуцілкавічы Барысаўскага павету Менскай губерні (цяпер Ушацкі раён Віцебскай вобласці) у сялянскай сям'і. Вучыўся спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вучыўся у Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучанне ў сям'і не хапіла сродкаў. З 1918 года ў 13-гадовым узросце пачаў працаваў перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце, потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газеты. Пісаў у барысаўскую павятовую газету «Бядняк», у газеты «Беларуская вёска», «Савецкая Беларусь», «Звязда». Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці вясковай моладзі, стаў селькорам. У 1919 г. перажыў польскую акупацыю. У 1923 г. быў выкліканы на 1-ы з'езд селькораў Беларусі, але не паехаў, бо не было сродкаў на дарогу. У 1923 г. быў выбраны сакратаром камсамольскай арганізацыі ў роднай вёсцы, у 1924 — старшынёй Маладолецкага сельсавета. У 1925 г. быў накіраваны на працу ў Полацкі акруговы камітэт ЛКСМБ. У 1927—1928 гг. працаваў адказным сакратаром акруговай газеты «Чырвоная Полаччына» (Полацк), адначасова з 1927 г. - кіраўнік мясцовага філіялу «Маладняка». У Полацку наведваў вячэрнюю школу для дарослых. У 1928 г. паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1931 г. Член СП СССР (з 1934). У 1940 прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». Член ВКП(б) з 1940.
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотна пайшоў у Чырвоную Армію. У 1941—1942 гг. быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» на Бранскім і Заходнім франтах, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. З 1943 г. - адказны сакратар праўлення СП БССР, а з 1945 г. у другі раз прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя». У 1948 г. абраны старшынёй праўлення СП БССР (да 1967). Член ЦК КПБ (1952—80). У 1959 г. дэлегатам ад БССР удзельнічаў у рабоце XIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1967-1980 гг. - галоўны рэдактар БелСЭ (цяпер яе пераемніца «Беларуская Энцыклапедыя» носіць імя П. Броўкі). Выбіраўся дэпутатам ВС СССР (1956—1980) і БССР (1947—1955), сакратаром праўлення СП СССР.
Дэбютаваў вершамі ў 1926 г. у газеце «Чырвоная Полаччына» і ў альманаху «Наддзвінне» ў 1926 г. («Ой, не шапчы мая бярозка!» і інш.). Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм» (1930), «Прамова фактамі» (1930), «Цэхавыя будні» (1931), «Паэзія» (1932), «Так пачыналася маладосць» (1934), «Прыход героя» (1935), «Вясна радзімы» (1937), «Кацярына» (1938, паэма), «Вершы і паэмы» (1940), «Шляхамі баравымі» (1940), «Насустрач сонцу» (1943, Масква), «У роднай хаце» (1946), «Вершы і паэмы» (1946), «Сонечнымі днямі» (1950), «Цвёрдымі крокамі» (1954), «Пахне чабор» (1959), «Далёка ад дому» (1960), «Па сакрэту» (1961, сатыра і гумар), «А дні ідуць...» (1961), «Маладым сябрам» (1961, для дзяцей), «Высокія хвалі» (1962), «Наш музей» (1962, паэма для дзяцей), «Вершы і паэмы» (1966), «Заўсёды з Леніным» (1967, паэма), «Між чырвоных рабін» (1969), «Калі ласка» (1972), «Ты - мая пчолка» (1972), «Лясы наддзвінскія» (1973, паэма), «І ўдзень і ўночы» (1974), «Што сэрца праспявала» (1979), «Маладосць і сталасць» (1980), «Савецкі чалавек» (1982), «Мая Радзіма» (1985).
Аўтар аповесцяў «Каландры» (1931, экранізавана ў 1934), «Донька-Даніэль» (1982, для дзяцей), нарысаў «Ураджай» (з П. Глебкам, 1933), «Месяц у Чэхаславакіі» (1952), рамана «Калі зліваюцца рэкі» (1957), зборніка апавяданняў «Разам з камісарам» (1974).
Выступаў і як перакладчык на беларускую мову твораў Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, П. Тычыны, М. Бажана, А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, А. Пракоф'ева, У. Бранеўскага, Дж. Байрана і інш. паэтаў.
Напісаў лібрэта опер «Міхась Падгорны» (1940, пастаўлена ў 1939), «Алеся» («Дзяўчына з Палесся», з Я. Рамановічам, пастаўлена ў 1944, урыўкі апублікаваны ў 1947).
Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі медалямі. Народны паэт БССР (1962). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Ганаровы грамадзянін Мінска (1980). Член СП СССР з 1934. Лаўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць...», «Спатканне» (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў «Дарогі жыцця» (1950), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Калі зліваюцца рэкі» (1959), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў «А дні ідуць...» (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін» (1969), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэнні Беларускай Савецкай Энцыклапедыі.
Дудараў Аляксей
Дудараў Аляксей, нарадзіўся06.06.1950 г. увёсцыКляныДубровенскагараёнаВіцебскайвобласціўсялянскайсям'і. У1968 г. скончыўНаваполацкуюпрафесійна-тэхнічнуюнавучальнюнафтавікоў. ПрацаваўслесарамнаПолацкімнафтаперапрацоўчымзаводзе. СлужыўуСавецкайАрміі(1968-1970), зноўпрацаваўнанафтаперапрацоўчымзаводзе(1970-1972). У1976 г. скончыўБеларускітэатральна-мастацкіінстытут. Быўакцёрам, загадчыкамлітаратурнайчасткіБеларускагарэспубліканскагатэатраюнагагледача(1976-1979). У1979-1983 гг. сябрасцэнарна-рэдакцыйнайкалегіі«Тэлефільма» (Менск). СакратарСаюзатэатральныхдзеячаўБССР(з1987). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1979 г.
Біяграфія
Дудараў Аляксей, нарадзіўся 06.06.1950 г. у вёсцы Кляны Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1968 г. скончыў Наваполацкую прафесійна-тэхнічную навучальню нафтавікоў. Працаваў слесарам на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі (1968-1970), зноў працаваў на нафтаперапрацоўчым заводзе (1970-1972). У 1976 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Быў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1976-1979). У 1979-1983 гг. сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільма» (Менск). Сакратар Саюза тэатральных дзеячаў БССР (з 1987). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1979 г.
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.
У друку выступае з 1973 г. Найбольш вядомы як драматург і кінадраматург. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы.
Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п'есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя».
Бібліяграфія
«Святая птушка». Зборнік апавяданняў. 1979 г.
«Сінявочка». Казка для дзяцей. 1981 г.
«Кола». Сцэнарый для кароткаметражнага фільма. 1977 г.
«Дэбют». Сцэнарый для кароткаметражнага фільма. 1978 г.
«Суседзі». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1979 г.
«Выбар». П'еса. Пастаўлена ў 1979 г.
«Буслянё». Сцэнарый для кароткаметражнага фільма. 1980 г.
«Як гартавалася сталь». Інсцэніроўка рамана М.Астроўскага. Пастаўлена ў 1980 г.
«Парог». П'еса. Пастаўлена ў 1981 г.
«Купальская ноч». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1982 г.
«Апошні ўзлёт». П'еса. Пастаўлена ў 1982 г.
«Вечар». П'еса. Пастаўлена ў 1983 г.
«Белыя росы». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1984 г.
«Радавыя». П'еса. Пастаўлена ў 1984 г.
«Восеньскія сны». Сцэнарый для мастацкага фільма. 1986 г.
«Майстар і Маргарыта». Інсцэніроўка рамана М.Булгакава. Пастаўлена ў 1987 г.
«Дыялог». Зборнік п'ес. 1987 г.
«Злом». П'еса. Пастаўлена ў 1988 г.
«Вежа». П'еса. З У.Някляевым, пастаўлена ў 1990 г.
Уладзімір Ліпскі
Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі нарадзіўся 6 мая 1940 года ў вёсцы Шоўкавічы, Рэчыцкага раёна. Бацькі яго былі працавітымі сялянамі, Уладзімір быў шосты ў сям'і. На яго дзяцінства прыпалі вайна, акупацыя, напаўгалодныя пасляваенныя гады. Пасля заканчэння Вузнажскай сярэдняй школы вучыўся ў Мінску, у тэхнікуме харчовай прамысловасці, потым завочна скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Ён адзіны з братоў і сясцёр атрымаў вышэйшую адукацыю.
Шлях у вялікую літаратуру для яго пачаўся ў 1953 годзе з невялікіх замалёвак на старонках былой Васілевіцкай раёнкі (тады гэта быў раённы цэнтр), а потым і "Дняпроўца". Мала сёння ў Беларусі пісьменнікаў, якія працуюць так плённа, як Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі. Штогод з-пад пяра нашага зямляка выходзяць кнігі, вартыя і сур'ёзнай гаворкі, і ўдумлівага чытання. Яго творы ўключаны ў школьныя падручнікі, а за кніжку "Вясёлая азбука" пісьменнік атрымаў літаратурную прэмію імя Янкі Маўра. Па кнізе "Аўцюкоўцы" праведзены першы ўсебеларускі фестываль народнага гумару ў вёсцы Аўцюкі Калінкавіцкага раёна.
Уладзімір Ліпскі першым у беларускай літаратуры расказаў пра свой радавод. "Я. Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод" – першае ў беларускай літаратуры падарожжа ў часе, у асобах і лёсах. Змест гэтай кніжкі немагчыма пераказаць сваімі словамі. Тут тысячы падзей, прозвішчаў, гістарычных дат. Зараз гэтая кніга выдадзена пад новай назвай "Усе мы – радня". Апошняя прэзентацыя кнігі "Мы.Аповесць пра нашы прозвішчы" адбылася ў Школе мастацтваў, дзе прысутнічалі дзеці амаль з усіх школ горада Рэчыцы. Кожная яго кніга, кожны твор – гэта сповядзь сэрца, сваімі творамі ён штодня падцвярджае ганаровае званне пісьменніка.
Сённяшні творчы набытак пісьменніка Уладзіміра Ліпскага – больш за шэсцьдзесят кніжак аповесцей, апавяданняў, казак, нарысаў, публіцыстычных артыкулаў, нататкаў. Галоўны рэдактар часопіса "Вясёлка". Нязменны старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду. Член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член прэзідыума СПБ, член Саюза журналістаў Беларусі. Ініцыятар і пастаянны старшыня журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. За шматгадовае служэнне дзіцячай літаратуры і дзяцінству пісьменнік удастоены Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра, "вясёлкаўскай" прэміі імя В.Віткі, прэміі А.Грына, прэміі Міжнародных асацыяцый дзіцячых фондаў.
Творы Уладзіміра Ліпскага :
Адпяванне жывых : Аповесць пра адну вёску / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Маст. літ.,1993. – 237 с. : 8 л. іл.
Азбука жыцця : кн. для дзяцей / У. Ліпскі. - Мн. Адукацыя і выхаванне, 2010. - 208 с. : іл.
Аўцюкоўцы: Аповесць пра калінак ды каласкоў, якія гаруюць і жартуюць / Уладзімір Ліпскі. – 2-е выд., дап. – Мн.: Беларускае выдавецкае Таварыства "Хата", 2000. – 308 с.
Басанож па зорках : Пра вядомага і невядомага Ігара Лучанка / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Беларусь, 2000. – 198 с.
Бацька / Уладзімір Ліпскі // Маладосць. – 2004. - №5. – С. 38-47.
Бацькі і дзеці : Дзеннікі / Уладзімір Ліпскі. – Мн.: Беллітфонд, 2002. – 327 с. : іл.
Жыві сёння : пакаянне, малітвы / У. Ліпскі. - Мн. : УП " Мінская фабрыка каляровага друку", 2004. - 384 с. : іл.
Жыткавічы жывуць у вяках / Уладзімір Ліпскі // Вясёлка. - 2011. - № 12. - С. 6-9.
Залатые мае... : Старонкі з новай кнігі "Я тут жыву" / Уладзімір Ліпскі // ЛіМ. – 2004. - 30 красавіка. – С. 19.
Золотые мои... / Владимир Липский // За мостом моего детства. - Минск: Літаратура і Мастацтва, 2011. - С. 99-103.
Игорь Лученок : Мелодия Души / В. Липский. - Мн. : Беларусь, 2008. - 302 с. : ил., ноты.
Каралева белых прынцэс : Аповесці. Казкі. Апавяданні / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Юнацтва, 2000. – 335 с.
Крутыя вёрсты : дакументальная аповесць / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Маст. літ.,1980. – 128 с.
Мама (Малітва сына) / Уладзімір Ліпскі. – Мн.: ЛМФ "Нёман",1999. – 288 с. : іл.
Падкідыш : нарысы, публіцыстыка, дзённік / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Беларусь, 1992. – 208 с.
Пакланіся травінцы : экспедыцыя ў жыццё акадэміка Парфёнава. - Мн. : Беларуская навука, 2009. - 192 с.
Писатель и читатель: [статья] / Владимир Липский // Советская Белоруссия. - 2011. - 10 ноября. - С. 12-13.
Прыгоды Нуліка : аповесць-казка / У. Ліпскі. - Мн. : Маст. літ., 2007. - 70 с.: іл.
Стрэлы над старым акопам : дакументальная аповесць / Мн. : Кнігазбор, 2008. - 232 с.
Усе мы - радня : Аповесць. Апавяданні / У. Ліпскі. - Мн. : Маст. літ., 2010. - 350 с.
Шоўкавічы: Дак. аповесць/Уладзімір Ліпскі, Георгій Сытко. – Рэчыца, 2004. – 130с.
Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод / Уладзімір Ліпскі. – Мн. : Беларусь, 1998. – 318 с. : іл.
Я тут жыву : дзецям пра Беларусь / У. Ліпскі. - Мн. : Адукацыя і выхаванне, 2008. - 128 с. : іл.
Як Бог стварыў Свет : пераказ біблейскіх гісторый / У. Ліпскі. - Мн. : Беларусь, 1993. - 79 с.
Янкаў вянок : Дзецям пра Янку Купалу / У. Ліпскі. - Мн. : Маст. літ., 2009. - 222 с.
Казько Віктар

Казько Віктар Апанасавіч (н. 23.4.1940, г. Калінкавічы Гомельскай вобл), празаік. Член СП Беларусі з 1973. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсэмола (1977, за кнігу «Добры дзень і бывай»), Дзяржаўнай прэміі Беларусі 'імя Я.Коласа (1982, за аповесць «Суд у слабадзе»). Піша на беларускай і рускай мовах.
3 сям'і рабочага. У гады Вялікай Айчыннай вайны ад выбуху бомбы загінула маці, замерзла маленькая сястрычка. Выхоўваўся В.Казько ў Вільчанскім і Хойніцкім дзіцячых дамах на Палессі. Пасля сканчэння ў 1956 васьмі класаў вучобу працягваў у Кемераўскім горным індустрыяльным тэхнікуме. Потым працаваў у шахце, у геолагаразведцы. 3 1962 звязаў свой лёс з журналістыкай: быў загадчыкам аддзела прамысловасці таштагольскай гарадской газеты «Красная Шорня», літсупрацоўнікам абласной гаэеты «Комсомолец Кузбасса», карэспандэнтам абласнога радыё. У 1970 скончыў завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя А.М.Горкага. Праз год пераехаў у Мінск. 3 1971 В.Казько літсупрацоўнік газет «Чырвоная змена», «Советская Белоруссмя», у 1973—76 — часопіса «Неман». 3 1976 на творчай рабоце. У 1985—88 сакратар Саюза пісьменнікаў БССР. 3 1988 зноў на творчай рабоце.
В.Казько адзін з вядучых беларускіх празаікаў сярэдняга пакалення. Друкавацца пачаў у газеце «Красная Шормя» (апавяданне «Халімон», нарысы, карэспандэнцыі не выяўлены). У беларускім друку выступае з 1971. Творчасць В.Казыср мае ярка выражаную аўтабіяграфічную аснову. Ен адзін з першых у беларускай і савецкай прозе паказаў вайну праз прызму ўспрыняцця дзіцяці («Суд у Слабадзе»). Трагічныя падзеі вайны, якія захаваліся ў дзіцячай свядомасці, сталі сюжэтна-кампазіцыйным, сэнсавым, этычным цэнтрам аповесцей пісьменніка. Яны абумовілі розныя планы апавядання — ваеннае мінулае, жорсткія траўмы, якія былі нанесены дзіцячай душы, цяжкае станаўленне юнака, імкненне пераадолець. невыносны цяжар страшэнных успамінаў. Значную ўваіу В.Казько ўдзяляе экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Гібель прыроды, варварскія адносіны да яе знішчаюць нешта чалавечае ў самім чалавеку («Цвіце на Палессі груша», «Неруш»). Своеасаблівым падагульненнем творчых пошукаў В.Казько 70—80-х стаў раман «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), у якім спалучаны найбольш значныя дасягненні пісьменніка ў распрацоўцы тэмы вайны і ўзаемадзеяння з прыродай. Напісаў аповесці «Но пасаран» («Полымя». 1990. № 4), «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» («Полымя». 1991. № 9). Творам В.Казько ўласцівы драматызм, пераканаўчасць, псіхалагічнае заглыбленне. Вобразы, створаныя мастаком, набываюць сімвалічна-алегарычны сэнс, адкрытую публіцыстычнасць, філасафічнасць. Яго творы былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм» («Паводка», «Сад», «Судны дзень»), перакладаліся на многія мовы. Жыве ў Мінску.
Навуменка Іван
Навуменка Іван, нарадзіўся 16.02.1925 г. у горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і чыгуначніка.
Са студзеня 1942 г. удзельнік камсамольскага падполля, затым - партызан, вызваляў родныя Васілевічы. У снежні 1943 г. прызваны ў Савецкую Армію. Удзельнічаў у баях на Ленінградскім і 1-м Украінскім франтах. Пасля дэмабілізацыі (снежань 1945) - карэспандэнт мазырскай абласной газеты «Бальшавік Палесся», а з 1951 г. - рэспубліканскай газеты «Звязда». Завочна скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950) і аспірантуру пры ўніверсітэце (1954). Быў загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1953-1958), загадваў кафедрай беларускай літаратуры БДУ. У 1973-1982 гг. - дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1982 г. - віцэ-прэзідэнт АН БССР. Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1985-1990). Акадэмік АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1957 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1978).
Першыя апавяданні апублікаваў у 1955 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей «Семнаццатай вясной» (1957), «Хлопцы-равеснікі» (1958), «Верасы на выжарынах» (1960), «Бульба» (1964), «Таполі юнацтва» (1966), «Вераніка» (1968), «Тая самая зямля» (1971), «Падарожжа ў юнацтва» (выбранае, 1972), «Замець жаўталісця» (1977), «Пераломны ўзрост» 1986), «Водгулле далёкіх вёснаў» (1989), раманаў «Сасна пры дарозе» (1962), «Вецер у соснах» (1967), «Сорак трэці» (1974), «Смутак белых начэй» (раман, аповесць, апавяданні, 1980), «Летуценнік. Смутак белых начэй» (1985), «Асеннія мелодыі» (раман, апавяданні, 1987), аповесці для дзяцей «Вайна каля Цітавай копанкі» (1959), «Капитан Степь идет в разведку» (з В.Мамантавым, 1982), п'есы «Птушкі між маланак» (1982). Выйшаў Збор твораў у 6 тамах (1981-1984).
Выдаў літаратуразнаўчыя працы «З глыбінь жыцця: Крытычныя эцюды аб творчасці Якуба Коласа» (1960), «Пісьменнікі-дэмакраты» (1967), «Янка Купала: Духоўны воблік героя» (1967), «Якуб Колас: Духоўны воблік героя» (1968), «Гуманизм и народность» (Масква, 1972), «Кніга адкрывае свет» (1978), «Из глубин народной жизни» (1981), «Якуб Колас» (1982), «Якуб Колас: Нарыс жыцця і творчасці» (1982), «Элементы міфалогіі ў паэзіі Янкі Купалы і Якуба Коласа» (1988), даклады на VIII і IX Міжнародныя з'езды славістаў «Праблемы развіцця літаратуры ў эпоху сучаснага навукова-тэхнічнага прагрэсу» (1978) і «Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце славянскіх літаратур» (1983).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967) за кнігу «Таполі юнацтва», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1972) за кнігі «Янка Купала: Духоўны воблік героя» і «Якуб Колас: Духоўны воблік героя».
Аўрамчык Мікола

Нарадзіўся 14.01.1920 г. у вёсцы Плёсы Бабруйскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.
У 1938 г. паступіў на філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Пры акружэнні ў чэрвені 1942 г. быў узяты ў палон і вывезены фашыстамі ў Рур на каменнавугальныя шахты. Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949). Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя», у 1953-1980 гг. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1947 г.
Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі.
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).
Першыя вершы апублікаваў у 1937 г. у бабруйскай газеце «Камуніст». Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як надалоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Вадовішча» (1976), рамана «У падзямеллі» (1986), «Анкета: Выбранае» (1990). Выдаў зборнік вершаў для дзяцей «Дружба» (1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і Выбраныя творы ў 2 тамах (1980).
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Дж. Байрана, А.Міцкевіча, Л.Украінкі, І.Франка, М.Джаліля, Г.Эміна, зборнікі вершаў С.Міхалкова «А што ў вас?» (1950), В.Бычко «Тры сястры» (1953), паэму М.Нагнібеды «Васілёк» (1961) і інш.
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў».
