Як пачаць размаўляць на беларускай мове

Создано: 24.03.2018

Некалькi простых парадаў

  1. Пазбаўцеся страхаў

         Беларусы, якія не наважваюцца перайсці на беларускую, часцей за ўсё маюць 1001 прычыну для гэтага. Вось некаторыя з іх:

         А. Я кепска размаўляю па-беларуску, таму лепш не псаваць сваімі памылкамі гэтую цудоўную мову. – Ніводная нацыя ў свеце не размаўляе на літаратурнай мове! Нават беларускія пісьменнікі кожны мае “свой варыянт” мовы, з дамешкамі і рэгіянальнымі асаблівасцямі.

         Б. Я з дзяцінства размаўляю па-расейску, мая сям’я расейскамоўная. – Уявіце, што з такімі перакананнямі вам давялося б пераехаць жыць у Францыю ці Амерыку. Таксама б працягвалі?..

         В. Гэта мёртвая мова, ніхто ў горадзе на ёй не гаворыць. – То маеце шанец стаць першым! І прыкладам для іншых гараджанаў – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.

         Д. Гэта мова калхозу і апазіцыі. – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!

  1. Папаўняйце свой слоўнікавы запас

         Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.

  1. Пішыце па-беларуску

         Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік (slounik.org). Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.

  1. Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў

         Псіхалагічны бар’ер прасцей за ўсё пераадолець з незнаёмымі людзьмі, якіх вы бачыце першы і апошні раз: прадавачка ў краме, кіроўца маршруткі, мінак на вуліцы. Гэта прасцей, чым адразу пачаць размаўляць па-беларуску з бацькамі ці сябрамі, з якімі ўсё жыццё вы гутарылі па-расейску.

  1. Наведвайце беларускія імпрэзы

         Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак.

  1. Пачніце ўжываць мову ў побыце

         Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.

  1. Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы

         Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.

  1. Набярыцеся цярпення

         Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго вартая, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!

  1. Вучыце мову дыстанцыйна

         На сайце movananova.by выкладзена больш за 35 гатовых урокаў, у тым ліку з відэаролікамі. Калі не маеце часу хадзіць на курсы – вучыце так. Урокі можна праходзіць у любой паслядоўнасці, выбіраючы самае цікавае для сябе.

План работы бацькоўскай гасцёўні

Создано: 13.09.2017

План работы бацькоўскай гасцёўні

“Гучы, родная мова”

2021/2022 навучальны год

 

Тэма

Слухачы

дата

1

Круглы стол “Родная мова ў маім асяроддзі”

Законныя прадстаўнікі вучняў

верасень

2

Семінар “Усё пачынаецца з роднага слова”

Законныя прадстаўнікі вучняў

кастрычнік

3

Семінар “Беларускі народныя святы і традыцыі”

Законныя прадстаўнікі вучняў

лістапад

4

Семінар – практыкум “Традыцыі маёй сям’і”

Законныя прадстаўнікі вучняў

снежань

5

Круглы стол “Нашы славутыя землякі”

Законныя прадстаўнікі вучняў

студзень

6

Завочная экскурсія “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Магілёва”

Законныя прадстаўнікі вучняў

люты

7

Экскурсія, завочная экскурсія “Гісторыка-культурныя помнікі Беларусі”

Законныя прадстаўнікі вучняў

сакавік

8

Семінар “Славутыя навукоўцы малой радзімы”

Законныя прадстаўнікі вучняў

красавік

9

Семінар “Сучасныя літаратурныя таленты маёй радзімы”

Законныя прадстаўнікі вучняў

май

Словы пра творцаў

Создано: 15.02.2015

Еўфрасіння Полацкая

"Зоркі асветы, запаленыя Ефрасінняй Полацкай і Кірылам Тураўскім, не згаслі ў вяках і дажылі да часоў скарынавых". (А. Петрашкевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Францыск Скарына

"Самай выдатнай фігурай Адраджэння быў Францыск Скарына".

(У. Караткевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Сярод гуманістаў беларускай народнасці вядучае месца належыць Францыску Скарыне, беларускаму першадрукару і асветніку, а таксама Міколу Гусоўскаму, паэту і сучасніку Скарыны". (В. Дарашэвіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Беларускі першадрукар Францыск Скарына - выдатны вучоны, вялікі асветнік-гуманіст і патрыёт роднай зямлі". (С. Александровіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Бы скарб дарагі і жаданы.

Мы том яго ў рукі бяром,

Бо ён для мільёнаў славянаў

Быў першым тады букваром. (П. Прыходзька)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Лепшага імя за Скарыну для назову праспекту ў нашай гісторыі не знайсці". (Н. Гілевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Такой гіганцкай асобай, як Францыск Скарына, мог бы ганарыцца кожны народ". (В. Чамярыцкі)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Цэлы горад схіліў калені,

калі голас пачуўся Твой...

Ты з'явіўся ў пару зацьмення,

каб народ асвяціць сабой. (Э. Акулін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Сын свайго народа, Скарына даў беларусам друкаваную кнігу на іх роднай мове. Ён хацеў бачыць беларускае слова роўным сярод роўных у сям'і самых развітых і вядомых моў". ("ЛіМ")

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Першадрукар Францiшак Скарына!

Вядомы мала нам, а вельмi шкода,

Такая постаць толькi ёсць адна,

Ён – сiмвал беларускага народа. (А. Балуценка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Жыццё Скарыны - сапраўдны подзвіг у імя нацыі, першы подзвіг на цярністым шляху нацыянальнага Адраджэння". ("Звязда")

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Марыў калісьці славуты Скарына,

"Ціснучы" кнігі на мове бацькоў:

Простаму люду ў роднай краіне

Зробіць даступнай ён мудрасць вякоў. (Н. Гілевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Мікола Гусоўскі

"Сярод гуманістаў беларускай народнасці вядучае месца належыць Францыску Скарыне, беларускаму першадрукару і асветніку, а таксама Міколу Гусоўскаму, паэту і сучасніку Скарыны". (В. Дарашэвіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Адгорнута новая яркая старонка шматвяковага культурнага жыцця беларускага народа: стаў вядомы гуманіст-патрыёт, адзін з найвялікшых славянскіх паэтаў-лаціністаў эпохі Адраджэння". (В. Дарашэвіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

І вось насустрач нам сцяжынай коўзкай

ідзе хадой,

упэўненай наўздзіў,

той зубр, якому некалі Гусоўскі

паэму на латыні прысвяціў.

У рухах ані кропелькі знямогі,

хоць шлях яго пралёг цераз вякі.

На лбе крутым закручаныя рогі –

нібыта ў хмары два маладзікі.

Між сосен, што стаўпіліся наўкола,

ён прыпыніўся і застыў на міг,

як рукапіс Гусоўскага Міколы

у рэдкім радзе векавечных кніг. (А. Вольскі)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Мікола Гусоўскі ў вырашэнні тэмы вайны і міру выступае прадаўжальнікам вялікай традыцыі, якая складае ідэйны стрыжань старажытнарускіх і беларуска-літоўскіх летапісаў, усходнеславянскай паэмы "Слова пра паход Ігаравы" і арыгінальнага твора мясцовай агіяграфіі "Жыціе Барыса і Глеба". (В. Праскаловіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Мікола Гусоўскі - сапраўдны волат эпохі гуманістычнага Адраджэння, альбо Рэнесансу, які найбольш поўна і ярка ўвасобіў духоўную веліч народа, яго розум і паэтычны геній". (В. Праскаловіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Адам Міцкевіч

"Адам Міцкевіч - паэт бунтарскага духу і ўсеабдымнага таленту, які па шырыні свайго ахопу ставіць яго на адну ступень з найвялікшымі геніямі свету". (Я. Колас)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Паэма Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш" - гэта твор не для тых, хто шукае ў кнізе вострых сюжэтаў, лёгкіх прыгод, а для ўдумлівага, разумнага чытача, які хоча ведаць гісторыю сваёй Бацькаўшчыны, які турбуецца за яе сённяшні і заўтрашні дзень і які, урэшце, па-сапраўднаму любіць літаратуру, захапляецца чароўнай красой паэтычнага слова". (К. Цвірка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Сёння няма такога кутка зямлі, дзе б не ведалі і не чыталі твораў славутага сына беларускай зямлі, аднаго з найвялікшых паэтаў свету Адама Міцкевіча. Прасякнутая высокай духоўнасцю, любасцю да жыцця, да чалавека, яго паэзія пакінула глыбокі след у літаратурах многіх народаў". (К. Цвірка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

"У творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча ёсць матывы, якія нагадваюць пропаведзь хрысціянскай пакорлівасці, цярпення, але зрэшты і ў гэтага пісьменніка праўда жыцця бярэ верх". (Іван Навуменка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Адносіны Купалы да літаратурнай спадчыны Дуніна-Марцінкевіча прасякнуты духам крытыцызму". (В. Івашын)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Месца Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў гісторыі айчыннага пісьменства вызначана трывала: пачынальнік новай беларускай літаратуры". (Я. Янушкевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Пінскай шляхтай" драматург удала падхапіў традыцыі літаратурнага жыцця Палесся XVIII ст." (А. Мальдзіс)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Максім Багдановіч

"І яшчэ таму Багдановіч бачыў далей, што ён ніколі не страчваў веры ў неадольнасць чалавечага руху наперад". (У. Караткевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Гэта невялікая, сціпла выдадзеная ў друкарні Марціна Кухты кніжка стала легендай, сапраўдным вянком на высокім чале беларускай паэзіі". (Т. Чабан)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Так зайздрасна: насіць вянок паэты

І мець імя задумнае Максім,

Кахаць зямлю з яе жыццём глухім

І песняй перавіць юнацтва леты;

Ад хараства не ведаць іншай мэты

І адшукаць, што горда поўны ім,

І родны люд у руху маладым,

І зачарованых палеткаў кветы. (У. Жылка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Нізка голаў схіляю, юнача,

Перад вечным глаголам тваім. (У. Караткевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Чаму здараецца

Ў жыцці у нашым часта,

Што лепшыя сыходзяць

У нябыт, у цемру першымі?..

Бывае, толькі-толькі пачынае

Дарунак Божы -

Талент - расцвітаць,

Як раптам... смерць

Й сцюдзёны жвір магільны...

Што застаецца? -

Творы, кнігі, словы... (Ю. Півуноў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Калі паміраюць паэты,

Што ні перад кім не гнуцца, —

У чалавецтва прасветы

На ўсе вякі застаюцца. (А. Грачанікаў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Ён навучыў, здаецца, гаварыць

Па-беларуску нават кіпарысы,

Барвінак на магільніку гарыстым

Ён навучыў, здаецца, гаварыць. (Я. Сіапкоў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Ён не толькі наш настаўнік, але і нібыта святло сэрца нашага, улюбёны сын, з нараджэннем якога мы пачалі новае жыццё, які зрабіў нас мудрэйшымі і дабрэйшымі, адкрыў нам вочы на нас саміх, прымусіў па заслугах ганарыцца сабой." (У. Караткевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Даруй, Паэт!

Прабач, шаноўны,

што у вірлівай мітусні

ірвалі з жарам бессаромным

сваёй Айчыны карані.

Такіх Сыноў не лішне мела

многапакутная зямля —

то зарастала, то мялела

табой ўзараная ралля. (М. Кавалеўскі)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

...Вінаграду сонечная гронка

Падваконнік зманліва кране...

А яму ўсё родная старонка

Мроіцца ў расчыненым акне.

А над бухтай, сіняй і санлівай,

Над адвечнай бездарожжу хваль

Лебядзінай песняю шчымлівай

Поўніцца асмужаная даль. (М. Скобла)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Як жа многа мясцоў для магіл,

Толькі месца няма для Максіма. (А. Барскі)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Смерці Паэта няма —

Ёсць Нараджэнне!

Песняй абвостраны слых,

Чуеш, Максім? — не ўмірае!

Гэта з табой. І для ўсіх

Зорка Венера світае. (Я. Янішчыц)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Вянок" М. Багдановіча ў спалучэнні з некаторымі вершамі, напісанымі ім прыкладна ў той жа час, — гэта, несумненна, прадмет гордасці кожнага адукаванага беларуса, усіх славян, а гэта значыць — здабытак і сусветнай культуры". (А. Лойка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Хто нашу зямельку адновіць,

Верне яе блакіту бязмеры?

Глядзіць у вочы Максім Багдановіч

Вачыма зоркі Венеры. (Д. Бічэль)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Паклон табе, горды Сакольнік

Беларускага крэўнага слова,

Беларускага вечнага слова,

Што ты заручыў яго з небам.

Дзякуй, Максім Багдановіч! (Р. Барадулін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Багдановіч, вартуй,

Кожны крок наш і і рух недарэчны…

Хай загадка твая

Застаецца загадкаю вечнай. (Л. Дранько-Майсюк)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"М. Багдановіч заўсёды быў блізкі да музыкі. І гэта адчуваецца не толькі ў незвычайнай музыкальнасці яго вершаў, але і ў многіх крытычных артыкулах пра музыку, творчасць асобных кампазітараў. Думаецца, што музыка, песня адыгралі галоўную ролю ў станаўленні яго паэтычнага таленту, шчырага, непаўторнага па цеплыні пачуццяў. Уся паэзія класіка беларускай літаратуры напоўнена музыкай, што праяўляецца і ў схільнасці да пэўнай тэматыкі, і ў трактоўцы з'яў рэчаіснасці. і ў стварэнні мастацкіх вобразаў, і ў асаблівых адносінах да рытмікі і строфікі верша, у вытанчаным валоданні фанетычнай палітрай". (І. Паступальскі)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Максім Багдановіч быў перакананым і палымяным інтэрнацыяналістам. Сведчанне таму — не толькі яго дасканалыя майстэрскія пераклады паэзіі з розных моў свету (а перакладаў ён з арыгінала), але і яго выдатныя артыкулы

аб паэтах іншых народаў, прасякнутыя шчырай братэрскай любоўю і павагай. Разам з Купалам, Коласам і Цёткай ён стаў заснавальнікам адной з самых выдатных традыцый беларускай літаратуры — традыцыі інтэрнацыяналізму, братэрскай дружбы, узаемапавагі — традыцыі, якой неабходна асабліва да- ражыць і якую няспынна трэба развіваць". (М. Чырскі)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Вянок" М. Багдановіча можна назваць сэрцам яго паэзіі, узорам самараскрыцця ў ім чалавека — шукальніка сацыяльнага разняволення, палітычнай свабоды, гармоніі прыгожага і добрага — чалавека, якім быў сам М. Багдановіч. ("Настаўніцкая газета")

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Багдановіч паэтызаваў перш за ўсё драмы і трагедыі сваёй сучаснасці: убачанае ім у вёсцы і горадзе, звязанае з яго роздумам над эпохай увогуле”. (А. Лойка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Любіў Максім Багдановіч народную песню за яе меладычнасць, эпічны размах і лірычную цеплыню”. (С. Майхровіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Тое, што мы завём подзігам, – для яго натуральная манера мысліць і жыць”. (М. Стральцоў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Аб чым бы ні пісаў М. Багдановіч, да якога б жанру літаратуры ён ні звяртаўся, яго пяром вадзіла шчырае жаданне ўзняць родную літаратуру на новую вышыню”. (Р. Шкраба)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Без пары адцвілі, адзвінелі гады, і цябе падкасіла нядоля”. (М. Васілёк)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Янка Купала

"Бадай, нельга знайсці больш дакладнага і больш глыбокага вызначэння сутнасці творчасці Янкі Купалы і таго ўкладу, які ён зрабіў у родную літаратуру, чым гэтыя два словы: народны паэт". (Р. Шкраба)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Паэзія янкі Купалы - гэта квітнеючы і чароўны сад, дзе сабраны водар беларускай зямлі". (Я. Колас)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Купалава песня да сэрца навечна праклала свой шлях". (М. Хведаровіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Галоўнае, што ўплывала на творчасць Купалы, - гэта была песня беларуская, легенда беларуская, жывое жыццё беларускае". (У. Караткевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Гэты чалавек - Янка Купала - усім створаным вярнуў народу годнасць, годнасць за сваё мінулае, сілу жыць у сённяшнім, мужнасць, каб глядзець у будучыню". (У. Караткевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Песні Купалы - гэта люстра, у каторым свеціцца душа беларуса, яго жыццё, яго родны край; гэта праўдзівы, непадробны голас, што выходзіць з самай глыбі народнай душы, гэта - "крык, што жыве Беларусь!" (У. Самойлаў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Мы маем шмат каго... І ўсё адно Купала застанецца першай нашай любоўю, нашымі вачыма, нашым сумленнем, нашым вечна жывым сэрцам”. (У. Караткевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"З прыходам у літаратуру Якуба Коласа і Янкі Купалы ў ёй з'явіўся псіхалагічна складаны, жыццёва праўдзівы вобраз беларуса - сапраўды нацыянальны характар". (І. Навуменка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"І народ свята захоўвае ў сваім сэрцы памяць аб лепшым сваім сыне, які прайшоў разам з ім слаўны шлях барацьбы ў імя лепшых чалавечых ідэалаў". (Я. Колас)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Творчасць Янкі Купалы... Спасцігай яе чыстым, адкрытым сэрцам, дарагі чытач. Прымай да сэрца паэтаў боль і паэтаву радасць, занепакоенасць маральным станам чалавека і чалавецтва, яго светлы аптымізм, веру ў чалавека". (М. Мішчанчук)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Цяжка ды і немагчыма ўявіць нас, беларусаў, без Янкі Купалы. Ён наш буквар і энцыклапедыя, песня і сумленне". (А. Пысін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Ты вечна будзеш сярод нас,

І непаўторнай тваё імя

Легендай стане ў вяках,

Паходняй, што сваім праменнем

Паможа ў будучыню шлях

Прабіць наступным пакаленням. (М. Танк)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Янка Купала - не проста літаратурная з'ява ці эпоха, творчасць паэта - з'явішча грамадска-палітычная". (М. Лужанін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Няма ў нас мясціны такой, дзе не ззяе Купалава сэрца" (М. Лужанін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Толькі Вязынку, хату Купалы

Наш народ захавае навек,

Бо і сёння адгэтуль нямала

Пачынаецца песенных рэк. (П. Панчанка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Паэзія, на думку Купалы, павінна быць праўдзівым люстрам жыцця народа" (В. Івашын)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Янка Купала быў вясёлы, схільны да дабрадушных жартаў і гумару чалавек". (Я. Колас)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Янка Купала любіў нас, маладых паэтаў, і мы заўсёды адчувалі яго бацькоўскую ўвагу да нас". (М. Хведаровіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Купала гаварыў мала і не любіў без патрэбы гаварыць. тыя, хто Купалу ведаў, да яго з просьбамі выступіць не звярталіся. І ён быў на сходах звычайна пачэсным госцем.

Але калі Купала не ўмеў гаварыць, дык затое ўмеў слухаць. А да гэтага трэба таксама мець талент. Такога ўважлівага і адданага слухача, як Купала, я не сустракаў. Хацелася адкрыць яму ўсю душу, усе патаемныя думкі. Яго твар сведчыў, што твая таямніца будзе ім захаваная вярней, чым у цябе самога". (М. Шчаглоў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Якуб Колас

"А "Новая зямля" - ды гэта ж своеасаблівая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства". (П. Броўка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Самым дарагім для нас імем у беларускай літаратуры побач з імем незабыўнага Янкі Купалы з'яўляецца імя Якуба Коласа". (К. Крапіва)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Творчасць Якуба Коласа -гэта своеасаблівы летапіс жыцця народа, летапіс праўдзівы і хвалюючы", (М. Лынькоў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Якуб Колас - адзін з заснавальнікаў беларускай літаратурнай мовы, настаўнік некалькіх пакаленняў сучасных беларускіх пісьменнікаў". (М. Лужанін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Якуб Колас - з'ява ў духоўным жыцці беларускага народа незвычайная і, я сказаў бы, неабсяжная". (Н. Гілевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Якуб Колас - у сваёй геніяльнай прастаце, беларускасці - адзіны, непаўторны". (А. Лойка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"З прыходам у літаратуру Якуба Коласа і Янкі Купалы ў ёй з'явіўся псіхалагічна складаны, жыццёва праўдзівы вобраз беларуса - сапраўды нацыянальны характар". (І. Навуменка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Жыві, мілы Колас,

Многа летаў, зімаў.

З ясным сонцам побач

На зямлі радзімай. (Я. Купала)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Калі гаварыць пра творчасць Коласа, то трэба сказаць, што самай вызначальнай яе рысай з'яўляецца веданне жыцця народнага, яго быту, яго дум, настрояў, у гэтым веданні аснова для творчасці - праўда жыцця". (А. Куляшоў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Якуб Колас быў не толькі паэт, празаік, драматург, а і вучоны, глыбокі знаўца гісторыі культуры свайго народа і роднай літаратуры". (А. Суркоў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Вобраз Якуба Коласа заўсёды жыве ў маёй душы. Ён вырастае перада мной як вобраз паэта. педагога, гуманіста, грамадскага дзеяча, барацьбіта за свабоду". (П. Тычына)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Коласу, па яго духоўным складзе, было агідна слугаванне і падлешчванне. Ён трымаўся на роўнай назе, папярэдліва і далікатна”. (Максім Лужанін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"У народных казачнікаў і апавядальнікаў Я. Колас вучыўся вобразнасці і выразнасці мовы”. (Ю. Пшыркоў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Вядома, Колас непараўнальны майстар, пісьменнік з вялікім вопытам і выдатнай літаратурнай школай”. (Н. Перкін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Але прырода ў Коласа, паэта-селяніна, не толькі прадмет любавання, яна, калі хочаце, мае сацыяльны аспект”. (Іван Навуменка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Вось чаму мы так лёгка адрозніваем свабодную, амаль гутарковую манеру апавядання Якуба Коласа ад крыху прыўзнятай, блізкай да кніжнай манеры З. Бядулі”. (Уладзімір Юрэвіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Калі ж, нарэшце, раннім ранкам гром грымне, дождж заплешча ў рынах, ён выйдзе радасна на ганак з усмешкай мудрай селяніна!” (Алег Лойка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Дзень добры, друг, наш бацька Колас – народа нашага пясняр”. (Пятро Прыходзька)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Як гарачы патрыёт, Якуб Колас усю сваю грамадскую дзейнасць аддае справе вызвалення радзімы". (К. Крапіва)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Трылогіі Якуба Коласа "На ростанях" належыць адметнае і ганаровае месца ў творчасці пісьменніка і ў гісторыі беларускай літаратуры. Выкліканая да жыцця пэўнымі гістарычнымі падзеямі ў Беларусі, кніга не страціла надзённасці і актуальнасці, бо ў ёй пісьменнік ставіць і вырашае агульначалавечыя праблемы сэнсу жыцця, патрыятызму, кахання, чалавека і космасу і іншыя, якія хвалявалі, хвалююць і будуць хваляваць чалавека". (В. Ляшук)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Максім Гарэцкі

"Адметная рыса таленту Максіма Гарэцкага - яго блізкасць да народнай глебы, да вытокаў народнага жыцця, народнага светаўспрымання, вернасць нацыянальным мастацкім традыцыям і разам з тым імкненне засвоіць лепшыя дасягненні сусветнай літаратуры, мастацкага вопыту ўсяго чалавецтва". (Д. Бугаёў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Нашаму сучасніку Максім Іванавіч Гарэцкі блізкі глыбокай чалавечнасцю свайго таленту, высокай творчай непаўторнасцю аўтарскага стылю". (Д. Бугаёў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Максім Гарэцкі - постаць велічная, дыяпазон яго творчасці вельмі шырокі і багаты. Ён належаў да так званай залатой пяцёркі, у якую ўваходзілі Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля і ён сам, Максім Гарэцкі". ("ЛіМ")

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Міхась Чарот

" У творах Міхася Чарота адлюстравана гераічная рэчаіснасць беларускага народа, яго творы поўныя жыццесцвярджальнага пафасу". ("Полымя")

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Асноўны матыў п'есы Міхася Чарота "На Купалле" - пошукі шчасця, які ў той час быў надта папулярным у Беларусі. У п'есе нязмушана разгортваліся актуальныя праблемы, сучасныя часу..." (С. Лаўшук)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Вунь Мiхась Чарот... У яго кучаравая галава, скупая ўсмешка i нясмелы жэст. Ён вельмi прыгожы, як дзяўчына. I гэтая прыгажосць нейкая простая, даступная i добрая. На гэтым сходзе ён цэнтр, гэта вiдаць i ў перапынках, калi яго тут жа акружае то адна, то другая група. Ад яго як бы iдуць нябачныя нiцi ўсiх тутэйшых падзей". (Я. Скрыган)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"У 1939 годзе я быў пераведзены ў адзiночную камеру. Уважлiва аглядзеў сцены, шукаючы надпiсаў, i вось у кутку прачытаў тэкст верша, выкалупаны нечым вострым на сцяне. Гэта была апошняя сустрэча з маiм любiмым паэтам i другам Мiхасём Чаротам. Гадамi я захоўваў гэтыя яго словы ў сэрцы:

 

Я не чакаў

i не гадаў,

Бо жыў з адкрытаю душою,

Што стрэне лютая бяда,

Падружыць з допытам,

З турмою.

Прадажных здрайцаў лiхвяры

Мяне зацiснулi за краты.

Я прысягаю вам, сябры,

Мае палi,

Мае бары, —

Кажу вам — я не вiнаваты!" (М. Хведаровіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Кузьма Чорны

"Творы Кузьмы Чорнага з'яўляюцца адным з прыкладаў прозы строгай апавядальнасці". ("Гісторыя беларускай літаратуры")

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Як празаік Кузьма Чорны вялікі, вялікі ва ўсім". (Б. Сачанка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Залішняе капанне ў псіхалогіі чалавека характарызуе і раннія апавяданні К. Чорнага". (А. Адамовіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Чорны – раманіст-эпік, мастак-мысліцель, мастак-інтэлектуаліст. Для яго адным з важнейшых прынцыпаў быў прынцып гістарызму". (П. Дзюбайла)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Лiтаратурная крытыка 20-х гадоў, калi Кузьма Чорны толькi-толькi ўваходзiў у свет прыгожага пiсьменства, прадказвала яму будучыню "беларускага Дастаеўскага". (М. Тычына)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Кожны сапраўдны пiсьменнiк марыць пра сваю Галоўную Кнiгу, у якой змог бы выказацца напоўнiцу. Кузьма Чорны знаходзiўся на падыходзе да гэтай кнiгi. Бо што такое для празаiка, тым больш эпiчнага таленту, 44 пражытых гады жыцця? Мiж тым менавiта ў гэтым узросце Леў Талстой завяршыў эпапею "Вайна i мiр", а Джэймс Джойс апублiкаваў раман "Улiс". Рукапiсы апошнiх гадоў жыцця Чорнага выразна сведчаць, больш таго, крыкам крычаць пра тое, што празаiк стаяў на парозе самых вялiкiх сваiх мастацкiх i фiласофскiх адкрыццяў". (М. Тычына)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Кандрат Крапіва

"Байкам Кандрата Крапівы суджаны доўгі век не толькі таму, што пісьменнік падгледзеў сюжэты і характары для іх у жыцці, але і таму, што яны створаны на высокім мастацкім узроўні". (Р. Шкраба)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Крапіва, безумоўна, вялікі майстар байкі і камедыі, але ён і добры лірычны паэт, і цудоўны бытапісец. Дыяпазон яго творчасці вельмі шырокі, таму што пісьменнік шырока глядзіць на жыццё і глыбока пранікае ў яго тайнікі, ён бачыць у ім і гераічнае, і трагічнае, і смешнае". (П. Глебка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Мы, купалаўцы старэйшага пакалення, з вялікай удзячнасцю і пашанай ставімся да Кандрата Крапівы - мага, чараўніка, які ўзбагаціў нашы думы, веды, абудзіў у нас жаданне ствараць дабро, служыць людзям". (З. Стома)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Ёсць людзі, якія маюць як быццам не адно жыццё не адну біяграфію, - жыццё іх упрыгожвае многія тысячы жыццяў, біяграфій! Дзелячыся з мноствам людзей багаццем сваёй душы чалавек тады не бяднее, а наадварот - узбагачаецца сілай народа, яго ўдзячнасцю і любоўю. Такім чалавекам - сапраўдным сынам народа - мы называем і Кандрата Крапіву". (Я, Брыль)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Цяжка пераацаніць плён сустрэчы тэатра з драматургіяй Кандрата Крапівы. Яна мела найвялікшае значэнне для станаўлення ў тэатры перш за ўсё грамадзянскай тэмы. Праблемы, якія ўзнімаюцца ў п'есах Крапівы, маюць агульначалавечае значэнне. Я як акцёр быў вельмі рады сустракацца з тыповымі, дасканага адшліфаванымі вобразамі". (Б. Платонаў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Кандрат Крапіва заўсёды ва ўсёй сваёй творчасці вылучаўся і вылучаецца выключнай шчырасцю, праўдзівасцю, высшай патрабавальнасцю. У гэтым ён сапраўдны прыклад для ўсіх нашых пісьменнікаў, якія па-сапраўднаму бяруцца за нялёгкую справу стварэння мастацкіх твораў. Ён ніколі не спяшаецца, доўга працуе, але затое кожны радок яго дасканала апрацаваны". (П. Броўка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Шырокая, разнастайная і складаная грамадская дзейнасць гэтага выдатнага сына беларускага народа. Кандрат Крапіва - пісьменнік не толькі Беларусі..." (А. Венцлава, літоўскі пісьменнік)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Усё, што створана Кандратам Крапівой у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, пад сілу толькі вялікаму арыгінальнаму таленту пісьменніка-наватара, які ўвасобіў у сабе адзінства жыцця і літаратуры". (В. Чэрнікава)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Яго творам уласцівы сплаў рэалізму, рамантыкі, гумару, непасрэднасці і філасофскай глыбіні. Яны сугучныя часу і зразумелыя народу". (В. Чэрнікава)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Байкі і сатырычныя творы Крапівы адразу атрымалі ў літаратуры сталую "прапіску", сталі творамі хрэстаматыйнымі, па якіх вучыцца глядзець на жыццё ўжо каторае пакаленне школьнікаў", (І. Навуменка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Пад уражаннем прачытанага ён яшчэ ў Койданаўскім гарадскім вучылішчы спрабаваў пісаць сам. Гэта былі вершы з налётам "сусветнай тугі". (Р. Шкраба)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Для першых гумарэсак К. Крапівы характэрны незласлівыя, жартоўныя інтанацыі”. (Я. Казека)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Супраць адсталасці, цемры і забабоннасці вёскі накіраваў гнеўную сатыру Кандрат Крапіва”. (І. Кудраўцаў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Аркадзь Куляшоў

"Можна смела сказаць, што паэзія Аркадзя Куляшова - духоўная энцыклапедыя яго пакалення". (П. Панчанка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Паэма Куляшова («Сцяг брыгады») народная ў самым дакладным значэнні гэтага слова: яна паказала душу народа ў адзін з найбольш адказных і важных момантаў яго гісторыі”. (Рыгор Бярозкін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Мяккая задуменнасць і ўнутраная душэўная азоранасць яго верша ўвесь час суправаджаюцца моцнымі, цвёрдымі, мужнымі інтанацыямі і рытмамі”. (Н. Перкін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Тут — той шчаслівы і рэдкі выпадак, калі яно, паэтава пакаленне, з творчай сталасцю і юнацкай непасрэднасцю раскрыла, разгарнула свой унутраны свет, паведала лірычна-пранікліва — то са смуткам, то ўсмешліва, то ў складаным перапляценні розных настрояў — аб сваім каханні, аб сустрэчах і развітаннях, аб першым жыццёвым вопыце з яго салодкай самотнасцю і аб радасным адчуванні ўласнай маладосці". (В. Бечык)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Ён быў першаадкрывальнікам у паэзіі. Таму кожны паэтычны твор Куляшова нараджаўся як дзіця — абрываючы пупавіну еднасці з папярэднікам". (В. Куляшова)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Іван Шамякін

"Творы Шамякіна - гэта сур'ёзныя творы, якія з'явіліся ў выніку грунтоўнага вывучэння жыцця, яго глыбінных працэсаў, іменна тых, глыбокіх плыняў, тых кіпучых і светлых крыніц, у якіх пульсуе, фарміруецца, выкрышталізоўваецца наша сучаснасць". (В. Каваленка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Шамякін, шырока карыстаючыся фактамі ўласнай біяграфіі, абапіраючыся на ўбачанае і перажытае ім самім, яго роднымі і блізкімі, стварыў праўдзівы мастацкі партрэт свайго гераічнага пакалення, якое мужнела і гінула ў баях". (В. Каваленка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Кожны раман ці аповесць Івана Шамякіна - гэта новае, свежае слова аб нашай рэчаіснасці, аб нашых праблемах, аб нашых людзях, гэта раскрыццё маральных глыбінь чалавечых душ, гэта і яго споведзь аб сваіх ідэалах, сваіх надзеях, сваіх радасцях і сваіх болях". (А. Макаёнак)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Сучаснасць у разуменні І. Шамякіна - з'ява жывая, рухомая, зменлівая, плынная. Абавязкова звязаная з гісторыяй, жывыя ўрокі якой выкладзены на многіх старонках шматлікіх кніг пісьменніка". (У. Гніламёдаў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Проза Івана Шамякіна - своеасаблівы літаратурны барометр. Яна служыць дакладным паказчыкам усіх змен і новых веянняў, якія адбываюцца вакол нас; па ёй можна меркаваць аб ступені важнасці ці злабадзённасці пытанняў, якімі ў гэты момант жывуць сучаснікі пісьменніка і якія ім закранаюцца. Хто яшчэ з нашых празаікаў мог бы сёння прэтэндаваць у гэтых адносінах на ролю суперніка Шамякіна? Бадай, ніхто". (Ф. Куляшоў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Папулярнасць пісьменніцкага імя Івана Шамякіна звязана з тым, што ён умее апавядаць пра сённяшні дзень чалавека, яго турботы, пачуцці і думкі, пра яго маральны і псіхалагічны стан так, каб захапіць чытача глыбокім сэнсам убачанага, адкрыць яму заканамернасць руху грамадства і гэтым самым дапамагчы заняць правільную пазіцыю ў жыцці, знайсці хутчэйшую дарогу да ўласнага ўнутранага і грамадзянскага самавызначэння". (В. Каваленка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Не, класікі не паміраюць -

Такі іх бессмяротны род.

Што напісаць

Не паспяваюць,

За іх дапісвае народ. (В. Лукша)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Максім Танк

"Максім Танк - паэт магутнага паэтычнага таленту, глыбока нацыянальны і самабытны. Краіна ягонай паэзіі надзвычай вялікая і цікавая. А ў цэнтры гэтай краіны ляжыць паэтычная зямля Беларусі. " (В. Рагойша)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Паэзія Максіа Танка трывала і неад'емна ўвайшла ў духоўнае жыццё нашага народа - так, як у хату ўваходзіць хлеб надзённы. " (М. Арочка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Шырыня ў вершах Максіма Танка цудоўная!" (Я. Купала)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"З паэзіі Максіма Танка паўстае вобраз роднай зямлі, радзімы - бясконца прыгожай, мілай сэрцу, неад'емнай ад усяго, з чым і дзеля чаго жывеш..." (В. Бечык)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Пімен Панчанка

"Пімен Панчанка як ніхто з іншых паэтаў ведае і адчувае, што трэба людзям у дадзены момант іх гістарычнага існавання і чаго ўжо не трэба, што падлягае пафаснаму праклёну навек". (В. Быкаў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Пімен Панчанка мае вострае, жывое адчуванне сучаснасці, якое, у спалучэнні з выдатным майстэрствам, з неаслабнай патрабавальнасцю мастака да самога сябе, дае нам паэзію высокага класа, паэзію народную, жывучую". (Я. Брыль)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Слова Пімена Панчанкі творыцца ў атмасферы абсалютнай маральнасці і безагляднай шчырасці - без выхвалення і какетлівасці, асцярожнай аглядкі і разліку". (В. Бечык)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Вершы Пімена Панчанкі ваеннага часу, самыя пранізлівыя, самыя адкрытыя, увайшлі ў залаты фонд усесаюзнай паэзіі”. (Р. Барадулін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Любоў да жыцця — ва ўсіх яго праявах — вось што ў вышэйшай ступені ўласціва П. Панчанку і яго востраадчувальнаму радку". (У. Гніламёдаў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Янка Брыль

"Хочаце ведаць, што такое беларус? Дык у творах Янкі Брыля ён вам сам пра сябе раскажа. Углядзіцеся толькі ў яго больш уважліва, услухайцеся ў яго гаворку, мясцовыя і немясцовыя гісторыі, і вы сэрцам адчуеце яго паэтычную жыццяздольнасць, якую нішто не знішчыць". (А. Адамовіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"У ім таленавіта, шчасліва, зайздросна спалучаюцца актыўная, яркая чалавечая асоба і выдатны пісьменнік". (М. Стральцоў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Я люблю Янку Брыля-чалавека, яго высакародства і дасціпны, не папсаваны таннай парадаксальнасцю розум. І яшчэ - пачуццё годнасці, развітае роўна настолькі, колькі трэба моцнаму, упэўненаму ў сабе чалавеку. Роўна столькі, колькі трэба для самаабароны і для сцвярджэння дабраты". (М. Стральцоў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Я з вогненнай вёскі..." - твор, у якім упершыню ў дакументальным жанры вайна падаецца вачыма мірнага насельніцтва, ахвяр агрэсіі". (В. Ляшук)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Іван Мележ

"Працаваў у літаратуры ён сур'ёзна, добрасумленна, самаахвярна, думаў аб жыцці і літаратуры ён маштабна, глыбока, мудра, з дзяржаўным размахам, з сапраўдным грамадзянскім неспакоем і заклапочанасцю". (Н. Гілевіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Іван Паўлавіч цярпець не мог і ў жыцці, і ў літаратуры грубасць, пошласць, кар'ерызм, мяшчанства... У сваіх ацэнках Іван Паўлавіч быў непахісны, і ніякія закулісныя размовы не ўплывалі на іх". (Лідзія Пятроўна Мележ, жонка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Іван Мележ... Ён быццам пасланы быў у жыццё, у свет той зямлёй, дзе нарадзіўся, каб расказаць людзям, што гэта за край такі паляшуцкі (а шырэй - беларускі) і што за людзі яны, тыя палешукі, тыя беларусы, каб расказаць усяму свету, хто мы, беларусы, адкуль і куды ідзём, што нясём чалавецтву. Паведаць пра ўсё гэта па-свойму, па-мележаўску..." (А. Адамовіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Яго душа была багатая, вочы вострыя і мудрыя, розум аналітычны, рука нястомная. Колькі засталося няздзейсненых планаў, як бы яшчэ ўзбагацілася наша літаратура!" (П. Панчанка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Пісьменнікам Мележа, як і шмат каго, зрабіла вайна. А дакладней - усё, што на той вайне перажыта было, адчута, перадумана, убачана". (А. Адамовіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Рыгор Барадулін

"Пра паэзію Барадуліна і яго самога можна гаварыць бясконца, ды ўсё роўна сказанае не вычарпае яго сутнасці. Барадулін як чалавек і паэт невычэрпны. Бо ён арганічна таленавіты. І яшчэ ён зменлівы. Зменлівы, як кожная жывая істота, як талент, які бярэ ад жыцця на шматпакутнай сваёй зямлі пад сонцам любае Бацькаўшчыны". (В. Быкаў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Рыгор Барадулін - паэт яркага, надзіва шматграннага таленту". (А. Астравух)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Не пачуць яго немагчыма". (А. Сямёнава)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Барадулінская паэзія - гэта перш за ўсё паэзія факта. Непадробнай пячаткай майстра служаць самі творы, у якіх нечаканая рыфма, выяўленчасць малюнка, энергічны рытм пазнаюцца адразу ж, з першых радкоў". (А. Астравух)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Творчасць Рыгора Барадуліна - гэта споведзь душы. Споведзь шчырая, гарачая, сыноўняя". (А. Астравух)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Васіль Быкаў

Даруй, Васіль, за ўсё, што перанёс,

За ворагам нанесеныя раны,

За брудныя пляўкі з тэлеэкрану,

За слёзы ўшацкіх ссечаных бяроз.

Даруй, што ўсе свае зямныя дні

Ты азіраўся з горыччу міжволі

На памяці закінутае поле

І спадзявання спаленыя пні.

Даруй за наш нялітасцівы час,

За ціхае кананне роднай мовы,

За ўдзячнасці запозненыя словы. (Г. Бураўкін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"У канцы кожнага крыжовага шляху – усё ж такі святло, святло надзеі, святло шчасьця. Гэтае святло ў канцы крыжовага шляху нашага Васіля гарыць і сёння ў гэтых свечках і ў нашых сэрцах. І так будзе заўсёды”.

(В. Тарас)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Нечысць на зямлю бяду наклікала.

Перагарадзіла белы дзень гара.

Засталася Беларусь без Быкава -

Беднай хатай

Без Гаспадара. (Р. Барадулін)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Вы кажаце: вяртаюцца здалёку,

ды не вяртаюцца зглыбоку-змроку.

Ды ён не там, дзе змрок, дзе тлен i тло.

Ён тут, дзе дух жывы, дзе рух i дзе святло. (А. Вярцінскі)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Васiль, як яшчэ ў школу хадзiў, вершы спрабаваў пiсаць. Але хаваў iх — каб нiхто не бачыў. А я ж цiкаўная была — шукала-шукала i знайшла. Селi мы з Надзькай — стрыечнай сястрой маёй — i пачыталi тыя вершы. Пра што яны былi, ужо не памятаю. Але Васiль iх нават у "Пiянер Беларусi" пасылаў. I нешта яму адтуль адказалi непрыемнае, што ён такi засмучаны быў!.. Дзе тыя вершы падзелiся?.. Знiшчыў ён iх, напэўна... Яшчэ Васiль дзённiк вёў. Я яго таксама адшукала, i мы яго з Надзькай зноў пачыталi. I пiсаў ён там пра нейкую дзяўчыну, але не iмя, а толькi лiтары — "Н.К". А я i зразумела, што гэта Надзя Кананок, якая з iм у адным класе вучылася. I аднойчы Васiль сядзiць — а мы з сястрыцай з печы выглядаем i панаджваем яго: "Васiль-ка, На-Ка!" Ён так на нас строга зiрнуў!.. I здагадаўся, што мы ягоныя вершы чыталi. Сшытак схаваў у iншае месца — ды так, што я шукала-шукала i не знайшла. " (В. Быкава, сястра пісьменніка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Быкаў заўсёды смела выходзіў насустрач чытачу. Ён верыў: выказаная праўда жыцця не павінна прапасці марна. Рана ці позна яна выкліча душэўны водгук, павядзе за сабой, зменіць густы, пашырыць далягляд чалавека". (В. Каваленка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Быць самім сабой, выявіць сваю чалавечую існасць, стаць узорам годных паводзін для іншых - у гэтым бачыць высокі кодэкс чалавечнасці пісьменнік Васіль Быкаў". (М. Тычына)

 

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21325_.gif

Уладзімір Караткевіч

"У сюжэце паэмы ("Слова пра чалавечнасць") спляліся эпізоды сямейна-бытавой драмы з меладраматычнай развязкай". (Алег Лойка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Калі кнігі Караткевіча прачытае чалавек з далёкага краю, які ніколі не быў у нас, то нават і ён пранікнецца павагай да гэтай зямлі, да яе людзей, палюбіць іх". (С. Законнікаў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Творчасць Уладзіміра Караткевіча - прыкметная з'ява беларускай літаратуры XX стагоддзя. Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам (а ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, эсэіст, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст), магла б ганарыцца любая высокаразвітая сучасная літаратура". (А. Верабей)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Нястомны вандроўнік і працаўнік, літаратар, які пастаянна і грунтоўна працуе над сабой, чалавек невычарпальна

светлага настрою, які ўмее смяяцца як дзіця, усёй душой любіць родных людзей, родную зямлю, - такім яго ведаюць многія". (Я. Брыль)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Уладзімір Караткевіч валодаў непаўторным і дзівосным талентам, здольнасцю бачыць ідэальнае і гарманічнае ў чалавеку, жыцці і прыродзе. Аўтар адчуваў прыгожае ў жыцці. Аднак гэта было не спакойнае сузіранне навакольнага свету. Яго трывожыла праяўленне бездухоўнасці ў людзях, ён абуджаў у чалавеку добрае і чалавечнае. Пісьменнік быў непрымірымы да зла ва ўсіх формах яго праяўлення, ён змагаўся за чалавека, хацеў бачыць яго лепшым і прыгажэйшым". (А. Верабей)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Скарына, Каліноўскі і Караткевіч апярэджвалі свой час. Прытым намнога. І таму іх не разумелі, і таму ім цяжка жылося". (А. Мальдзіс)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Вялікае багацце творчасці Уладзіміра Караткевіча з'яўляецца нашым неацэнным духоўным скарбам, які заўсёды будзе надзейным апірышчам для тых, каму дарагая Беларусь, яе гісторыя і яе будучыня". (Д. Бугаёў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Творы Уладзіміра Караткевіча з захапленнем чытаюць розныя людзі, рознага веку і густаў, але, мне думаецца, большасць ягоных кніг знойдзе свой удзячны водгук у маладых сэрцах. Ён сам быў да скону сваіх дзён надта малады па натуры і ведаў, чым крануць маладыя душы. Сапраўды, высокае пробы рамантызм яго апавяданняў і вершаў, непадробны драматызм яго гістарычных твораў, шчыры і сумленны роздум ягоных эсэ - вось той дабрадзейны падмурак, на якім грунтуецца чытацкая прыхільнасць да яго. І ў яго будуць вучыцца наступныя пакаленні беларускіх літаратараў". (В. Быкаў)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Караткевіч быў. Ён годна пражыў свае амаль 54 гады і пакінуў значны след у мастацкай гісторыі Беларусі.

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Караткевіч ёсць. Яго творы нараджаюць усё больш і больш сапраўдных беларусаў.

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

Караткевіч будзе. Пройдзе не так шмат часу, і яго думкі заззяюць на небасхіле духоўнага жыцця сапраўды вольнай і незалежнай Беларусі. А дзеля гэтага ёсць "адзіна годны шлях: служыць айчыне да крывавага поту, не чакаючы ўзнагароды ад людзей і лёсу, проста таму, што іначай нельга. Іначай - сорам. І не апраўданне ганебнаму ўчынку ў тым, што "яны самі так хочуць". Сорам - самім так хацець". (П. Жаўняровіч)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"...Караткевіч заўсёды застаецца арыгінальным, ён не паўтарае іншых, хоць, па сутнасці, стварае мастацкую гісторыю Беларусі. I яго творы сталі адкрыццём у сучаснай беларускай літаратуры, арганічна ўліліся ў сусветны літаратурны працэс з яго ідэйна-мастацкімі пошукамі, сталі ў адным шэрагу з арыгінальнейшымі ўзорамі сусветнай мастацкай літаратуры". (А. Сцяпанава)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Кожнае цэлае ўтвараецца з адзінкавага і асобнага. Дык хто ж ён, Уладзімір Караткевіч? Найперш - аршанскі Рыцар, Беларус! Прарок, усіх народаў і нацый Заступнік, прыўкрасны і мужны Пісьменнік". (В. Шынкарэнка)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Творы У. Караткевіча аб каханні, кажучы словамі В. Бялінскага, - гэта мелодыя сэрца, музыка душы, якая не перакладаецца на чалавечую мову і тым не меней заключае ў сабе цэлую аповесць…" (А. Русецкі)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Вершатворчасць Караткевіча з'яўляецца кардынальнай часткай яго літаратурнай спадчыны. У ёй мы сустракаем непасрэдныя i арыгінальныя вобразы, велізарную асабістую захопленасць, што вядзе да гіпербалізацыі, як i да прымяншэння, шырокую палітру фарбаў i пільны, i назіральны да падрабязнасцей i дэталей позірк. Таксама надзвычай прывабліваюць безупынная інтэлектуальная дапытлівасць Караткевіча, яго тонкае адчуванне гісторыі i, больш за ўсё, яго нястомны клопат аб будучай культуры сваёй радзімы". (А. Мак-Мілан)

Описание: C:\Program Files\Microsoft Office\MEDIA\OFFICE12\Lines\BD21527_.gif

"Творчасць Уладзіміра Караткевіча пры ўсёй яе традыцыйнасці ўсё ж адметная ў беларускай літаратуры. Сюжэты, матывы і вобразы яго твораў вылучаюцца перш за ўсё на фоне той сялянскай тэматыкі, якая здаўна панавала ў нашым прыгожым пісьменстве". (А. Века)

Радкі беларускіх аўтараў пра хлеб

Создано: 15.02.2015

Гэты хлеб для цябе і сястры, еш яго на здароўе. (А. Куляшоў)

Які надзвычайны ў нас хлеб і які

Прыгожы, духмяны бясконца. (М. Танк)

Я помню малады водарны хлеб, які маці вымала з печы. (М. Лупсякоў)

У хаце прыемна пахла цёплым хлебам і напаленай печкай. (І. Мележ)

З брыгадай дружнай за працай спорай

І не заўважым, як прыйдзе скора

З духмяным хлебам гарачы поўдзень. (М. Танк)

Няма нічога смачнейшага за свежы хлеб. (У. Караткевіч)

На белым вышываным ручніку -

Адкроеная луста хлеба. (В. Вітка)

І людзі, што пшаніцу, жыта сеюць,

І сонца, што палеткі саграе,

І дождж, і вецер, што над полем вее,

І аграном, што рана устае,

І хлебапёк,

І нават прадаўшчыца;

Камбайны, элеватары, млыны,

І грузавік, што пад дажджом імчыцца, -

Ствараюць хлеб

Для нас усе яны. (П. Панчанка)

Міколка стаў наразаць хлеб на стол. (М. Лынькоў)

Зямны паклон, падзяка і пашана

Ўсім, хто свежым хлебам корміць нас,

Хто кожны колас пестуе старанна,

Хто і арэ і сее ў добры час. (С. Грахоўскі)

Не растуць хлябы, марнуюцца,

Сохне праца ўся вялікая. (Я. Колас)

Звоняць зялёныя струны

Калгасных жытоў і пшаніц. (П. Броўка)

Спачатку ўсёж быў хлеб,

А потым - слова.

Спакон быў чалавечай мовай хлеб,

Пакладзены на стол,

Пароўну разламаны,

Як мудра ён яднаў плямёны,

Свет людзей! (М. Арочка)

Хлеб - ёсць здаўна завядзёнка -

Першы ўзыходзіць на стол.

Бразнула звонка заслонка -

Пах жыццядайны наўкол. (С. Грахоўскі)

Хлеб чорны, хлеб жытні

Я шчыра ўслаўляю-

Смачнейшай яды

Папраўдзе, не знаю. (П. Броўка)

Адценне слоў – не глупства,

Ты ім не пагарджай.

Скарынка. Скіба. Луста.

Акраец. Каравай.

Акраец – шлях, дарога

І зайцаў хлеб лясны.

Скарынка – сум, трывога

І боль былой вайны.

Здараецца, вядома,

Што, выпіўшы ў гасцях,

Грызе скарынку дома

Пахмурны халасцяк.

А скіба – дзень вясновы.

Ралля. Плугі. Сяўба.

Наш хлеб – жыцця аснова,

Працяг і барацьба.

А луста – слова сытнае,

Духмянае і шчодрае.

Яно ад маці – сітнае

Ці наздравата-чорнае.

А каравай – вясельнае,

Святочнае яно.

На ручніку нясе яно

І радасць, і віно.

І справа тут не ў ежы,

А ў смачным змесце слоў,

І ў жытным ветры свежым,

І ў звоне каласоў… (П. Панчанка)

Пад потам арэ, барануе і сее,

Каб белага хлеба прыдбаці для вас,

А хто ж з вас яго ў бядзе пажалее?

Паслухалі ж песні яго вы хоць раз? (Я.Купала)

Мы ўсе ведаем чорстваму хлебу цану,

Бо мы выйшлі з таго пакалення, якое

Знала чорныя дні, горкі смак палыну... (М.Танк)

Наш хлеб сумленны — не прыманка,

Хоць ён нялёгка нам даецца (А.Пысін).

Растуць непрыкметна салдацкія дзеці.

Ім хопіць работы на нашай планеце,

Ім хопіць зямлі і блакітнага неба,

Крынічнай вады і духмянага хлеба (С.Грахоўскі).

У непагадзь і ў ясную пагоду

Да болю адчуваю кожны раз:

Мы ўсе з таго няскоранага роду,

Што чыстым хлебам шчодра корміць нас (С.Грахоўскі).

Настаў і час перакусіць.

Успомніў Хлеб Вандроўнік,

Што недзе, кінуты, ляжыць,

Духмяны і цудоўны! (М.Танк).

Навечна будзь благаславёны,

Запрацаваны ў поце хлеб,

Не квашаны і не салёны,

Для важных спечаны патрэб! (П. Броўка)

А ў печы дыхаў наздраваты, чорны,

Замешаны на горкім поце хлеб (С.Грахоўскі).

Дыхне

Засмягласць нівы ў новым хлебе (А.Пысін).

І не было б на стале ў нас

Пахучага хлеба (М.Танк).

Побач красуе —

Ну й малайчына! —

Смачны, жытнёвы,

Мінскі наш, з кмінам (П.Броўка).

Радкі пра зіму

Создано: 15.02.2015

Сіні ў перадранішнім сутонні, ён (снег) аж сляпіў вочы сваёй чыстай, некранутай белізною.  (Б. Сачанка)

На змярканні пачаў сыпаць снег. (М. Танк)

Сенажаці і полі аснежаны,

Рэкі высланы гладкім памостам.

Воўк з гушчару дарогай няезджанай

Бяжыць к вёсцы няпрошаным госцем.

 

Лес у шлюбным адзенні, а хмурыцца,

Не вітае ён песнямі рання...

А у вёсках завеяны вуліцы,

Ў мяккіх гурбах купаюцца сані. (М. Чарот)

Сняжынкі з неба сіняга,

Як зорачкі, ляцяць. (А. Астрэйка)

Снег! Урэшце ён ідзе, гэты доўгачаканы і жаданы снег. (А. Савіцкі)

Злятаюць з нябёсаў сняжынкі

На поле, на лес, на будынкі,

Ляцяць на лагчынкі, на ўзгоркі,

Мігцяць як калядныя зоркі. (С. Сокалаў-Воюш)

Хутчэй бы прыйшла зіма, белая і маладая, з малінавымі маразамі, са звонам канькоў на лёдзе і навагодняй ёлкай, - людзі штогод жадаюць. (П. Панчанка)

Б'е дванаццаць. Слава Новаму году! (М. Танк)

Устаў я ды да акна. А там, мае ж вы браточкі, беленькая зіма! Што нарабілася за ночку! (Я. Брыль)

Зімой увесь гэты зўгорак быў укрыты тоўстым пластом снегу. (М. Лупсякоў)

Чаго толькі ні намаляваў мароз на замерзлых вокнах! (В. Хомчанка)

Падаюць сняжынкі - дыяменты-росы,

Падаюць бялюткі за маім акном...

Расчасалі вішні шоўкавыя косы

І ўранілі долу снегавы вянок. (П. Трус)

Ціха і маўкліва ў заснежаным лесе. (В. Вольскі)

Адшумеўшы завеямі і сцюжамі, непрыкметна мінула зіма. (К. Крапіва0

У Гомелі ішоў снег, сухі, лёгкі. (І. Шамякін)

Сеецца,

Сыплецца,

Падае снег.

Сцелючы белую коўдру-пасцель.

Дрэмлюць прысады ў задумлівым сне,

Снежную ловячы голлем шрапнель. (Н. Гілевіч)

Варта, затаіўшыся, пстаяць адну хвіліну, каб адчуць, якім позным жыццём жыве зімовая пушча. (У. Краўчанка)

Зноўку павеяла холадам, сцюжай. (П. Броўка)

Здароў, марозны, звонкі вечар!

Здароў, скрыпучы, мяккі снег!

Мяцель не вее, сціхнуў вецер,

І волен лёгкіх санак бег. (М. Багдановіч)

А снег тым часам ноччу пайшоў і ўранні мы глядзелі на яго праз вокны аўтобуса не так сабе, а па-святочнаму прыўзнята. (Я. Брыль)

Зімою, пасля школы, ледзь перахапіўшы чаго ў хаце, мы беглі да Донькі на сажалку. (П. Броўка)

Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Талаша. (Я. Колас)

Скацілася па небасхіле зорка,

Трымцела замарожанае шкло. (С. Грахоўскі)

Белы снежань мяккім пухам

Апрануў палі і луг. (П. Панчанка)

Абрушыла сонца за дзесяць хвілін

Мільярды промняў на снег. (П. Панчанка)

Глуха, непрытульна ў лесе зімой, асабліва ў снежную замець. (М. Лынькоў)

Люблю зіму з яе марозам,

Што вокны прыбярэ ва ўзор,

І белы снег, што, укрыўшы поле,

Ірдзіцца бляскам ясных зор. (К. Буйло)

Елка ззяла тысяччу агнямі. (У Караткевіч)

Мароз і снег, а ў полі стала ціха-ціха. (С. Грахоўскі)

Зіма... Ад інею вішняк

Перахіліўся за парканы,

Iне мінеш яго ніяк,

Кранеш — і цветам серабраным

Асыпле з галавы да ног.

На дзеннікі лятуць вароны

З глухіх прасёлачных дарог,

Iцень плыве іх праз загоны,

Дзе ўсё, як вогнішча лістоў,

Замёў снег свежасшаранелы,

Дзе петлі заячых слядоў,

Разгубленыя, забялелі. (М. Танк)

Марозны снег парыпвае пад нагамі гучна і бадзёра. (Я. Брыль)

Прыйшла зіма і ўсё навокал пакрылася бялюткім пухнатым снегам. (В. Жуковіч)

Снежань мінуў, і студзень прайшоў. (В. Зуёнак)

Мяккі снег лятае пухам,

І канца яму няма,

І нясе сярдзітым духам,

Дзікім сіверам зіма. (Я. Колас)

Дачакаліся дня, калі пайшоў снег. (І. Шамякін)

Зіма паспешліва адступала з лютымі маразамі, сіверамі, завеямі ў паўночныя далі. (Т. Хадкевіч)

Ранкам выпаў снег, чысты, чысты. (М. Лупсякоў)

Так снегу мала ў лесе,

Хоць за акном зіма. (Н. Гальпяровіч)

Урачыстая цішыня зімовага дня, на якую ў полі не звярталі ўвагі, у лесе адразу адчувалася ва ўсім сваім харастве. (І. Шамякін)

Сады серабрыліся цянётамі інею. (Я. Скрыган)

Фортка была адчынена, і з двара цягнуда ў пакой жывым марозікам. (А. Кудравец)

Белыя сыплюцца долу крышталiкi,

Белыя крышацца хмаркi ўгары.

Соснызахутаныўбелыяшалiкi.

Белая мiтусь у белым бары.

 

Белая, мяккая цiша няхрусткая,

Белай дрымотай спавiты кусты.

Белая казка... Зiма беларуская...

Што ж мне не дорыш снягурачку ты?.. (Н. Гілевіч)

Снег, мабыць, даўно ішоў. бо вуліца была ўслана ім густа і свежа. (А. Марціновіч)

Ціснулі зямлю халады, і чыстай беллю - аж адбірала вочы - шырыліся палі. (І. Мележ)

Снежань. Снежна... Снегіры...

Сані шпарка ймчацца.

Па узгорках ўздоўж ракі

Завіруха скача.

Зачаруе, замяце

Ў лясох, лугавінах,

Крупой сьнежнай сыпе ў твар,

Бачны шлях адзіны... Ю. Півуноў)

Каля зоркі зорка

Ўніз глядзіць, мігціць;

Каля горкі горка

Снегам зіхаціць. (Я. Купала)

Вершы пра лета

Создано: 15.02.2015

 

Стаяць дрэвы ў жнівеньскай красе,

Дарогі - у ячменнай пацярусе. (С. Грахоўскі)

Прыйшла пара пачынаць жніво. (К. Чорны)

Пакінуўшы ржавець з’араны плуг,

Спатнелае, расхрыстанае лета

Прыйшло — і луг ад конікаў аглух (Р.Барадулін).

Ночы зорныя летнія пралятаюць імгненна. (І. Навуменка)

Позняе лета назаўсёды заснула на вясёлым ігрышчы. (К. Чорны)

Мора сініх ільноў, поўны колас зярнятак,

І па пояс трава на зарэччы зялёным. (В. Матэвушаў)

Як пайшло маё сэрца па беламу свету

Пакланіцца зялёнаму, беламу лету (К.Кірэенка).

Эх ты, лета гарачае, бурнае!

Ажыўляеш ты поле і луг. (Я. Купала)

Даспелым жытам пахне цёплы вечар. (С. Грахоўскі)

Схіляецца долу даспелае жыта. (К. Буйло)

Лета было гарачае і, здавалася, доўгае. (Я. Сіпакоў)

У жнівеньскі дзень зранку вуліца дрэмле, затое поле поўніцца жыццём. (І. Мележ)

Лета! Доўгачаканае лета.

Да зямлі прытуліцца б сагрэтай... (В.Вярба).

Непатрывожаная жнівеньская ноч усё кружыла над саламянымі стрэхамі стоенай вёскі, як зацяты птах. (І. Чыгрынаў)

А колькі зелені там летам! (Я. Колас)

Спелае жыта схіліла каласы. (М. Гарэцкі)

Густа зелянелі раскідзістыя кусты парэчак, агрэсту, радамі беглі ўдалеч яблыні, грушы, слівы. (Б. Сачанка)

Дрэмле вечар у ціхай дуброве,

Летняй стомаю ные зямля. (М. Лужанін)

Каласяцца на палетку жыта ды пшаніца. (К. Крапіва)

Стромкі сухі бор песціць погляд сваёй цёмнай прытульнай зелянінай.

(М. Зарэцкі)

Неўзабаве выплыла з-за хмаркі жыватворнае летняе сонца. (А. Кулакоўскі)

Падыходзіла лета, гарачае, вогненнае. (В. Іпатава)

Жыта, адкрасаваўшы, налівалася, палавела, але яшчэ было маладзенькае.

(В. Карамазаў)

Праходзяць летнія дажджы,

Сляпыя, цёмныя, грыбныя. (С. Грахоўскі)

Над лугам загаласіла - той самай жніўнаю песняй - жалейка. (Я. Брыль)

Сад адцвіў, і гарачае лета

Напаўняе ўжо сокамі завязь. (К. Кірэенка)

Яшчэ няспелае, дачаснае

Упала ніцам

І запалала лета краснае

Усё ў суніцах (В.Вітка).

Нарачанскае сіняе лета

Пахам сосен плыве над вадой (П.Прыходзька).

Яна лунае ў прастор — песня пра нашы прыгожыя, спакойныя прасторы, пра нашу бела-зялёную вясну, наша залатое пшанічнае лета (Я.Брыль).

Якое выдатнае плыве лета! (І.Навуменка).

Паўтараецца шчодрае лета,

Азараюць мой шлях перуны... (Я.Янішчыц).

Не баюся парным летам ў полі жыта жаці! (Л.Геніюш).

Як прыйшло,

Так і пайшло,

Ціха, непрыкметна,

За палеткі, за сяло

Залатое лета (М.Танк).

Лясной малінай палымнее...

Грымлівае, маланкавае лета (М.Федзюковіч).

І толькі камарыным летам,

У доўгі незаходны дзень,

Сярод праталін тлеюць цветам

Кіпрэй, іван-чай ды скрыпень (М.Танк).

Успамін пра тое шчымлівае лета асвятляў яму жыццё... (Я.Сіпакоў).

Цешуся зялёным пошумам чырванашчокага лета (Р.Ігнаценка).

Млее саспелае лета (Г.Пашкоў).

Ехала лета,

Яркае, нібы сонца,

Звонкае, як крыніцы,

Паганялі яго бліскавіцы... (У.Карызна)

 

Сказаў як звязаў

Создано: 14.11.2014

Дадзены раздзел вельмі карысны і для вучняў, таму што на наступных старонках яны могуць знайсці цытаты для сачыненняў на розныя тэмы. Можна выбраць тое выказванне, што найбольш спадабалася, і выкарыстаць яго ў якасці эпіграфа да сачынення, даследчай работы, рэферата і г.д.

Подкатегории